Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Cztery miny na Niemcaŭ u Staroj Wilejcy letam 1943 r.

    Ściapanawa daczka kali staje pierad dźwiaryma rodnaj chaty, adrazu ŭspaminaje baćka, jakoho padstrelili bandyty na jaje waczach. Ja raskazaŭ, jak taja tragediu zastałasia ŭ pamiaci ludziej z wioski. Kali spomniŭ pra dochtara „Maroza”, starejszaja kabieta skazała imia i familju: Wacław Mróz. Praz paru miesiacaŭ u…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Знойдзена ў архіве

Пошукі і рэпрэсіі аўтараў „Беларускай старонкі”

Падчас Другой сусветнай вайны ў Беларусі выдавалася газета „Беларуская старонка”. Яна была дадаткам да рускамоўнай газеты „Новый путь”, якая выходзіла штотыднёва ў Оршы. Першы нумар „Беларускай старонкі” пабачыў свет 27 сакавіка 1943 года. Ён быў прысвечаны 25 сакавіку. Ажыццяўлялася выданне „Беларускай старонкі” у Віцебску.

Мэта выдання была, як напісана ў прадмове да першага нумару, распавядаць чытачам пра нацыянальнае жыццё беларусаў, літаратуру, мастацтва, гісторыю. А таксама не менш важнай задачай, якую ставіла „Беларуская старонка” – гэта згуртаваць вакол сябе „усе тыя культурныя беларускія сілы, якія стаяць на моцным нацыянальным грунце, якія адчуваюць і думаюць па-беларуску, для якіх міл і блізак сэрцу беларускі народ”.

BIELARUSKAJA STARONKA. Dadatak da hazety «Novyj Put’». Viciebsk (II) #01(21), 10.01.1943
Dziarrzauny archiu Viciebskaj voblasci

На бачынах „Беларускай старонкі” друкаваліся творы Тодара Лебяды, Хведара Андрэева, Юркі Віцьбіча, Паўлюка Труса, Міхася Рагулі, Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш і іншых аўтараў.

Вядома ж, пасля вайны ўпраўленне Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР (УМГБ) не магло дараваць тым, хто выпускаў гэтую газету і хто там друкаваўся. У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці пад грыфам „совершенно секретно” захоўваюцца некалькі цікавых дакументаў. Па іх добра бачна, як супрацоўнікі УМГБ распачыналі пошукі аўтараў „Беларускай старонкі”, каб многіх пасля рэпрэсіраваць: адных расстраляць, іншых саслаць у сібірскія лагеры. Гэтыя дакументы мне нядаўна ўдалося патрымаць у руках і зрабіць нават іх копіі. Праўда, у дакументах прозвішчы і назвы матэрыялаў перакладзены на рускую мову. А сама „Беларуская старонка” перакладзена як „Белорусский листок”. Ды  і многія прозвішчы, назвы артыкулаў перакладзены з памылкамі. Адразу бачна, што ў УМГБ тады працавалі не вельмі адукаваныя людзі.

Пад грывам „совершенно секретно” захоўваецца рапарт начальніку другога аддзела УМГБ па Віцебскай вобласці падпалкоўніку таварышу Шыбалаву:

„Направляем для оперативного розыска список лиц, сотрудничавших в период немецкой оккупации в газете «Белорусский листок» издания гор. Витебска за 1942-43 г. Одновременно с этим прошу Вас сообщить полные установочные данные на лиц уже Вам известных и находящихся в агентурной разработке, а в дальнейшем сообщайте по мере их сбора для отработки в учётных карточках».

Пад тэкстам стаяць подпісы начальніка аддзела «А» УМГБ па Віцебскай вобласці маёра Краснова і ўпаўнаважанага аддзела „А” УМГБ малодшага лейтэнанта Усвятцавай. І дата: 3 жніўня 1947 года № А9551.

Пад грыфам „совершенно секретно” апублікаваны спіс асобаў, якія супрацоўнічалі ў газеце „Беларуская старонка”.  У спіс былі ўключаны і нават тыя людзі, пра якіх пісала газета. Напрыклад, у „Беларускай старонцы” за 19 студзеня 1943 года была апублікавана тэатральная рэцэнзія на спектакль „Пан міністр” па п’есе Ф. Аляхновіча ў пастаноўцы Віцебскага беларускага народнага дома. Аўтар артыкула нехта Глядач напісаў пра акцёраў Жгут, якая выконвала ролю Марты, Яжгуновіча, які сыграў Пупкіна, Івіцкую і Галінскага, якія стварылі вобразы Любы і Скакуна і іншых. У той чорны спіс трапілі таксама прозвішчы артыстаў, пра якіх згадваў аўтар артыкула.

Dakumient # 01 z padszyuki haziet BIELARUSKAJA STARONKA. Dadatak da hazety «Novyj Put’». Viciebsk (I) 03.08.1947
Dziarrzauny archiu Viciebskaj voblasci

Ёсць у тым спіску і вядомыя прозвішчы, пра якіх пісала „Беларуская старонка”. Прыгадваецца, напрыклад, архіепіскап Філафей (1905-1986), кіраўнік хору з Барысава Васіль Кучко, а таксама Тодар Лебяда, Юрка Віцьбіч, Іван Ермачэнка, Міхась Рагуля і шмат іншых. Але шмат у спісе артыстаў з Віцебска і Барысава. Сярод якіх – Тумар Н., Буцьвілоўскі Ф., Аўсіевіч, Шумская Е., Рудэнка, Ахрэм, Падарожны, Ломаў, Кукса, Шаціёнак, Касьянаў, Дудкевіч, Кір’янаў, Шаціёнак, Кео, Рыжкова, Свірскі, Казлоўскі, Дзегцярова, Івіцкая, Жгут Вера, Галінскі, Ванькоўскі, Смалякова, Трыгубовіч, Захараў, Колп, Новікаў, Пашкевіч і іншыя. Усіх у спіску – 80 чалавек. Хто з іх не паспеў уцячы на Захад, былі рэпрэсіраваны, сасланы ў Сібір ці расстраляны.

Спіс складала і ўзгадняла ўсё тая ж малодшы лейтэнант УМГБ Усвятцава…

Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (88) – 11.04.1937 г. памёр (пакончыў жыцьцё самагубствам у Магілёўскім псыхіятрычым шпіталі) Цішка Гартны (Зьміцер Жылуновіч – нар. 4.11.1887 г. у Капылі), пісьменьнік, дзяржаўны беларускі дзеяч БССР. Дэбютаваў у „Нашай Ніве” ў 1908 г. Быў членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР (1920-1931). 15.11.1936 г. арыштаваны.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis