Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Kантраверсійная прапанова

Бельскаму дому культуры, які нядаўна прайшоў грунтоўную перабудову, хочуць прысвоіць імя Маршала Юзафа Пілсудскага. З такой прапановай выступіла частка радных падчас вераснёўскай сесіі Рады горада. Такая ж заява паступіла таксама ад Фонду аховы спадчыны Бельскай зямлі. Ініцыятары паклікаюцца на сувязі сям’і Пілсудскіх з Бельскім паветам і горадам Бельск-Падляшскі, у якім перад вайною на месцы, дзе стаіць гэты будынак, знаходзіўся Народны дом такога ж імя.

Сярод жыхароў такая прапанова выклікала рознагалоссе. З’явіліся галасы, што гэта ёсць чарговая спроба надаць Бельску больш польскае патрыятычнае аблічча, паколькі гэты горад моцна асацыюецца з беларускасцю з увагі на такое паходжанне вялікай часткі жыхароў. Але калі ўжо прысвойваць імя БДКу, то няхай гэта будзе ўшанаванне кагосьці больш звязанага з тутэйшай культурай, а не ваеннага і палітыка з Варшавы, – кажуць многія.

Пасля смерці ў 1935 г. Юзафа Пілсудскага яго жонка атрымала маёнтак у Каменным Двары, што 26 км ад Бельска. На гэта паклікаюцца ініцыятары. Аднак для многіх жыхароў горада польскі маршал асацыюецца перад усім з санацыйнай Польшчай, у якой беларусы і праваслаўныя былі людзьмі другой катэгорыі. Хаця ніхто не аспрэчвае заслуг Пілсудскага ў польскай гісторыі, хаця б у адпоры бальшавікоў у 1920 г., то гэтага мала, каб улічыць яго як патрона БДК. А так, дарэчы, цікава, як маршал успрымаў бы беларускую культуру ў „сваім” будынку, якая часта ў ім презентуецца. Яго ж усюды віталі польскімі песнямі.

Улічваючы такія рознагалоссі бурмістр горада Яраслаў Бароўскі прапанову прысвоіць БДКу імя Юзафа Пілсудскага паддаў пад грамадскія кансультацыі. Вынікі будуць вядомыя на пачатку лістапада.

Фота: bdkbielsk.pl

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (741) – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна.
  • (131) – 1.05.1894 г. у Паставах нар Мадэст Яцкевіч, праваслаўны сьвятар; у 1921 г. закончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, служыў у прыходах Трокі, Гейшышкі, Габы, Вільня. У 1944 г. у эміграцыі, сьпярша ў Аўстрыі, пазьней у Аргентыне, а з 1956 г. –
  • (119) – 1.05.1906 г. у Гародні нар. Аляксандра Бэргман (сапр. Хава Кучкоўская), дзеячка КПЗБ, аўтарка артыкулаў пра беларускі нацыянальны рух і яго дзеячаў, кніг „Rzecz o Bronisławie Taraszkiewiczu” (Warszawa 1977) i „Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej” (Warszawa 1984), «Слова пра Браніслава Тарашкевіча» (Мінск 1996). У  1935-1945 гг. адбывала ссылку ў гулагах Сібіры як «вораг народу». Пасьля вайны жыла ў Варшаве, дзе памерла 20.06.2005 г. Пахавана на яўрэйскіх могілках у Варшаве.
  • (94) – 1.05.1931 г. у Слоніме нар. Алег Лойка, паэт, вучоны, пэдагог. Памёр 19.11.2008 г. у Слоніме.
  • (77) – 1.05.1948 г. у Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музэй імя А. В. Суворава.
  • (47) – 1.05.1978 г. адкрыты Гродзенскі Дзяржаўны Унівэрсытэт.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis