Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Каранавірус у Беларусі

Паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя ў канцы студзеня агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 дасягнула ў краіне 200 тыс. (на 9,5 млн. грамадзян). Для параўнання, у 38-мільённай Польшчы гэта 1,5 млн. Ад каранавіруса памерла ўжо звыш 1,5 тыс. пацыентаў (у Польшчы – 37 тыс.). Прытым ад пачатку пандэміі ў Беларусі падобна выканана ажно 4,2 млн. тэстаў, калі ў Польшчы ўсяго 860 тысяч.

Але незалежныя эксперты кажуць, што гэта статыстыка ў Беларусі не адпавядае праўдзе. Сцвярджаюць, што калі дакладна прааналізаваць сітуацыю, можа аказацца, што на COVID-19 памерла ўжо не паўтара, але больш за дваццаць тысяч грамадзян Беларусі. Афіцыйныя статыстыкі часта супярэчлівыя. Дадзеныя з рэгіёнаў адносна памерлых (праўда, з розных прычын) трывожныя. У самім Мінску зафіксаваны рост смяротнасці на больш за 23 прац. у параўнанні з 2019 годам.

Свае неафіцыйныя статыстыкі вядуць таксама лекары. Яны падлічылі, што з-за каранавіруса памерла больш за сто медыкаў. А і гэты спіс няпоўны, бо ўлічвае толькі тых, якіх сем’і вырашылі агучыць такую інфармацыю. Значыць, было б гэта сама менш 10 прац. ад агульнага афіцыйнага ліку такіх выпадкаў (у Польшчы 1 прац.). А такое немагчымае.

На COVID-19 апошнім часам памерлі: вядомы нейрахірург Арнольд Смеяновіч, адзін з лепшых траўматолагаў-артапедаў Віктар Волкаў, галоўны пазаштатны нейрахірург Гомельскай абласной лякарні Алег Гаўрушка, галоўны патолагаанатам Гарадзенскай вобласці Міхаіл Зубрыцкі, загадчык кафедры отарыналарынгалогіі Віцебскага медуніверсітэта Уладзімір Куніцкі ды іншыя.

З-за каранавірунай інфекцыі памёр таксама ва ўзросце 72 гадоў вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка і ўсяго 35-гадовы праваслаўны святар Марк Пуляк.

Каранавірус не абмінае і замежных дыпламатаў, што працуюць у Беларусі. Таму ўзніклі чэргі за візамі. На пачатку студзеня Польшча ўвяла бясплатныя візы для беларусаў да канца 2022 г. У Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне на атрыманне візы можна зарэгістравацца ўжо ажно на пачатак сакавіка. Гэтым займаецца толькі адзін консул, астатнія хварэюць на каранавірус.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (90) – 16.04.1935 г. у Данейках Наваградзкага ваяводзтва (зараз  Баранавіцкі р-н) нар. Анатоль Клышка, аўтар „Буквара”. Віншуем!
  • (85) – 16.04.1940 г. у Яраслаўі памёр Адам Багдановіч (нар. 20.03.1862 г. у Халапенічах каля Крупак), беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнавец, бацька Максіма Багдановіча.
  • (42) – 16.04.1983 г. беларускае студэнцкае асяроддзе ў Варшаве ў рамках Згуртаваньня Польскіх Студэнтаў (ZSP) стварыла Раду Культуры Студэнтаў Беларускай Нацыянальнасьці. Першым старшынёй быў Ян Гаворка.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis