Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Актуальны каментар

Мы заўсёды негатовыя

Шчыра ўсіх вітаем з най­большым беларускім нацыянальным сьвятам, Днём Незалежнасьці Беларусі – 105-мі ўгодкамі Акту 25 Сакавіка!

Рэдакцыя

Жывем толькі ці салодкай будучыняй ці слаўнай мінуўшчынай. Таму, калі 25-га сакавіка 1918-га года была ўтворана Беларуская народная рэспубліка, то большасць беларусаў проста не звярнулі на гэта ўвагу. І гэта нядзіўна, бо прывыклі жыць пад некім і забылі што гэта такое быць самастойнымі.

Але калі для звычайнага „тутэйшага” гэтая дата і год нічога не азначала (ды і не азначае сёння), то былі сілы, якія рэальна здзівіліся і нават, можна сказаць, устрывожыліся.

Гэта былі бальшавікі.

О! І гэта нядзіва. Нават думку дапусціць, што колішні „Северо-Западный край” мае намер аддзяліцца, мае нахабства заявіць, што будзе незалежным! Такога дапусціць было нельга.

Беларусы былі негатовыя адрэагаваць на шанец стаць сапраўды вольнай дзяржавай, але ў бальшавікоў рэакцыя на такія рэчы, безумоўна, хутчэй… і ў 1919-м годзе ўтварылася савецкая Беларусь, як антытэза гэнай „буржуазнай, антынароднай” БНР. Бальшавіцкая Беларусь утварылася насамрэч стараннямі Змітра Жылуновіча, які выкарыстаўшы з’яўленне БНР, прапаноўваў, настойваў, дамагаўся, каб з’явілася альтэрнатыўная „рабоча-сялянская” Беларусь, якая ў выніку і ўзнікла.

Добра гэта ці кепска?

Безумоўна, добра, бо каб не высілкі Жылуновіча, мы маглі б, па-ранейшаму быць яшчэ адной расійскай губерняй, на манер Смаленскай. Цяпер жа, прынамсі на карце, Беларусь (пакуль яшчэ) адзначана, як самастойная, незалежная рэспубліка.

Але высілкі Жылуновіча былі б нічым, калі б рамантыкі і энтузіясты: Язэп Варонка, Клаўдзій Дуж-Душэўскі, Васіль Захарка, Тамаш Грыб, Язэп Лёсік ды многія іншыя не аб’ядналіся (хаця б на кароткі час, бо пасля патанулі ў звадах, спрэчках) і не заявілі на ўвесь свет – мы, беларусы ствараем сваю незалежную дзяржаву.

23 студзеня ля Брамы гібелі Варшаўскай цытадэлі. Дэлегацыя з Беласточчыны падчас інаўгурацыі ў Польшчы 60-ых угодкаў Студзеньскага паўстання. Фота Ганны Кандрацюк-Свярубскай
23 студзеня ля Брамы гібелі Варшаўскай цытадэлі. Дэлегацыя з Беласточчыны падчас інаўгурацыі ў Польшчы 60-ых угодкаў Студзеньскага паўстання.
Фота Ганны Кандрацюк-Свярубскай

Еўропа гэта пачула: Літва, Латвія, Эстонія, Чэхаславакія і Фінляндыя былі гатовыя прызнаць БНР (і дэ-юрэ гэта зрабілі), але свой народ упарта заставаўся ў палоне ўласнай негатовасці, дзе паспяхова і працягвае знаходзіцца.

У 1921-м годзе Максім Гарэцкі, гэты строгі нават суровы рэаліст напісаў дзіўны твор пад назвай „Фантазія”. Там на фоне апакаліпсісу, якія адбываецца на нашых землях, дзе звар’яцеўшыя беларусы адзін аднаго нішчаць і рэжуць, са сваіх магіл падымаюцца Францішак Скарына, Алаіза Пашкевіч, Алесь Гарун, Максім Багдановіч ды іншыя адраджэнцы, якія зразумелі, што гэты народ ніколі не аб’яднаецца, дзеля ўласнага нацыянальнага ратавання і трэба яго яднаць тым, хто ўжо спачывае ў магілах.

Твор быў напісаны больш за сто гадоў таму назад. Адчування апакаліпсісу незаўважна наступае. Народ заняты сабой і, відаць, час ізноў для таго, каб з магіл паўсталі нашыя героі, каб нас выратаваць, бо мы, як заўсёды, не гатовыя.

Леся Яр

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (414) – пачатак пабудовы ў Менску ў 1611 г. Петрапаўлаўскай царквы, выдатнага помніка архітэктуры барока. Пабудова была завершана ў 1613 годзе.
  • (268) – 3.06.1757 г. у Несьвіжы пам. Ян Пашакоўскі (нар. 14.02.1684 г. у Шэдуве Шаўляйскага пав.), пэдагог і выдавец. Вучыў сыноў Міхала Радзівіла «Рыбанькі», на працягу 1737-1749 гг. выдаў у Вільні 20 „Палітычных каляндарыкаў”, якія запачаткавалі пэрыядычны друк у Вільні.
  • (162) – 3.06.1863 г. адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі вайскамі пад Мілавідамі каля Слоніма.
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com