Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Рэжым ваюе нават з памерлымі

Пустое месца па помніку Ларысы Геніюш у Зэльве  Радыё Рацыя
Пустое месца па помніку Ларысы Геніюш у Зэльве
Радыё Рацыя

30 сакавіка ў ночы быў знесены помнік Ларысы Геніюш, які з 2003 г. стаяў ля царквы Святой Тройцы ў Зэльве. Знік бясследна, дэмантаваны і вывезены невядома кім і на чый загад. Хаця можна дадумацца.

Знесці помнік беларускай паэтцы – вязня сталінскага ГУЛАГу, якая адмовілася ад савецкага пашпарту, патрабавала праўладная і прарасійская актывістка з Гродна Вольга Бандарава. Паводле яе ён нібыта парушае закон „аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму”. Паводле парталу Hrodna.life пагадзіліся на гэта начальнік па ідэалагічнай працы Гарадзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка і намесніца старшыні Зэльвенскага райвыканкама Галіна Раманчук.

Аднак яшчэ 29 сакавіка мясцовыя ўлады адмовіліся, спасылаючыся на заканадаўства. Дзень пазней усё-такі помнік хтосьці спратаў. Як першы агучыў гэтую сумную вестку пражываючы ў Беластоку ўнук паэткі Міхась Геніюш, якому ў той сам дзень з Зэльвы даслалі здымак пустога месца па помніку. Адразу даў інфармацыю ў Радыё Рацыя. Сказаў, што гэта яму вельмі дзіўна, бо „нават пры савецкай уладзе, калі жыла яго бабуля, выдавалі яе кнігі, друкавалі вершы, клікалі ў Саюз пісьменнікаў”.

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч у эфіры Радыё Рацыя сказаў, што цяперашняя антыбеларуская ўлада паціху ўдарыла ў памяць Ларысы Геніюш, бо яна была дзеячкай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў Зэльве сімвалам беларускай незалежнасці і „да яе ў дом як у месца паломніцтва прыязджалі дзеячы нашай культуры, каб натхняцца, падыхаць свежым вольным паветрам і набраць сіл”.

Гэты яўны гваўт быў учынены як ні дзіўна да саракагоддзя смерці паэткі, якой не стала 7 красавіка 1983 г. Правесці яе ў апошні шлях прыбылі тады тысячы людзей з Зэльвы, раёну ды іншых гарадоў і вёсак Беларусі. Як успамінаў пры жыцці прафесар Аляксей Пяткевіч, „працесія цягнулася з Зэльвы да саміх могілак, а гэта даволі далёка. Людская плынь была густая, шырокая. Я помню, як аглядаўся ўвесь час і мяне здзіўляла, што столькі людзей выйшла – практычна ўся Зэльва”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (155) – выданьне у 1870 г. у Санкт Пецярбурзе „Слоўніка беларускай мовы” („Словарь белорусскаго наречія”) складзенага Іванам Насовічам.
  • (69) – 8.06.1956 г. у Лодзі памёр Язэп Фарботка (нар. 23.08.1893 г. у Налібоках), беларускі паэт нашаніўскай пары, фатаграфік.
  • (67) – 8.06.1958 г. у Беластоку было заснавана Беларускае Літаратурнае Аб’яднаньне „Белавежа”.
  • (58) – 8.06.1967 г. у Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага раёну адкрыты філіял музэя Якуба Коласа.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com