Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Бельскі дом культуры з імем Ю. Пілсудскага. Праз памылку?

28 красавіка Бельскаму дому культуры рада горада прысвоіла імя Маршала Юзэфа Пілсудскага. З такой прапановай яшчэ восенню мінулага году выступіла частка радных. Такая ж заява паступіла таксама ад Фонду аховы спадчыны Бельскай зямлі. Ініцыятары паклікаліся на сувязі сям’і Пілсудскіх з Бельскім паветам і горадам Бельск-Падляшскі, у якім перад вайною на месцы дзе стаіць гэты будынак знаходзіўся Народны дом такога ж імя.

Сярод жыхароў такая прапанова выклікала рознагалоссе. Бурмістр Бельска Яраслаў Бароўскі тэму паддаў грамадскім кансультацыям (пры дапамозе Фейсбука). Вынік не быў адназначны. Многія выказаліся супраць, паколькі ўспрынялі гэта як чарговую спробу надаць Бельску больш польскае патрыятычнае аблічча, паколькі гэты горад моцна асацыюецца з беларускасцю з увагі на такое паходжанне вялікай часткі жыхароў.

Падчас красавіцкай сесіі бельскія радныя па прапанове галасавалі тройчы. Два разы было столькі галасоў на так, што і на не. Астатнія ўстрымоўваліся. Канчаткова вынікам дзевяць за і сем супраць прапанова была прынята. Радная Яўгенія Крук прызналася, што гэта яе голас быў вырашальны і што прагаласавала памылкова.

Фота: bdkbielsk.pl

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 14.12.1906 г. у Адэсе нар. Іна Рытар (па мужу Каханоўская), настаўніца, пісьменьніца, публіцыстка (пісала пад псэўдонімам Аляксандра Саковіч). З 1950 г. у ЗША. Пам. 8.01.1997 г. у Кліўлендзе.
  • (112) – 14.12.1913 г. у Ярэмічах на Наваградчыне нар. Сэрафім Жалезьняковіч, праваслаўны сьвятар. Закончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1935 г., у час вайны вучыў Закону Божага ў беларускай школе ў Гайнаўцы. Пасьля вайны служыў у Беластоку. Памёр 25.12.2004 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com