Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Фільм

Народжаны пад шчаслівым мінералам

Тамаш Гжывачэўскі ў Чылі з прадстаўніком народу мапучаў
Тамаш Гжывачэўскі ў Чылі з прадстаўніком народу мапучаў

Такую назву атрымаў фільм пра Ігната Дамейка – таленавітага вучонага, моцна звязанага як з польскай, так і з беларускай гісторыяй і культурай. Прэм’ера адбылася у 220 – гадавіну народзін нашага славутага земляка на канале TVP-2.

Сцэны фільму здымалі ў Польшчы і Паўднёвай Амерыцы, а галоўным спонсарам праекту выступіла фірма KGHM, якой належаць медныя руднікі ў Чылі. Вядучым выступіў журналіст і аўтар дакументальных кніг Томаш Гжывачэўскі. Паводле яго слоў, мэтай фільму было паказаць жыхарам Польшчы дасягненні Дамейкі ў Чылі, а чылійцам – радзіму Дамейкі, то бок Польшчу, Літву і Беларусь. Ідэя зняць падобны фільм, кажа пан Томаш, паўстала падчас падарожжа ў мястэчка Мір у Беларусі, дзе каля мясцовага касцёла ён убачыў магілу Іпаліта Дамейкі, бацькі вучонага: „Я зацікавіўся біяграфіяй Дамейкі і даведаўся , што ён нарадзіўся на Навагрудчыне. Яго лёс – гэта незвычайная гісторыя выгнанніка, якая мяне захапіла!”.

Перад падарожжам у Паўднёвую Амерыку ўдзельнікі здымачнай групы пазнаёміліся з творчасцю Дамейкі, перад усім з лістамі, якія вучоны дасылаў Адаму Міцкевічу.

Ігнат Дамэйка
Ігнат Дамэйка

Падчас падарожжа ў Чылі журналісты спаткаліся з рэктарам універсітэту ў Сант’яга, а таксама з патомкамі Дамейкі, якія дагэтуль жывуць у гэтай паўднёваамерыканскай краіне. Дарэчы, сярод нашчадкаў Ігната ёсць не толькі навукоўцы. Некаторыя прадстаўнікі роду ўнаследавалі яго мастацкія здольнасці. Асабліва цікавым было спатканне з прадстаўнікамі народу мапучаў. Гэтыя людзі гістарычна пражывалі ў Араўканіі – рэгіёне на поўдні Чылі. У ХІХ стагоддзі яны доўга супраціўляліся каланізацыі. Дамейка ажыццявіў два падарожжы да мапучаў, стаў абаронцам іх правоў і прысвяціў ім кнігу „Араўканія і яе жыхары”. Падчас спаткання з мапучамі ўдзельнікі здымачнай групы паўдзельнічалі ў спецыяльнай цырымоніі прывітання – такой самай, у якой у свае часы ўдзельнічаў Ігнат Дамейка – у традыцыйнай хаце з удзелам мясцовых правадыроў і жанчын шаманак.

Варта сказаць, што асоба Дамейкі дагэтуль вядомая ў Чылі перад усім у навуковым асяроддзі. Яго помнік стаіць на тэрыторыі ўніверсітэту ў сталіцы краіны, Сант’яга. Менавіта Дамейка ажыццявіў там рэвалюцыйныя змены, што дазволілі вучэльні стаць на адным узроўні з вядучымі еўрапейскімі ўніверсітэтамі.

На тэрыторыі Польшчы здымкі фільму адбываліся ў Варшаве і Кракаве, бо Дамейка меў цесныя сувязі з Ягелонскім універсітэтам. Пасля прэм’еры ў Польшчы фільм будзе паказаны і ў Амерыцы.

Ігнат Дамейка (1802 – 1889) нарадзіўся ў маёнтку Мядзвядка на Навагрудчыне. Падчас вучобы ў Віленскім універсітэце ўдзельнічаў у таварыстве філаматаў, за што быў арыштаваны, а пазней знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Пасля лістападаўскага паўстання вымушаны быў эміграваць у Чылі, дзе арганізаваў шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі, увёў метрычную сістэму, напісаў падручнікі па фізіцы і мінералогіі. Адначасова быў здольным мастаком, пакінуў таксама цікавыя ўспаміны. Згодна са шматлікімі крыніцамі, наш славуты зямляк таксама уяўляў сабой прыклад сапраўднага веруючага хрысціяніна. Недарма чылійскія католікі патрабуюць распачаць працэс яго бэатыфікацыі.

Віктар Пачук

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com