Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

In memoriam

Памёр таленавіты паэт, сябра беларусаў

23 лістапада не стала Яна Леанчука, выдатнага беластоцкага паэта, празаіка і перакладчыка. На 71-ым годзе жыцця памёр у сваім доме ў родных Лубніках каля Заблудава.

Продкі Яна Леанчука былі ўніятамі, якія перайшлі ў каталіцызм. Таму надта цаніў ён шматкультурны каларыт Падляшша, што відавочна было і ў яго літаратурнай творчасці. Усё жыццё трымаў таксама блізкія і сардэчныя сувязі з нашым беларускім асяроддзем.

Ян Леанчук закончыў польскую філалогію беластоцкага ўніверсітэта, тады філіяла варшаўскага. Пасля працаваў там выкладчыкам. Як паэт дэбютаваў у 1970 г. на старонках славутых «Кантрастаў». Пасля яго вершы друкаваліся таксама ў варшаўскіх часопісах. Быў аўтарам каля дваццаці зборнікаў паэзіі і прозы. Пісаў на прыгожай аўтэнтычнай пальшчызне, як жа рознай ад шаблоннай мовы, якой цяпер на штодзень карыстаюцца палякі, у тым ліку пісьменнікі і журналісты.

2014 г. Ян Леанчук з візітам у Доме культуры ў Гарадку, якім тады я кіраваў Фота Юркі Хмялеўскага
2014 г. Ян Леанчук з візітам у Доме культуры ў Гарадку, якім тады я кіраваў
Фота Юркі Хмялеўскага

Ян Леанчук у такім стылі перакладаў таксама вершы і апавяданні беларускіх аўтараў з Падляшша і Беларусі, між іншым Надзеі Артымовіч, Сакрата Яновіча, Юркі Геніюша, Міхася Шаховіча.

Амаль дваццаць гадоў быў ён дырэктарам Падляшскай кніжніцы ў Беластоку. Заснаваў пры ёй літаратурны часопіс „Epea”, які выходзіць па сёння. Дзякуючы яго кантактам і старанням кніжніца прыдбала для сваіх збораў шмат рэдкіх кніжак і даўнія рукапісы, таксама з Гродна і Мінска. З яго удзелам як рэдактара ўстанова рэалізавала важныя для захавання пісьменнай спадчыны Падляшша праекты. Між іншым у такі спосаб у трох тамах выйшлі „Pisma rozproszone” Зыгмунта Глёгера з тэкстамі гэтага гісторыка і фалькларыста, напісанымі ў ХІХ стагоддзі.

Ян Леанчук быў таксама ініцыятарам „Літаратурных серадаў”, якія кніжніца арганізуе па сёння. У рамках гэтых сустрэчаў сваю творчасць прзентавалі таксама аўтары з нашага літаб’яднання „Белавежа”.

Чвэрць стагоддзя Ян Леанчук пісаў яшчэ фельетоны, якія чытаў у эфіры Польскага Радыё Беласток. Былі гэта пісаныя лірычнай прозай запіскі з яго вёскі, дзе нейкі час быў солтысам, таксама рэфлексіі з сустрэчаў у Падляшскай кніжніцы.

Яна Леанчука пахавалі 26 лістапада на каталіцкіх могілках у Заблудаве. Развітацца з таленавітым і сардэчным сябрам прыбылі таксама знаёмыя і былыя супрацоўнікі. Прысутны быў таксама мясцовы праваслаўны святар.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com