Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

А ці ведалі вы пра падляшскі скансэн?

8 траўня 2022 года

Падруба хаты з Грыбоўшчыны Фота Юркі Хмялеўскага
Падруба хаты з Грыбоўшчыны
Фота Юркі Хмялеўскага

Паколькі ўрэшце пацяплела, карыстаючыся з прыгожага сонечнага надвор’я вырашыў я наведаць Падляшскі музей народнай культуры каля Беластока. У гэтым скансэне рэгіянальнай драўлянай архітэктуры даўно ўжо мяне не было. У міжчасе з’явіўся там новы музейны экспанат – беларуская хата з маіх родных ваколіцаў з паловы XIX-га стагоддзя. Раней – некалькі дзясяткаў гадоў таму – стаяла яна ў Старой Грыбоўшчыне, слаўнай вёсачцы па прычыне царкоўкі пабудаванай „прарокам” Ільём Клімовічам. У Часопісе з лютага г.г. з месяца ў месяц пішу на нова гэтую нашумелую гісторыю, перайначаную збаламучанымі мужыкамі і пасля адукаванымі цванікамі.

Таму захацелася мне заглянуць у тую хату, каб лепш адчуць свет, у якім жыў „прарок” і тварыў сваю вялікую справу. Без гэтага падзей з мінулага нельга зразумець, уявіць іх сабе і апісаць як трэба. Памылкай, якой дапускаюць ці то гісторыкі, ці публіцысты і пісьменнікі, ёсць тое, што на даўні свет глядзяць яны па-сучаснаму, прымяняючы цяперашнія меркі і ацэнкі.

І вось урэшце ўваходжу я ў тую старэнькую хату так як усё жыццё ўваходзіў Ілля Клімовіч. Значыць –ступаючы на камень, падымаючы ногі праз высокі парог і схіліўшыся, каб памясціцца ў нізкіх дзвярах. Адных, пасля другіх. З сяней гляджу на кухню з глінянай печчу, спальню на дошках у кутку за ёю, стол, лавы, ікону ў святым куце… Вось як жылі нашы продкі – часам па дзесяць і болей асоб на менш чым дваццаці квадратных метрах. Так было і ў выпадку Клімовіча, які, дарэчы, жаніўся двойчы.

Мае думкі паплылі ў сярмяжнае XIX-стагоддзе. У сенях прастаяў я амаль гадзіну. Далей увайсці было нельга з увагі на драўляныя краты ў дзвярах. Калі я так стаяў і раздумваў, уваходзілі і выходзілі іншыя наведвальнікі. У пэўны момант захацелася мне пажартаваць:

– Proszę państwa, oto salon. Salon połączony z kuchnią…

Чуючы гэта нейкія маладыя людзі, вядома, засмяяліся.

Урэшце выйшаў я на панадворак і пачаў уважліва прыглядацца масіўным драўляным сценам і прапорцыям усяго будынку. Праз невялікія вокны глядзеў як, што, і дзе было ўнутры. Не надта мяне займала прымітыўнае там абсталяванне ці прастата выканання сцен і столі. А падлогі вядома наогул не было. Аднак не ўсё ў хаце, на жаль, цяпер такое як было. Замест глінянага току вылілі проста бетон, а ў сенях і каморы паклалі каменна-цэментны брук. Такога ў нас не бывала.

Што б не казаць пра тых простых людзей, якія так тады жылі, – не былі яны такія цёмныя і неразумныя, як лічаць іх сучасныя. Тыя хаты на самай справе былі вельмі лагічныя. Людзі, што іх ставілі, ідэальна арыентавалі будынак і ўсе яго часткі з годна з бакамі свету і рухам сонца. У сучасных дамах так прадуманай логікі часта не хапае. Таксама як таго цёплага хатняга клімату.

Падумаць толькі, што тадышнія людзі ўручную ўмелі зрабіць тое, чаго сёння часта не ўдаецца машынамі. Звярнуў я ўвагу на падрубы – тоўстыя, даўжынёй звыш дзесяці метраў. Распілаваныя, як і бярвёны сценаў, вядома, уручную. Гладка і роўненька. Тым часам у мінулым годзе спатрэбілася мне крыху доўгіх дошак, прынамсі васьміметровых. Быў у некалькі тартаках і ўсюды чуў адно і тое ж: „to nietypowy wymiar”. Праўда, заказ гатовы былі ад мяне прыняць, але „tylko na większą partię desek i będzie to niemało kosztować”. І яшчэ трэба было б чакаць, мабыць, і паўгода, пакуль будуць мець адпаведную драўніну з лесу і з’явіцца іншы такі кліент. Бо для мяне аднаго перастаўляць машыны ім нявыгадна фінансава. Папярэдзілі таксама, што будзе праблема, каб да мяне такія доўгія дошкі прывезці. Бо патрэбны спецыяльны транспарт, што яшчэ болей павысіць іх цану.

Цікава, што такіх праблем калісь наогул не было. Нашы продкі ўмелі валамі ці коньмі прыцягнуць з лесу нават пятнаццаціметровыя хвойкі і на панадворку ўручную распілаваць іх на падрубы. Яны, зразумела, з часам парахнелі і прыходзілася іх мяняць. Не адзін мужык перад смерцю прыказваў сыну, каб ён гэта зрабіў. Але бывала, што той усё жыццё так і не прыбраўся і тое ж, калі ўміраў, прыказваў ужо свайму сыну.

Цяперашняя драўніна не так трывалая як тадышнія бярвёны. Недалёка Грыбоўшчыны пралягала ў той час такая ж старажытная пушча, як і ў запаведніку ў Белавежы. Помню, што ў нас на той магутны лес казалі „бор”. На яго месцы расце цяпер таксама вялікі ўжо лес, пасаджаны 50-70 гадоў таму.

Такія хаты як тая з Грыбоўшчыны у наваколлі дзе-недзе яшчэ стаяць. Даўно апусцелыя, у руіне, вакол быллё і гушчар. Невядома ўжо чые яны, нікому непатрэбныя. Чакаюць свайго сумнага канца, калі цалкам спарахнеюць і згніюць. Хіба што раней з’явіцца новы ўласнік, які ўсё знясе ды пабудуе дом, каб прыязджаць з горада і тут сабе адпачываць. Мураванку з ненатуральнага матэрыялу і абавязкова з чырвоным дахам. Вырастае ў нашых вёсках такая вось архітэктура, якая не прыстае да краявіду з палямі і лясамі, не ўспамінаючы пра тутэйшую накаваную вякамі традыцыю і гісторыю.

Беларуская хата, што апынулася ў падбеластоцкім музеі, гэта важны помнік, рэальны след нашага мінулага. Таму належыцца вялікая падзяка, прызнанне і пахвала тым, што такі скансэн стварылі. Нягледзячы на тое, што гэта заслуга яшчэ ўладаў „ненавіснай” Народнай Польшчы. Усё пачалося яшчэ на пачатку васьмідзясятых гадоў. Спецыялісты з Беластока ездзілі тады па вёсках і ў апошні момант даследавалі матэрыяльную спадчыну і збіралі будынкі і экспанаты ў будучы скансэн. Былі таксама ў Востраве. За 20 зл., помню, купілі мае самаробныя нарты-лыжы…

На жаль, ні тады, ні пазней адпаведныя ўлады і ўстановы нічога не зрабілі, каб захаваць мясцовы стыль архітэктуры, спыніць у вёсках і мястэчках будаўляны балаган. У Еўропе шмат дзе – у Францыі, Нямеччыне, Нарвегіі… – змаглі зберагчы гістарычны выгляд так даўніх, як і сучасных пасёлкаў, вуліц і кварталаў. Там так усё лагічна і прыгожа, што аж прыемна глядзець. А ў нас пакуль з гэтым наадварот – як кажуць, без ладу і складу.

Спыніць архітэктурны балаган прынамсі часткова ўсё-такі яшчэ можна. Патрэбны толькі прыклады. І такія дзе-недзе паяўляюцца. Таму трэба будзе мне падняць на нова гэтую тэму. Так як калісь рабіў гэта ў Часопісе незабыўны Януш Корбель.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis