Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Працавіты верасень БГКТ

Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў верасні амаль штотыдзень ладзіла свае мерапрыемствы ў розных мясцовасцях рэгіёну.

4 верасня прайшоў фестываль „Культура без межаў”. Гэтае мерапрыемства, якое служыць шматкультурнасці Падляшша, дагэтуль праводзілася ў Сямятычах. У гэтым годзе ўлады горада спынілі аднак супрацоўніцтва з БГКТ, не даючы згоды на арганізацыю там беларускіх імпрэзаў. Непаразуменне ўзнікла з-за вайны ва Украіне і падтрымкі Расіі з боку лукашэнкаўскай Беларусі. Бурмістр Сямятыч сваю варожасць пашырыў на ні ў чым тут невінаватых беларусаў з Падляшша. Такіх недарэчных асацыяцый не меў войт гміны Мельнік ў Сямятыцкім павеце. Дзякуючы яму сёлетні выпуск фестывалю „Культура без межаў” адбыўся ў Машчоне-Каралеўскай.

Падчас фэсту БГКТ у Бельску-Падляшскім Фота з Фейсбука
Падчас фэсту БГКТ у Бельску-Падляшскім
Фота з Фейсбука

У наступных тыднях БГКТ сарганізавала яшчэ пяць беларускіх народных фэстаў – у Бельску-Падляшскім, Белавежы, Войшках, Орлі і ў Рагачах каля Мілейчыч. Выступілі там беларускія калектывы з Падляшша. На сцэне ў Машчоне-Каралеўскай і ў Бельску прэзентаваўся таксама вакальны ансамбль беларускай песні „Купалінка” з Клайпеды (Літва). З-за палітычных абставін у мерапрыемствах БГКТ у гэтым годзе не ўдзельнічаюць калектывы з Беларусі, а ў след за тым не запрашаюцца беларускія дыпламаты ў Польшчы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis