Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (5)

    Syn rasstralanaj Wolhi Ciruk Uładak świedczyŭ, szto Jurczenia adnaho razu spytaŭ, jak im żywiecca biez maciary i skazaŭ: nie żałujcie matki, bo to komunistka. Mużczyna z mlina ŭ Nietupi na sudzie skazaŭ, szto na druhi dzień pośle egzekucji Jurczenia naławiŭ rybaŭ i zawioz ich dla…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Успамін

Рака Нараўка

Мая вёска Новае Ляўкова Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета знаходзіцца непапдалёк ад Белавежскай пушчы ды ад спакойнай ракі Нараўкі.

Добра памятаю яе з часоў майго дзяцінства. Было гэта 60 гадоў таму. Якая была тады рака, найлепш помню яе ў летнюю пару. Тады я з братам Кастусём хадзіў лавіць рыбу і купацца ў рэчцы. Падвечар па нядзелях на драўляны мост каля Падляўкова прыходзілі дзяўчаты і хлопцы з Новага Ляўкова, Лазовага, Падляўкова, Сушчага Барка і Ахрымоў.

Рэчка Нараўка была тады акаймаваная зараснікамі вербалозу, чаромхі і парэчак. На яе берагах высіліся вольхі і вербы. Вада была чыстая-чыстая. У сонечны дзень відаць было жоўты пясок на яе дне і водныя расліны. Было 5-6 відаў рыб і былі ракі. У кустоўі гнездавалі птушкі. Прыляталі дзікія качкі. Калі над рэчкай было ціха, паказваліся малыя жоўценькія качаняты. У сонечны дзень было выразна відаць, як плоткі, акуні і іншыя рыбы плавалі статкамі або на момант выплывалі на паверхню вады за мухай або камаром. 

Каб налавіць плотак, акунёў, шчупакоў і язяў дастаткова было мець вуду і прынаду чарвяка, пшытку або хлеб. Мы найчасцей хадзілі з вудамі у г.зв. ралы, дзе ў Нараўку ўплывала рачулка Баброўка. Тут у пагодлівыя летнія дні мы праседжвалі да ночы. Вечарам, калі ад ракі дыхнула холадам, распальвалі вогнішча. Мае сябры лавілі рыбу рукамі з-пад навісшых над вадою берагоў ды з-пад з кустоў вярбы і алешніку. 

Гэты здымак ракі Нараўкі зрабіў я 10 чэрвеня гэтага года. Каля гэтак званага капітанскага моста (ён на рацэ каля вёсачкі Капітаншчына) рака нагадвае мне крыху тую ранейшую. У той дзень я ўбачыў на яе беразе вудзільшчыкаў.
Гэты здымак ракі Нараўкі зрабіў я 10 чэрвеня гэтага года. Каля гэтак званага капітанскага моста (ён на рацэ каля вёсачкі Капітаншчына) рака нагадвае мне крыху тую ранейшую. У той дзень я ўбачыў на яе беразе вудзільшчыкаў.

Прыпомнілася мне мая першая рыбалка. Лавіць рыбу браў мяне з сабой бацька. Вуды былі – доўгі лешчыновы кій, валосіны з конскага хваста замест г. зв. жылкі, паплавок з гусінага пяра і кручок. 

Што мы тады ведалі пра раку? Усяго толькі, што плыве яна недзе ад вёскі Нараўка, дзе быў драўляны мост і вадзяны млын. Пасля даведаліся, што Нараўка плыве цераз Белавежскую пушчу і свой пачатак бярэ за мяжой Польшчы ў Беларусі, а там недзе з балоцістых мясцін названых Дзікім Нікарам. Рэчка ў некаторых месцах, між іншым, каля Нараўкі, Плянты, Новага Ляўкова і Капітаншчыны звілістая. 

Рака Нараўка захавалася найбольш натуральная, месцамі дзікая. Падчас вясенніх паводак яна выступае з берагоў і залівае прасторныя набярэжныя лугі. Калі ўступала зноўку ў свае берагі, мы лавілі шчупакоў на выгане. Падчас веснавых і асенніх паводак у пяцідзесятых гадах па Нараўцы яшчэ сплаўлялі пушчанскія бярвенні. Я бачыў, як плылі арэльшчыкі на павязаных бярвеннях на г. зв. гленях.

60 галоў таму я рабіў фотаздымкі і дасылаў іх у „Ніву”. У беларускім штотыднёвіку можна іх знайсці і палюбавацца той ранейшай прыгажосцю пушчанскай ракі. У 1961 годзе ў вераснёвым нумары „Зоркі” (дзіцячым дадатку да „Нівы”) быў мой здымак прыгожага новаляўкоўскага става на Баброўцы, прытоку Нараўкі. На яго берагах раслі тоўстыя вольхі. На Баброўцы быў вадзяны млын з вялікім драўляным колам і глыбокі стаў. Побач става быў яшчэ меншы ставок, якога глыбіні ніхто не мог памераць. Старажылы расказвалі мне пра тапельцаў. Былі такія, якім хацелася разгадаць тайну гыбокай ямы. Паводле легенды, у стаў багаты новаляўкоўскі памешчык укінуў сундук з золатам для захаваання. 

Многа гадоў ніхто не адважыўся пераплысці цераз гэты стаў-бухту. І вось – я быў сведкам – у адну ліпеньскую гарачую нядзелю сюды прыйшлі мужчыны з калёніі Новага Ляўкова з доўгай сеткай лавіць рыбу. Для большай адвагі раней выпілі па шклянцы самагонкі. Адзін з іх быў асабліва адважны. Пацягнулі сець. Адзін смяльчак паплыў пры сеці і пераплыў бухту! Калі выцягнулі сець, у ёй затрапятала многа рыб і найбольшая плотка, якую мне ўдалося пабачыць.

У мінулым стагоддзі берагі Нараўкі былі ў зарасніках. У іх зімой хаваліся курапаткі і зайцы. Толькі вечарам зайцы скакалі да стагоў духмянага сена. Курапаткі забягалі нават на сялянскія панадворкі. Цяпер берагі „голыя” , між іншым, за справай баброў. 

Зараз гэта ўжо не тая рака, якая была раней. Яна памялела. На берагах няма кустарнікаў пахучай у маі чаромхі, язміну і парэчак. Дзе падзелася рыба?.. Няма і тых ранейшых маіх сяброў па рыбалцы. Час няспынна плыве і плывае як вада ў рацэ. Мне шкада, што так хутка праляцелі гады і часу не вернеш. 

Тэкст і фота Янкі Целушэцкага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (989) – У 988 г. князь (каган) кіеўскі Уладзімір прыняў хрысьціянства з Візантыі. Хрысьціянская епархія ў крывіцкім Полацку была заснавана ў 992 г.
  • (255) – 1769 г. Пабудова ў Жыровічах каля Слоніма Богаяўленскай і Крыжаўзьдзьвіжанскай цэркваў.
  • (212) – 14.11.1812 г. у Крошыне нар. Паўлюк Багрым, каваль, беларускі паэт.
  • (122) – 14.11.1902 на хутары Падсосна Дзісьненскага пав. нар. Міхась Машара (пам. 7.06.1976 г. у Менску), пісьменьнік, дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі. Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis