Скандальны марш, арганізаваны ў Гайнаўцы да „Дня выклятых жаўнераў”, у гэтым годзе не адбыўся. Перадусім таму, што ўсе магчымыя месцы і тэрміны заранёў заняла арганізацыя Грамадзяне РП, якая ў гайнаўскі магістрат склала заявы аб правядзенні розных мітынгаў і вулічных акцый (пазней былі яны адкліканы).
Арганізатары нацыяналістычнага маршу, які гларыфікуе злачынствы паваеннага польскага падполля на мірным беларускім насельніцтве Падляшша, апынуліся ў тупіку, але ўсё-такі не адпусцілі. У апошнюю нядзелю лютага зладзілі яны правакацыйны аўтамабільны рэйд з Гайнаўкі ў Нараўку, каб ускласці кветкі ў месцах памяці „выклятых жаўнераў”.
Дзень раней у Гайнаўцы прайшла грамадская акцыя „Вечная памяць” для ўшанавання падляшскіх мучанікаў – ахвяр „Бурага” (На здымку).