Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Манашка-расіянка што ненавідзіць беларусаў

У Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах пачаліся рэпрэсіі супраць праяваў у ім беларускасці і паасобных праваслаўных святароў, што паважаюць родную культуру як святасць нароўні з рэлігіяй. За „навядзенне парадку” ўзялася там ігумення Гаўрыіла (Марыя Глухава родам з Саратава). Яна як настаяцель жаночага Прачысценскага манастыра ў Гродне выдала загад знішчыць багаслоўска-літаратурна-мастацкія лісткі „Жыровіцкая абіцель”, якія рэдагуе манах-паэт Зьніч (Алег Бембель). Друкаваныя накладам ад 50 да 100 тысяч асобнікаў былі раздаваныя вернікам. Два маладыя святары ў пратэсце пакінулі жыровіцкі манастыр.

Ігумення Гаўрыіла на праўладным форуме ў Мінску ў верасні 2020 г. You Tube
Ігумення Гаўрыіла на праўладным форуме ў Мінску ў верасні 2020 г.
YouTube

Ігумення Гаўрыіла даўно вядомая сваёй антыбеларускай дзейнасцю і ксенафобіяй. На адным з форумаў абразіла беларускі народ. Беларусаў назвала „сектантамі” і „толпой безумцаў”, „стадом”. У верасні 2020 г., калі працягваліся пратэсты пасля сфальшаваных прэзідэнцкіх выбараў, выступіла яна на праўладным жаночым сходзе „За Беларусь”. Удзельнікаў пратэстаў са сцэны назвала „вар’ятамі”, „раз’юшаным статкам” і зганьбіла беларускія гістарычныя нацыянальныя сімвалы. Два месяцы пазней наведала яна сілавікоў у Гродне, якія разганялі пратэсты і пачаставала іх тортам.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (939) – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”.
  • (908) – у 1116 г. нашэсьце на землі Дрыгавічоў і Крывічоў дружын кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Захопнікі здабылі ды разбурылі, між іншым, Друцак, дзе усё насельніцтва захапілі ў няволю і загналі на заселеньне паўднёвай Кіеўшчыны.
  • (530) – у 1494 г. у Гародні быў пабудаваны кляштар бернардзінцаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis