Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Культура пад ціскам палітыкі

Беласток, 20 чэрвеня 2021. Свята беларускай культуры з бел-чырвона-белымі сцягамі Фота Міры Лукшы
Беласток, 20 чэрвеня 2021. Свята беларускай культуры з бел-чырвона-белымі сцягамі
Фота Міры Лукшы

У сувязі з падзеямі ў Беларусі ў складанай сітуацыі апынулася наша старэйшая арганізацыя – Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Дагэтуль было нормай, што падчас амаль кожнага ладжанага ім фэсту апрача калектываў з Падляшша заўсёды на сцэне выступалі таксама дзяржаўныя хоры і ансамблі з Рэспублікі Беларусь. Іх прыезд на Падляшша фінансаваны быў Цэнтрам культуры Беларусі пры пасольстве ў Варшаве.

Пасля абмежавання сваёй дзейнасці ў сувязі з каранавіруснай сітуацыяй БГКТ ізноў пачало ладзіць такія фэсты, а іх сезон як кожны год адкрыла Свята беларускай культуры ў Беластоку, якое прайшло 20 чэрвеня ў парку Плянты. На сцэне выступілі ўжо толькі аматарскія калектывы з Падляшша. Але надалей імпрэзу, ладжаную ў асноўным дзякуючы датацыі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, фінансава падтрымаў таксама лукашэнкаўскі Цэнтр культуры Беларусі ў Варшаве. Як ганаровыя госці ў першым радзе для публікі сядзелі яшчэ і прадстаўнікі консульства РБ ў Беластоку.

Гэта выклікала абурэнне дыяспары – беларусаў, якія вымушаны былі ўцячы з Беларусі са страху перад рэжымам Лукашэнкі. Яны таксама прыйшлі на гэтае свята, да таго з бел-чырвона-белымі сцягамі. Яшчэ на ніводнай імпрэзе БГКТ беларуская гістарычная сімволіка не экспанавалася, затое часам можна было пабачыць лукашэнкаўскія чырвона-зялёныя колеры, хаця б у руках гасцей з Беларусі. Мала таго – падчас выступлення „Прымакоў” салістка Яна Латушка нечакана для арганізатараў выйшла на сцэну таксама з бел-чырвона-белым сцягам.

Юлія Косціна з эміграцыйнага фонду ў Польшчы „Беларусь 2020” сказала журналістам, што „беларускія дзеячы з Падляшша не павінны прымаць дапамогі з Мінска, бо гэта крывавыя грошы”.

Безумоўна БГКТ цяпер у вялікім клопаце. Падтрымліваючы сувязі з рэжымам Лукашэнкі арганізацыя праяўляе спрэчнасць з палітыкай польскай дзяржавы, што амаль поўнасцю фінансуе яе дзейнасць. Пра інцыдэнт на Свяце беларускай культуры хтосьці падобна паслаў данос у Варшаву.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com