Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Провады Эдварда Рэдлінскага

20 ліпеня 2024 г.

31 сакавіка 2012 г. Эдвард Рэдлінскі і Сакрат Яновіч на пахаванні Віктара Волкава Фота Юркі Хмялеўскага
31 сакавіка 2012 г. Эдвард Рэдлінскі і Сакрат Яновіч на пахаванні Віктара Волкава
Фота Юркі Хмялеўскага

Сёння на могілках у Юхноўцы-Касцельным пахавалі Эдварда Рэдлінскага. Памёр ён 30 чэрвеня ва ўзросце 84 гадоў. Вядомы польскі пісьменнік быў сардэчным сябрам беларускага асяроддзя ў Беластоку. Найбольш сябраваў з Сакратам Яновічам. Пазнаёміліся яны ў сярэдзіне 1960-гадоў. Тады Яновіч быў журналістам у „Ніве”, а Рэдлінскі працаваў па-суседску ў „Газеце Беластоцкай”. Абодва прайшлі праз цяжкое выпрабаванне, пераслед спецслужбаў, і з цягам часу сталі найбольш вядомымі пісьменнікамі з Падляшша, роўных ім няма дагэтуль.

Рэдлінскаму вялікую славу прынеслі экранізацыі яго кніг, галоўным чынам „Konоpielki” i „Szczuropolaków”. У яго быў не толькі незвычайны талент, але і ўмеў пакарыстацца ў сваёй творчасці багатым жыццёвым вопытам. Пры тым праяўляў асаблівую ўражлівасць з глыбокай праніклівасцю ў здарэнні, паводзіны людзей і ўмовы іх жыцця, што перадаваў пасля для матываў і герояў сваіх кніжак. Рысы кожнага чалавека, як вядома, фарміруюцца найбольш у дзяцінстве і маладосці. У дадзеным выпадку на някранутым яшчэ новым ладам мазавецка-беларускім памежжы ў неіснуючым цяпер пасёлку Фрамполь у гміне Юхновец-Касцельны.

Крыху шкада, што так трапна і геніяльна як Рэдлінскі ў „Konopielcy” ніхто з „белавежцаў” ніколі не напісаў падобнай кніжкі пра ідэнтычнае простае жыццё пасля вайны і ў нейкай вёсцы на нашым баку на Беласточчыне. З такой жа сялянскай філасофіяй як у літаратурных Таплярах па другім баку Нарвы. 

Адзіны Васіль Петручук здолеў апісаць прымітыўны свет сваёй роднай вёскі недзе каля Дубіч-Царкоўных. У дзесяць гадоў ад выхаду „Konopielki” напісаў ён „Пожню”, якая выйшла таксама ў перакладзе на польскую мову. Гэтую кніжку папраўдзе пісаў ён усё жыццё, дапаўняючы „Kрышынкамі”, што доўга публікаваліся на старонках „Часопіса”. Аднак былі гэта толькі ўспаміны з пакутнага дзяцінства аўтара-паўсіраты, без шырэйшага роздуму і нават без такіх герояў, як Казюк у „Konopielcy”. Хіба што за галоўную постаць прыняць садыстку-мачыху, якую Петручук пастаянна прыгадваў. Але гэта цалкам не тое.

З Рэдлінскім сустрэўся я толькі адзін раз. Было гэта напрадвесні 2012 г. у Беластоку, калі завёз з Крынак Сакрата Яновіча на пахаванне фатографа Віктара Волкава. 

– Do naszej półki już się dobierają, Sokracie… – ужо тады сказаў Рэдлінскі.

– No tak, Edek, jeszcze rok, jeszcze dwa… – адказаў старэйшы на чатыры гады пісьменнік з Крынак.

Яновіч не дажыў і года, а Рэдлінскаму, як аказалася, дадзена было пажыць яшчэ дванаццаць.

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (452) – У 1573 г. апрацаваны і прадстаўлены да зацьвярджэньня кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай Генрыхам Валезіюшам прывілеі для шляхты, паводле якіх між іншым яна свабодна выбірала караля.
  • (129) – 2.06.1896 г. у Гайніне Слуцкага павету нар. Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі святар, нацыянальны дзеяч, між іншым пераклаў на беларускую мову „Quo vadis” Генрыка Сянкевіча. Памёр у Рыме 3.09.1978 г.
  • (120) – 2(15).06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. нар. Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў) – пісьменьнік. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 годзе разам з Н. Арсеньневай

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com