Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Каментар

Трэба шукаць іншага выхаду

Засекі з калючага дроту не ёсць дастатковай перашкодай. Бежанцы нясуць з сабою драбіны і нажніцы Фота з Фейсбука
Засекі з калючага дроту не ёсць дастатковай перашкодай. Бежанцы нясуць з сабою драбіны і нажніцы
Фота з Фейсбука

Сітуацыя на мяжы з Беларуссю стала вельмі драматычнай. Вядома, што калі б у Мінску была іншая ўлада, праблему з бежанцамі можна было б вырашыць лягчэй. Лукашэнка выкарыстоўвае такую жудасную сітуацыю для сваіх палітычных інтарэсаў. І гэта ён зварыў такое піва. Адкрыў папраўдзе мяжу са свайго боку для нелегалаў як шантаж, каб прымусіць Захад да адмены эканамічных і палітычных санкцый. Тлумачыць, што Беларусь не мае інтарэсу ахоўваць з захаду вонкавую мяжу Еўрапейскага саюза, бо гэта ж каштуе. Дарма паўстрымоўваць хвалю бежанцаў з Блізкага ўсходу і Афрыкі не будзе, хаця магла б. Што і рабіла дагэтуль. Але цяпер дыктатар, наадварот, адкрыў шлях для імігрантаў – няхай сюдою напіраюць у Еўропу. Цынічна іх абманвае, не папярэджваючы, што мяжа не адкрыта, бо сцерагуць яе па другім баку палякі і літоўцы. Але бежанцы, якія ў адчаі ўцякаюць ад варожай ім улады ў сваіх краінах, усё-такі рызыкуюць. Некаторым удаецца праз зялёную мяжу перайсці, каб дабрацца ў Нямеччыну ці Францыю пры дапамозе раней дамоўленых перавозчыкаў, плаціўшы ім шалёныя грошы.

Плот з калючага дроту, які Польшча расцягнула ўздоўж мяжы, аказваецца, не ёсць дастатковай перашкодай. Бежанцы нясуць з сабою драбіны і нажніцы ці знаходзяць яшчэ іншыя спосабы. Найгоршае, што ўцякаюць цэлымі сем’ямі, часта з малымі дзяцьмі на руках. Ідуць з імі праз багны, начуюць у лесе, мерзнуць, а нават, як аказваецца, замярзаюць на смерць.

Каля трыццаці бежанцаў ужо месяц як сядзяць у кустах у памежнай паласе непадалёк Уснара ў Сакольскім павеце. Папраўдзе сталі заложнікамі. Уведзенае Польшчай на пачатку верасня і прадоўжанае пасля да канца лістапада надзвычайнае становішча на прымежнай паласе з Беларусю і накіраванне там войска, як відаць не забеспечваюць поўнасцю мяжы перад імігрантамі. Трэба шукаць яшчэ іншых спосабаў, каб не дапусціць да масавай гібелі людзей, бо настае штораз большы холад, хутка будуць маразы. Наўрад ці зіма канчаткова паўстрымае далейшы наплыў бежанцаў, на што, пэўна, разлічваюць улады.

Мы як беларуская меншасць безумоўна моцна перажываем пакуты гэтых людзей. Асабліва калі бачым маткі з малымі дзецьмі, якіх памежнікі адвозяць назад на мяжу, ведаючы, што ў Беларусь іх ужо не ўпусцяць. Гэта ж пагражае яўнай смерцю, на што і разлічвае Лукашэнка, каб мець магчымасць абвінаваціць Польшчу.

А чаму не стварыць для такіх бежанцаў з дзецмі часовых лагераў? Каб спакойна разабрацца ў сітуацыі, нават калі прыйдзецца іх дэпартаваць. Ну і трэба дапусціць сюды ўрэшце гуманітарныя арганізацыі, у тым ліку міжнародныя. Гэтак жа робяць у цывілізаваным свеце.

Дапамагчы гатовы таксама самаўрады прымежных гмінаў, як і нашы людзі, якія ахвотна перадаюць імігрантам на мяжы адзенне, ежу і іншыя патрэбныя ім цяпер рэчы.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (452) – У 1573 г. апрацаваны і прадстаўлены да зацьвярджэньня кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай Генрыхам Валезіюшам прывілеі для шляхты, паводле якіх між іншым яна свабодна выбірала караля.
  • (129) – 2.06.1896 г. у Гайніне Слуцкага павету нар. Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі святар, нацыянальны дзеяч, між іншым пераклаў на беларускую мову „Quo vadis” Генрыка Сянкевіча. Памёр у Рыме 3.09.1978 г.
  • (120) – 2(15).06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. нар. Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў) – пісьменьнік. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 годзе разам з Н. Арсеньневай

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com