Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Фотаконкурс

Падляшша ў аб’ектыве

Падчас конкурснага вернісажу Фота арганізатараў
Падчас конкурснага вернісажу
Фота арганізатараў

18 снежня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы былі падведзены вынікі 18-га Агульнапольскага фотаконкурсу „Падляшша ў аб’ектыве” імя Віктара Волкава. Прыняло ў ім удзел 156 аўтараў з усяе Польшчы. Агулам прыслалі яны 429 фотаздымкаў, якія прадстаўляюць наш рэгіён.

І-ая ўзнагарода. „Нібыта...” (у Белавежы) Фота Адама Высоцкага з Гайнаўкі
І-ая ўзнагарода. „Нібыта…” (у Белавежы)
Фота Адама Высоцкага з Гайнаўкі

Дасланыя працы ацэньвалі прафесійныя фатографы, сябры памерлага дзесяць гадоў таму незабыўнага Віктара Волкава. Гэта аўтарка фільмаў аб прыродзе Бажэна Валенцік, журналіст і падарожнік Тамаш Класоўскі, ляснік і кінарэжысёр Яраслаў Хыра і фотарэпарцёр Міхал Косць.

ІІ-ая ўзнагарода. Царква ў Паўночным Востраве Фота Яраслава Клея з Саколкі
ІІ-ая ўзнагарода. Царква ў Паўночным Востраве. Фота Яраслава Клея з Саколкі

Як кожны год на конкурсных фотаздымках прадстаўлены былі архітэктура, прырода і людзі. На іх відаць таксама як мяняецца Падляшша. Штораз менш ужо традыцыйнага краявіду ды ідылічнай вясковасці як на займальных здымках Волкава. Ідзе новае, якое не такое прывабнае. Таму журы ацаняла конкурсныя працы перадусім з мастацкага боку, шукаючы ў іх нейкай глыбейшай думкі і рэфлексіі.

ІІІ-ая ўзнагарода. „Пейзаж на світанні” (Ласі-Тачылова ў гміне Завады Беластоцкага павету) Фота Анны Мысткоўскай-Плывачэўскай з Тамашкова
ІІІ-ая ўзнагарода. „Пейзаж на світанні” (Ласі-Тачылова ў гміне Завады Беластоцкага павету)
Фота Анны Мысткоўскай-Плывачэўскай з Тамашкова

Тамаш Класоўскі прызнаўся, што прыехаў на Падляшша 50 гадоў таму, каб фатаграфаваць дзікіх птушак, асабліва жураўлёў. – Але сёння яны сталі звычайнай з’явай, – сказаў. – Аднак зніклі старыя хаціны, драўляныя жоравы, а мы іх не фатаграфавалі, – шкадаваў ён.

Вылучэнне. Манастыр у Супраслі Фота Бэаты Вільчынскай са Студзянак
Вылучэнне. Манастыр у Супраслі
Фота Бэаты Вільчынскай са Студзянак

Але Падляшша надалей застаецца культурнай мазаікай з беларускасцю, праваслаўем, непаўторнай архітэктурай ды ўнікальнай прыродай. Ёсць тут яшчэ што фатаграфаваць, каб дакументаваць такое багацце.

„Чароўнасць падляшскіх успамінаў” (Біндзюга ў Міхалоўскай нміне) Фота Пятра Красоўскага з Беластока
„Чароўнасць падляшскіх успамінаў” (Біндзюга ў Міхалоўскай нміне)
Фота Пятра Красоўскага з Беластока

Лаўрэатам першай прэміі ў конкурсе стаў Адам Высоцкі з Гайнаўкі, які шмат гадоў назірае і фатаграфуе прыроду. Журы было захоплена яго фотаздымкам, на якім прыгожы алень стаіць у Белавежы ля дарогі, па якой набліжаецца вайсковая машына.

