Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Ці Гагарын быў беларусам?

Юры Гагарын 12 красавіка 1961 г. у касмічным караблі перад палётам у космас (Вікіпедыя)
Юры Гагарын 12 красавіка 1961 г. у касмічным караблі перад палётам у космас (Вікіпедыя)

12 красавіка мінула 60 гадоў ад палёту першага чалавека ў космас. Быў ім Юры Гагарын. Нарадзіўся ён на Смаленшчыне недалёка сённяшняй расійска-беларускай мяжы. Гэтая зямля калісь была ў складзе Вялікага княства Літоўскага.

Як кажуць, Гагарын, калі быў дзіцём, прачытаў вершык класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы „Хлопчык і лётчык”. І тады сам захацеў лётаць і так стаў касманаўтам. Калі быў ужо слаўным, аднаго разу пасля сустрэчы з удзелам пісьменнікаў з Мінска, сказаў пры чарцы, што „ён – амаль беларус”.

Варта згадаць, што першая жанчына ў космасе – Валянціна Церашкова, якой споўніліся нядаўна 84 гады, таксама мае беларускае паходжанне. Нарадзілася яна ў сям’і перасяленцаў з Беларусі, а ў дзяцінстве з бацькамі размаўляла па-беларуску.

Першым „стопрацэнтным” беларускім касманаўтам стаў Пётр Клімук. Нарадзіўся ён у вёсцы Камароўка ля самой цяперашняй беларуска-польскай мяжы, недалёка нашага Падляшша. Клімук паляцеў у космас разам з першым і пакуль адзіным польскім касманаўтам, Міраславам Гермашэўскім.

Касманаўтыцы сваё жыццё прысвяціў яшчэ славуты беларус Барыс Кіт, які дажыў ажно 108 гадоў (памёр у 2018 г. у Нямеччыне). Пасля вайны эміграваў ён у ЗША, дзе стаў канструктарам амерыканскай ракетнай тэхнікі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (155) – выданьне у 1870 г. у Санкт Пецярбурзе „Слоўніка беларускай мовы” („Словарь белорусскаго наречія”) складзенага Іванам Насовічам.
  • (69) – 8.06.1956 г. у Лодзі памёр Язэп Фарботка (нар. 23.08.1893 г. у Налібоках), беларускі паэт нашаніўскай пары, фатаграфік.
  • (67) – 8.06.1958 г. у Беластоку было заснавана Беларускае Літаратурнае Аб’яднаньне „Белавежа”.
  • (58) – 8.06.1967 г. у Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага раёну адкрыты філіял музэя Якуба Коласа.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com