Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Нацыяналісты не здаюцца, хаця слабеюць

19 лютага праз Гайнаўку прайшоў чарговы Марш выклятых жаўнераў, які выклікае супраціў нашай меншасці як і многіх палякаў. Ён ёсць арганізаваны крайне правымі нацыяналістычнымі арганізацыямі як яўная правакацыя, бо ўсхваляе капітана Рамуальда Райса „Бурага”, які зімою 1946 г. камандаваў пацыфікацыяй пяці беларускіх вёсак на Падляшшы. У полымі паленых дамоў і стрэлаў з карабінаў загінула тады 79 нявінных людзей, у тым ліку жанчыны і дзеці. Польскі Інстытут нацыянальнай памяці прызнаў яго вінаватым у злачынствах з прыкметамі генацыду за гібель цывільных ахвяраў з-за іх нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. 

Ушанаванне ахвяраў „выклятых жаўнераў” перад гайнаўскім магістратам Фота Зміцера Косціна
Ушанаванне ахвяраў „выклятых жаўнераў” перад гайнаўскім магістратам
Фота Зміцера Косціна

У мінулым годзе гэты марш не адбыўся, бо ўсе тэрміны бліжэй 1 сакавіка, калі прыпадае дзяржаўнае свята выклятых жаўнераў, былі заняты грамадскай арганізацыяй Грамадзяне РП для сваіх мерапрыемстваў. Таму ў гэтым годзе нацыяналісты вырашылі правесці яго тыдзень раней. І так як у мінулых гадах сваю контракцыю правяла ініцыятыва Вечная памяць з Гайнаўкі – хвілінай маўчання і малітвай. Гарэлі знічы пастаўленыя на скверыку каля гарадской управы у выглядзе лічбы 79 – толькі, колькі было ахвяр таго жудаснага злачынства. Удзельнікі трымалі таксама ў руках лісты паперы з выпісанымі імёнамі і прозвішчамі некаторых з іх. Адслужана была таксама паніхіда ў гайнаўскім праваслаўным саборы.

Насуперак гэтаму праз горад прайшлі нацыяналісты. Ідучы ад касцёла Узвышэння крыжа св. да Гайнаўскага дому культуры. Неслі яны ў руках м.інш. партрэт „Бурага”. Актывісты з руху Грамадзяне РП спрабавалі заблакаваць ім дарогу, клаўшыся з белымі кветкамі ў руках на вуліцы. Іх хутка выносілі паліцыянты, што ахоўвалі марш. У блакадзе ўдзельнічаў між іншым ураджэнец Уроцлава, нашчадак падляшскіх беларусаў, які ў руцэ трымаў бел-чырвона-белы сцяг свабоднай Беларусі.

Блакада лютаўскага маршу з бел-чырвона-белым сцягам Радыё Рацыя
Блакада лютаўскага маршу з бел-чырвона-белым сцягам
Радыё Рацыя

Грамадскі супраціў адносна гайнаўскага маршу прыносіць ужо пэўныя рэзультаты. У гэтым годзе налічваў ён толькі некалькі дзесяткаў асоб, значна менш чымсьці раней. Не быў таксама ўжо такі галосны і трывожны як калісь.

Затое ініцыятыва Вечная памяць не адпускае. Яе актывісты звярнуліся да гарадскіх уладаў, каб у Гайнаўцы ўсталяваць мемарыяльную шыльду ў памяць 79-ці жыхароў падляшскіх вёсак, закатаваных жаўнерамі „Бурага”. Бургамістр горада Ежы Сірак адразу такую ідэю падтрымаў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (958) – пад 1067 г. у летапісах упамінаюцца Менск і Рша (Орша).
  • (159) – 30.06.1866 г. у Вільні памёр Антон Глінскі (нар. у 1817 г. у Шчорсах на Наваградчыне), пісьменьнік, журналіст. Зьбіраў ды апрацоўваў беларускія народныя казкі, паданьні. У 1851 г. выдаў збор беларускіх казак, перакладзеных на польскую мову „Bajarz polski”. Пахаваны на могілках Роса.
  • (114) – 30.06.1911 г. у Шатэйнях над Невяжай (Літва) нар. Чэслаў Мілаш, польскі паэт і эсэіст. Студыяваў права на Віленскім унівэрсытэце. Працаваў на Польскім радыё ў Вільні. У 1937 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў на радыё. Пасля вайны быў аташэ па культуры ў польскім пасольстве ў Парыжы. У 1951 г. адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і праз некалькі гадоў выехаў у ЗША. Супрацоўнічаў з парыжскай „Культурай”. Заступіўся за
  • (56) – 30.06.1969 г. у горадзе Хімкі Маскоўскай вобласьці памёр Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і вучоны. Нар. 31.10.1885 г. у Чорным Рэчыцкага пав., закончыў Маскоўскі унівэрсытэт (1911), працаваў у Інбелкульце і выкладаў геалёгію ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце ў Менску. Аўтар

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com