Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

EXPO 2020 з падляшска-беларускімі акцэнтамі

Адкрыццё падляшскай выставы 1 кастрычніка на EXPO 2020 ў ДубаіАдкрыццё падляшскай выставы 1 кастрычніка на EXPO 2020 ў Дубаі
Адкрыццё падляшскай выставы 1 кастрычніка на EXPO 2020 ў Дубаі

1 кастрычніка ў Дубаі, сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, пачалася – з гадавым спазненнем, з увагі на пандэмію – сусветная выстава EXPO 2020. Ёсць там моцны падляшскі акцэнт. У польскім павілоне між іншым можна глядзець прэзентацыю Xylopolis. Падрыхтавала яе Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства. Прадстаўляе яна від чыстай эканомікі з выкарыстаннем натуральнай і экалагічнай драўлянай сыравіны.

На адкрыццё паляцела ў Дубай дэлегацыя Падляшскага ваяводства на чале з маршалкам Артурам Касіцкім. У яе складзе быў таксама мастак праф. Лявон Тарасэвіч. Для Xylopolis размаляваў ён манументальнаю карціну памерамі 3,4 на 13,5 метраў. Гэта мастацкая выява лесу ў розныя поры года – іх сінтэз са святлом. Аўтар улетку два тыдні працаваў над ёю на фабрыцы мадульных дамоў Unihouse ў Бельску.

Адным з галоўных пунктаў ўрачыстага адкрыцця польскага павілону на EXPO 2020 была менавіта прэм’ера працы Тарасэвіча. Музычным акцэнтам быў энергетычны канцэрт спявачкі Караліны Ціхай, якая родам з-пад Харошчы, а ў сваім рэпертуары мае таксама песні на беларускай мове. У канцы жніўня мела яна таксама свой канцэрт падчавс Трыялогу ў Крынках.

19 кастрычніка на EXPO 2020 ў Дубаі стартаваў Тыдзень Падляшскага ваяводства. Ізноў у цэнтры ўвагі наведвальнікаў была карціна мастака з Валілаў з прыгожа выдадзеным каталогам „Лявон Тарасэвіч. Expo 2020 Дубай”.

Сусветныя выставы ў сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў гэта найбольш прэстыжныя падзеі ў свеце для прамоцыі эканамікі, культуры і турызму паасобных краін. EXPO 2020 будзе працаваць шэсць месяцаў. За гэты час, як мяркуюць арганізатары, выставу наведае 18 млн чалавек.

Фота з Фейсбука

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (192) – 21.04.1833 г. у Мастаўлянах нар. Віктар Отан Каліноўскі (пам. 6.11.1862 г.), родны брат Кастуся Каліноўскага. Вучыўся ў Сьвіслачы, Гародні, Маскве, Пецярбургу. Вывучаў старадаўнія беларускія і літоўскія рукапісы. Сабраў каля 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных Старабеларускай дзяржаве. Памёр на сухоты.
  • (122) – 21.04.1903 г. у Барысаве нар. Мікола Аляхновіч, літаратурны крытык ад 1926 г. Закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту Літаратуры і Мастацтва АН БССР. У 1936 г. быў рэпрэсаваны, у ссылцы на Калыме (1938 – 1942), у Іркуцкай і Карагандзінскай абласьцях. У 1957 г. рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9.04.1959 г.
  • (102) – 21.04.1923 г. памёр Ігнат Канчэўскі, паэт, філёзаф і публіцыст (нар. у 1896 г. у Вільні), аўтар эсэ „Адвечным шляхам” (Вільня 1921) пра драматызм гістарычнага лёсу Беларусаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis