Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Святлана Ціханоўская: ня толькі Спадарыня Прэзідэнт, але цяпер і гераіня кнігі

3 кастрычніка 2022 г.

Пабываў я на сустрэчы з Святланай Ціханоўскай у Падляшскай кніжніцы. Адбылася там прэзентацыя кнігі пра яе „Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska”, што выйшла ў канцы верасня. На сустрэчы, якую дасканала вялі журналісты Радыё Рацыя Міхась Андрасюк і Коля Ваўранюк (як перакладчык), прысутны быў таксама яе аўтар Руслан Шошын, журналіст па замежных справах польскай газеты „Rzeczpospolita”. Сам ён з Беларусі, радзіму пакінуў даўно, у васямнаццацігадовым узросце. Уцёк у Польшчу з-за сваёй антылукашэнкоўскай дзейнасці. Дасканала прысвоіў польскую мову.

На сустрэчу сышлося шмат людзей, у тым ліку палітыкі і натоўп журналістаў. Найбольш прысутных было з нашага беларускага асяроддзя. Калі ўвайшоў я ў залу, згледзеў нават старшыню БГКТ Васіля Сегеня. Прысеў да яго, каб не выглядала, што мы не разам. Кансерватыўнае асяроддзе БГКТ, парваўшы – лепш сказаць, замарозіўшы – кантакты з афіцыйнымі структурамі рэжыму ў Мінску, вымушана цяпер крыху пераарыентавацца.

Міхал Андрасюк, Руслан Шошын, Святлана Ціханоўская, і Мікола Ваўранюк, Бэата Задыковіч (дырэктар Падляшскай кніжніцы) і Яўген Вапа Фота Юркі Хмялеўскага
Міхал Андрасюк, Руслан Шошын, Святлана Ціханоўская, і Мікола Ваўранюк, Бэата Задыковіч (дырэктар Падляшскай кніжніцы) і Яўген Вапа
Фота Юркі Хмялеўскага

Да Святланы Ціханоўскай усе звярталіся per „спадарыня прэзідэнт”. Безумоўна перамагла яна на жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбарах 2020 г., якіх вынікі рэжым фальсіфікаваў і брутальна пацыфікаваў удзельнікаў пратэстаў. Самую Ціханоўскую амаль адразу памочнікі Лукашэнкі прымусілі пакінуць Беларусь і адвезлі яе з дзецьмі на мяжу з Літвой. Дакладна невядома, што здарылася ў кабінеце старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай. Ціханоўская расказала (крыху пра тое ёсць і ў кніжцы), што падвяргалася там псіхалагічнаму ціску. Палохалі яе, што дзеці трапяць у дзіцячы дом і ніколі не пабачаць бацьку, якога арыштавалі яшчэ перад выбарамі і асудзілі на 18 гадоў зняволення ў карнай калоніі.

Гераіня кніжкі ў Падляшскай кніжніцы распявала пра сваё жыццё, сказала, што ў пачатку двухтысячных гадоў на сваіх першых выбарах прагаласавала так як бацькі за Лукашэнку. Пасля перажыла метамарфоз, асабліва калі з’ехала з Беларусі і вырашыла кінуць яшчэ большы выклік тырану. Лукашэнка недаацаніў яе, ігнараваў жанчыну, яе магчымасці і здольнасці. Ёсць яму цяпер пра што думаць.

Кніга Шошына не біяграфічная, гэта больш рэпартаж. Аўтар размаўляў таксама з людзьмі з Мікашэвічаў на Піншчыне, адкуль паходзіць гераіня.

З сустрэчы найбольш запамяталіся мне асабістыя прызнанні Ціханоўскай проста як беларускай жанчыны, жонкі і маці. Гаварыла пра каханне да мужа Сяргея, як разам з дзецьмі кожную нядзелю пішуць яму лісты ў лагер і што адтуль зваротныя перасталі прыходзіць. З мужам можа кантактавацца толькі праз адваката, якому дазволена наведваць яго раз у тыдзень. Нядаўна Сяргей чатырнаццаць сутак правёў у карцары, гэта кашмар. У людзей, якія там апынуліся, ёсць толькі адно адзенне, якое яны носяць і ў камеры, і на паветры. У будынку не ўключаюць абагравання, там жудасна холадна. Іх будзяць кожныя дзве гадзіны, каб рабілі фізічныя практыкаванні. Яны не маюць дастатковага доступу да ежы, вады і свежага паветра. Гэта сапраўднае катаванне, як сказала лідарка беларускай апазіцыі. Падкрэсліла, што змагаецца не толькі за вызваленне мужа, але таксама двух тысяч іншых палітвязняў.

Былі таксама пытанні пра стаўленне да сённяшняй сітуацыі ў сувязі з вайной ва Украіне. Ціханоўская адназначна сказала, што ўкраінцы, а разам з імі беларусы-добраахвотнікі з палку Кастуся Каліноўскага, змагаюцца не толькі за сваю дзяржаву, але і за будучыню свабоднай суверэннай Беларусі.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (423) – 19.04.1602 г. пам. Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі. Адукаваны чалавек, праціўнік езуітаў. Выдаўца „Катэхізіса” (1598 г.) з 300 рэлігійнымі песьнямі.
  • (144) – 19.04.1881 г. у в. Такары на Беласточчыне (сучасным памежжы з Рэспублікай Беларусь) нар. Усевалад Ігнатоўскі – выдатны беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч. Скончыў у 1911 г. Юр’еўскі Унівэрсытэт у Тарту. У 1912-1914 гг. быў выкладчыкам у Віленскай жаночай гімназіі М. Вінаградавай, у  1914-1919 гг. -- Менскага Настаўніцкага Інстытуту. У час вайны ўключыўся ў нацыянальную ды палітычную дзейнасьць, быў між іншым членам Цэнтральнага Камітэту Беларускай Партыі Сацыялістаў Рэвалюцыянераў. У 20-ыя гады займаў шэраг дзяржаўных пасад у БССР. Меў вялікі ўплыў на праведзеньне працэсу беларусізацыі. З 1926 г. быў старшынёй Інстытуту Беларускай Культуры, а з 1928 г. прэзідэнтам Беларускай Акадэміі Навук. Напісаў больш за 30 навуковых прац, адна з найбольш вядомых гэта „Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. З 1930 г. прасьледаваны савецкімі ворганамі бяспекі. Пасьля аднаго з допытаў, 4.02.1931 г. пакончыў жыцьцё самагубствам. У 1937 г. жонка была асуджана на 8 гадоў лагераў, а двое сыноў расстраляных.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis