Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вясковая адзінота

Толік

Калісьці вёска заможнай лічылася. Галоўная вуліца была забрукавана хіба яшчэ „за польскім часам”, дамы ўздоўж яе ўсе раней былі ладныя, з прыгожымі верандамі ды ліштвамі. А зараз тую брукаванку амаль не відаць, зарасла, бо рэдка калі па ёй аўтамабіль праязджае. Некаторыя хаты так зараслі хмызняком, што амаль іх не відаць іх. Ну, а тыя, што не зараслі, стаяць самотныя. 

Марозна на вуліцы, аднак з комінаў не відаць дымкоў. І сабакі не брэшуць, калі па вуліцы хтосьці ідзе, а раней дык увогуле маглі не прапусціць чужога чалавека. 

Крама была, дык зачынілі, бо пакупнікоў не стала. Памерла вёска. Старыя, што сядзелі на лаўках ды дзяліліся навінамі, ляжаць недалёка на могілках. Моладзь параз’язджалася, шукаючы працы і лепшай долі. Зрэдку толькі некаторыя вяртаюцца на лета, прывозяць дзяцей, а потым зноў вяртаюцца ў горад.

Толік адзіны застаўся. Толькі з ягонай хаты вее дым з коміна. Сабака – адзіная жывая істота, якая дзеліць з ім доўгія зімовыя вечары. Толік на пенсіі ўжо, але выглядае прыстойна. Гаворыць ён мала, ды й не дзіва, бо паразмаўляць рэдка з кім можа. Часцей за людзей да яго хаты падыходзяць казулі ды ласі, асабліва калі маразы стаяць. Але калі гаворыць, то не мацюкаецца, як іншыя вясковыя мужыкі і не п’е „горкай”.

Аўта ў Толіка няма. Невялікай пенсіі хапае, каб набыць самыя неабходныя прадукты, калі ў вёску прыязджае „аўталаўка” (так у Беларусі называюць грузавік, які ў вызначаны час ездзіць па вёсках, дзе няма крамы). Толік працаваў раней у мясцовым калгасе і меў сям’ю. Але жонка кінула яго, пераехала з дзецьмі да іншага мужыка ў большую вёску. Дзеці даўно дарослыя. Але ані яны, ані жонка не жадаюць забраць Толіка да сябе. Невядома, што ў свой час паміж імі адбылося.

– Ну і што рабіць зараз? – пытае сам сябе Толік. – Ужо я прасіў іх, каб хоць вугаль які далі мне, нічога ж больш не трэба. Але ж не. Добра, што ногі яшчэ носяць. Але што будзе, калі захварэю напрыклад – не ведаю. Так і жыву пакуль.

У голасе ягоным не чуваць крыўды, толькі ў вачах відаць нейкі ледзьве адчувальны смутак.

Зімовы дзень кароткі вельмі, трэбы вяртацца дадому, бо ў цемры па вясковых дарогах цяжка ехаць. Як не шкада Толіка, але трэба развітвацца з ім. Ён стаіць каля хаты яшчэ некалькі хвілін і глядзіць, як наш аўтамабіль знікае за паваротам, а потым вяртаецца ў хату, каб згатаваць вячэру

Тэкст і фота Сяргея Александровіча

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (388) – 16.05.1636 г. уніяцкае духавенства Бельска з дапамогай польскіх войскаў зьдзейсьніла пагром праваслаўных храмаў у гэтым горадзе.
  • (338) – 16.05.1686 г. быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай „вечны мір”. Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну ды Кіеўшчыну.
  • (38) – 16.05.1986 г. у Гародні быў адкрыты Дом-Музэй Максіма Багдановіча.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis