Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Такая самая праўда як і пра Лукашэнку?

23 студзеня ў Маскве, Санкт-Пецербургу і сарака іншых гарадах Расіі адбыліся масавыя пратэсты супраць палітыкі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Дэманстрантаў на вуліцу вывеў з-за кратаў апазіцыянер Аляксей Навальны. Быў ён арыштаваны ў палове студзеня, як толькі вярнуўся з Нямеччыны, дзе даходзіў да сябе пасля спробы атруты яго славутым «навічком», калі ў жніўні вяртаўся з Омска ў Маскву.

Цяпер пасля арышту Навальнага яго Фонд Змагання з Карупцыяй змясціў у інтэрнэце рапарт пра Уладзіміра Пуціна з амаль двухгадзінным фільмам, у якім паказана камфортная палац-рэзідэнцыя над Чорным морам як уласнасць расійскага прэзідэнта. Яе вартасць гэта 100 млд рублёў (каля 5 млд зл.). Ёсць там каля ста пакояў, зала з кіно, басейн, прыватны порт, царква, а нават памежны пераход. У фільме відаць каштоўную меблю, напрыклад столік за… 200 тыс. злотых. Паказана таксама залатая шчотка ддя ўнітаза, якая стала сымбалем студзеньскіх пратэстаў.

Афіцыйны Крэмль, вядома, запярэчыў, што гэты палац з’яўляецца ўласнасцю расійскага прэзідэнта. Сам Уладзімір Пуцін таксама сказаў, што гэта „каралеўства” не яго і нікога з яго сям’і.

Такое тлумачэнне ёсць цьмяным і крыху дзіўным. Прэс-сакратар Пуціна сцвердзіў, што „такі аб’ект напэўна існуе” і „з’яўляецца чыёйсці прыватнай уласнасцю”, але прыпісванне яе прэзідэнту Расіі гэта „ложь”. Але каб супакоіць народ, хапіла б жа проста паінфармаваць, чыя сапраўды гэта ўласнасць. Расійскія спецслужбы неяк доўга не маглі гэтага ўстанавіць. Урэшце ў канцы студзеня на Крамлі паінфармавалі, што ашаламляючая маёмасць ёсць нібыта ўласнасцю расійскага алігарха Аркадзія Ротэнберга. Вядома, аднак, што ён і Уладзімір Уладзіміравіч гэта сябры яшчэ з часоў дзяцінства ў Ленінградзе. Таму тое, што Пуцін не мае нічога супольнага з палацам над Чорным морам гэта пэўна такая самая праўда, як тое, што Лукашэнка выйграў прэзідэнцкія выбары. Калі дастаткова доказаў, што ён іх сфальшаваў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (153) – 4.06.1872 г. у Варшaве памёр Станіслаў Манюшка (нар. 5.05.1819 г. у фальварку Убель на Меншчыне), кампазытар, дырыжор і пэдагог, аўтар вядомых опэр „Галька”, „Страшны двор”. Пачатковую адукацыю атрымаў у Дамініка Стэфановіча ў Менску. З 1840 г. быў арганістам і дырыжорам у Вільні, у 1858-1872 гг. – дырыжорам і дырэктарам опэрнага тэатру, прафэсарам Музычнага Інстытуту ў Варшаве. У творчасьці выкарыстоўваў беларускі фальклёр.
  • (73) – 4.06.1952 г. у Чыкага (ЗША) пам. Язэп Варонка (нар. 16.04.1891 г. у Кузьніцы Сакольскага пав.), беларускі палітычны дзеяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня БНР, старшыня Народнага Сакратарыята Беларусі ў 1918 г., міністр беларускіх спраў у Літве да красавіка 1920 г., у 1923 г. выехаў у ЗША (Чыкага), дзе дзейнічаў у беларускіх арганізацыях.
  • (39) – 4.06.1986 г. у Маскве памерла Канстанцыя Буйло (Калечыц), беларуская «нашаніўская» паэтка. Нарадзілася ў Вільні 2(14).01.1893 г. Аўтарка гімну «Люблю наш край». У 1989 г. яе прах быў перанесены ў Вішнева, дзе на магіле пастаўлены помнік.
  • (36) – 4.06.1989 г. у Польшчы адбыліся першыя, часткова дэмакратычныя парлямэнцкія выбары. Удзельнічалі ў ім таксама беларускія кандыдаты: Сакрат Яновіч як кандыдат у Сэнат набраў 22,4 тыс. галасоў, а Яўген Мірановіч як кандыдат у Сойм набраў 14,4 тыс. галасоў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com