Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Быў беларускім песняром Беласточчыны

Св. Пам. Віктар Швед (1925-2020) Фота Юркі Хмялеўскага
Св. Пам. Віктар Швед (1925-2020)
Фота Юркі Хмялеўскага

22 кастрычніка памёр Віктар Швед – знакаміты паэт, шчыры беларус, сардэчны наш сябра. Жыў доўга, адыйшоў на 96-тым годзе надта плённага жыцця. Па сабе пакінуў багатую, прыгожую і непаўторную літаратурную творчасць – некалькі тысяч вершаў, у тым ліку шмат для дзяцей, таксама кніжкі ўспамінаў.

Віктар Швед быў вядомым паэтам і актыўным грамадскім дзеячом беларускага руху ў Польшчы на працягу некалькіх пакаленняў нашай мяншыні. Пры кожнай уладзе і палітычнай сістэме, а жыў у некалькіх, сумеў няспынна заўсёды аставацца верным і адданым беларускай справе. Сваю жыццёвую місію як маніхвест заявіў узнёслым вершам „Я – беларус”, якім дэбютаваў 24 сакавіка 1957 г. у тыднёвіку „Ніва”. Гэта было напярэдадні Дня волі. І хаця гэта свята яшчэ тады і доўга потым наогул у нас не адзначалася, то няспынна сэрцам і душою стаяў Ён пад бел-чырвона-белым сцягам.

Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 г. у сялнскай сям’і ў вёсцы Мора на Гайнаўшчыне. Закончыў беларускі ліцэй у Бельску-Паляшскім, затым Акадэмію палітычных навук у Варшаве, аддзяленне журналістыкі і беларускую філалогію Варшаўскага ўніверсітэта. Доўгія гады жыў у польскай сталіцы, дзе працаваў як рэдактар у выдавецтве „Książka i Wiedza”. У канцы васмідзесятых гадоў пайшоў на пенсію і пераехаў жыць у Беласток.

Беларускія вершы Віктар Швед пачаў пісаць яшчэ як школьнік. Пасля ў дарослым жыцці Яго творчы шлях неразлучна быў звязаны з тыднёвікам „Ніва”. Быў сузаснавальнікам у 1958 г. і да канца жыцця сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”.

Віктар Швед выдаў каля двух дзесяткаў зборнікаў вершаў. Пражывючы ў Варшаве як і ў Беластоку з’ездзіў усю Беласточчыну, амаль у кожнай школе меў аўтарскую сустрэчу. Свае кніжкі падпісваў таксама падчас беларускіх фэстаў, прысутнічаў у мерапрыемствах ладжаных БГКТ і іншымі беларускімі арганізацыямі. Без яго не магло адбыцца святкаванне 25 Сакавіка.

Віктар Швед дасканала пісаў таксама на польскай мове. На яе перакладаў беларускія, рускія і ўкраінскія вершы, а польскія – на беларускую. Быў сябрам Саюза польскіх літаратараў, Саюза беларускіх пісьменнікаў. Атрымаў шматлікія адзнакі і ўзнагароды, між іншым Ордэн Францішка Скарыны.

Вянок свойскіх кветак у апошні шлях паэта ад Часопіса (нясе іх рэд. Юрка Хмялеўскі) Фота Міры Лукшы
Вянок свойскіх кветак у апошні шлях паэта ад Часопіса (нясе іх рэд. Юрка Хмялеўскі)
Фота Міры Лукшы

Віктар Швед ад пачатку быў таксама пастаянным чытачом Czasopisa ды зычлівым сябрам нашай рэдакцыі. Хаця нашмат ад нас старэйшы заўсёды ўсміхаўся, трымаў з намі кантакт, карэспандаваў, падсылаў нам да друку матэрыялы свае і іншых асоб. Яшчэ ў сакавіку на электронны адрас нашай рэдакцыі прыслаў падзяку за нашыя віншаванні з нагоды Яго 95-гадавага юбілею. Нам таксама пажадаў здароўя і каб нас „не дакранула гэтая зараза, што так хутка вандруе па Зямлі”.

У суботу 24 кастрычніка ў царкве Святога Духа ў Беластоку развіталіся са Светлай памяці Віктарам Шведам Яго родныя і сябры з беларускага асяроддзя. Ад Czasopisa ў апошні зямны шлях перадалі мы прыгожы вянок каляровых вясковых кветак, якія Ён так любіў і апісваў у сваіх вершах. Другі вянок паклалі мы яшчы на магіле на родных праваслаўных могілках у Моры, дзе быў пахаваны.

Наш вянок на магіле паэта на могілках у моры Фота Тамаша Сулімы
Наш вянок на магіле паэта на могілках у моры
Фота Тамаша Сулімы

Віктар Швед пакінуў па сабе прыгожую і непаўторную літаратурную творчасць, выдатна спрычніўся да мацавання беларускай тоеснасці сярод многіх пакаленняў жыхароў нашай Беласточчыны. Яго адданасць беларускасці, любоў да беларускай культуры і спадчыны павінны быць прыкладам для наступных пакаленняў нашай мяншыні.

Няхай родная зямелька будзе Яму Пухам!

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (452) – У 1573 г. апрацаваны і прадстаўлены да зацьвярджэньня кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай Генрыхам Валезіюшам прывілеі для шляхты, паводле якіх між іншым яна свабодна выбірала караля.
  • (129) – 2.06.1896 г. у Гайніне Слуцкага павету нар. Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі святар, нацыянальны дзеяч, між іншым пераклаў на беларускую мову „Quo vadis” Генрыка Сянкевіча. Памёр у Рыме 3.09.1978 г.
  • (120) – 2(15).06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. нар. Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў) – пісьменьнік. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 годзе разам з Н. Арсеньневай

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com