Спецыяльнае вылучэнне Міхала Косця. „І я мог гуляць на камп'ютары” (каля Янава-Падляшскага) Фота Анны Выгадны з Марысіна
Спецыяльнае вылучэнне Міхала Косця. „І я мог гуляць на камп’ютары” (каля Янава-Падляшскага)
Фота Анны Выгадны з Марысіна

Арганізатарам фотаконкурсу зяўляецца беларускі музей у Гайнаўцы пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, таксама горада Гайнаўка і Гайнаўскага павету.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (282) – 6.11.1742 г. нар. Фабіян Саковіч (пам. каля 1787 г.), паэт, перакладчык, пэдагог.
  • (224) – 6.11.1800 г. у маёнтку Аборак каля Маладэчна нар. Леанард Ходзька, выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце (1816-1817), быў членам таварыства філярэтаў. У1819-1822  гг. быў сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі, у 1822 г. эміграваў за мяжу, з 1826 г. жыў у Парыжы. Напісаў м. інш.: паэму „Залесьсе” (1821), біяграфію А. Т. Б. Касьцюшкі (1837),  выдаў м. інш.: зборнікі твораў Адама
  • (162) – 6.11.1862 г. у фальварку Якушоўка памёр Віктар Каліноўскі (нар. 21.04.1833 г. у Мастаўлянах, пахаваны на старых могілках у Сьвіслачы), брат Кастуся. Быў членам Віленскай археаграфічнай камісіі і адным з пачынальнікаў рэвалюцыйнага руху.
  • (141) – 6.(18.)11.1883 г. у вёсцы Мікалаеўшчына каля Стаўбцоў нар. Язэп Лёсік (памёр у савецкай турме ў 1940 г.) – грамадзка–палітычны дзеяч, мовазнаўца, пісьменьнік, пэдагог. Вучыўся ў Маладзечанскай Настаўніцкай Сэмінарыі. З 1917 г. у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе, удзельнічаў у абвяшчэньні БНР у 1918 г., рэдагаваў газэты „Вольная Беларусь” (1917-1918), „Беларусь” (1920). У 20-ыя гады выкладаў беларускую мову ў Менску – у БДУ, у Пэдагагічным Тэхнікуме. Быў членам Інбелкульта і АН Беларусі. Напісаў м. ін.: „Практычную граматыку беларускае мовы” (1921), „Беларуская мова. Пачатковая граматыка”, „Беларуская мова. Правапіс” (1924), „Сінтаксіс беларускае мовы” (1925), „Граматыка беларускае мовы. Фанэтыка” (1926), „Граматыка беларускае мовы. Марфалогія” (1927). У 1930 г. пазбаўлены быў званьня акадэміка, арыштаваны і сасланы. У 1938 г. арыштаваны паўторна. Памёр 1.04.1940 г. у турме ў Саратаве.
  • (140) – 6.11.1884 г. у в. Мікалаеўшчына каля Стаўпцоў нар. Язэп Лёсік (пам. 1.04.1940 г. у Саратаве), выдатны грамадзкі й палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменьнік, пэдагог. У 1911 г. за незалежніцкую дзейнасьць сасланы ў Сібір. Падтрымліваў сувязь з „Нашай Нівай”, са ссылкі вярнуўся ў палове 1917 г.,
  • (137) – 6.11.1887 г. у фальварку Запольле, Слуцкага павету нар. Радаслаў Астроўскі, грамадзкі дзеяч, настаўнік. У 1924-1936 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі, з 1928 г. па 1936 г. прапагандаваў ідэі супрацоўніцтва з санацыяй. У сьнежні 1943 г. стаў прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады. З 1956 г. жыў у ЗША. Быў галоўным ідэолёгам „бэцээраўскай” плыні беларускай палітычнай эміграцыі. Памёр 17.10.1976 г. у Бэнтан-Харбар, пахаваны на могілках сьв. Еўфрасіньні ў Саўт-Рывэры.
  • (112) – 6.11.1912 г. у фальварку Мачульня, Наваградзкага павету  нар. Віктар Войтанка, грамадзкі дзеяч, сьвятар, лекар. Выпускнік мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту, член Беларускага Студэнцкага Саюзу. У час нямецкай акупацыі быў бурмістрам Баранавічаў, заснавальнікам мэдычнай школы ў Баранавічах. Пасьля вайны жыў у ЗША. У 1969 г. стаў (пасьля сьмерці бацькі) сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, быў актыўным грамадзкім дзеячам. Памёр 25.04.1972 г.
  • (84) – 6.11.1940 г. памёр у Вільні Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, грамадзкі дзеяч (нар. 7.07.1869 г у в. Дубейкава Мсьціслаўскага павету). Пахаваны на могілках Росы, на Літаратурнай горцы.
  • (44) – 6.11.1980 г. памёр у Нью Ёрку Станіслаў Станкевіч (нар. 23.02.1907 г. у Арлянятах на Ашмяншчыне), нацыянальны дзеяч, журналіст, гісторык, літаратуразнавец.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis