Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гэта – рэвалюцыя

Калі вечарам 9 жніўня ў Мінску і па ўсёй Беларусі людзі масава выйшлі на вуліцу, не пагаджаючыся на яўную фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, было вядома, што пратэсты працягнуцца.

Брутальны разгон і арышты мірных дэманстрантаў сілавікамі ў выбарчую нядзелю і ў панядзелак толькі гэтую хвалю павялічылі. У краіне пачаўся масавы ўздым усенароднага супраціву. Чарговыя дні пратэстаў на шчасце адбыліся ўжо без сілавой рэакцыі з боку ўлады. Дзейнічаючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пад ухілам міжнароднага ціску пачаў прымяняць іншы сцэнар, разлічваючы мабыць на тое, што народ пашуміць і ўрэшце супакоіцца. Але гэта ўтопія. Сцяна пасыпалася. На антырэжымны бок сталі праходзіць навукоўцы, творчая інтэлігенцыя, журналісты дзяржаўных СМІ, чыноўнікі, а нават дыпламаты як амбасадар Беларусі ў Братыславе. Падтрымку ў бок пратэстуючых выказаў таксама Павел Латушка, які ў свой час быў консулам РБ ў Беластоку, а пасля паслом у Варшавае і ў Парыжы. Цяпер як дырэктар Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы сказаў ён, што яму стыдна з-за „сьведчанняў простых людзей, над якімі адбываліся катаванні”.

Тое, што выбары не былі свабодныя і справядлівыя, а іх вынікі жорстка сфальшавалі, відаць менавіта па колькасці пратэстуючых. Найлепшым паказчыкам палітычных настрояў у грамадстве сталі дзве маніхвестацыі, што прайшлі ў Мінску ў нядзелю 16 жніўня. Спачатку праўладная арганізацыя „Белая Русь” на плошчы Незалежнасці правяла мітынг у падтрымку Лукашэнкі і яго дзяржаўнага курсу. Так як за савецкіх часоў спецыяльныя аўтобусы і цягнікі з розных гарадоў прывезлі ў сталіцу нібыта прыхільнікаў улады – у асноўным бюджэтнікаў, трактарыстаў, пенсіянераў. За ўдзел у мітынгу нібыта абяцалі тры дні адпачынку ў Мінску з бясплатным кватарункам і харчаванням, а да гэтага яшчэ па сто рублёў. Гэты мітынг скончыўся аднак правалам. Шмат хто проста ўцёк з яго. Каб зрабіць натоўп на плошчу сагналі міліцыянтаў і салдатаў у цывільным. Агулам сабралася, праўда, каля дзесяць тысяч прыхільнікаў Лукашэнкі. Затое, калі скончыўся гэты штучны мітынг, на цэнтральныя вуліцы і праспекты Мінска ў „Маршы Свабоды” выйшла некелькі дзесяткаў, а па некаторых падліках больш за дзвесце тысяч, грамадзян. Усюды было чуваць лозунгі „Жыве Беларусь!” і няспынныя крыкі ў адрас Лукашэнкі „Зыходзь!” („Уходи!”). Шматтысячныя дэманстрацыі адбыліся таксама ў іншых гарадах Беларусі.

„Марш Свабоды” 16 жніўня 2020 г. у Мінску. Фота з Фейсбуку

Колькасць удзельнікаў праўладнага мітынгу з аднаго боку і „Маршу Свабоды” з другога гэта адлюстраванне сапраўдных вынікаў выбараў. Яно аніяк маецца да афіцыйных лікаў, паводле якіх Лукашэнка набраў 80 прац. галасоў.

Нашае беларускае асяроддзе на Беласточчыне яшчэ ніколі не было так згоднае ў дачыненні да падзей у Беларусі як цяпер. Як арганізацыі аб’яднаныя ў Беларускім саюзе ў Рэчыпаспалітай, асяроддзе Нівы і Часопіса, ад 26 гадоў няспынна выступаем супраць недэмакратычнага стылю ўлады ў Рэспубліцы Беларусь, парушэнняў правоў чалавека і самаізаляцыі дзяржавы. Таму не трэба нам рабіць спецыяльных заяў, што мы цяпер маральна разам з Беларускім Народам, які так горда, мірна і прыгожа змагаецца за праўду, волю і справядлівасць.

Наша старэйшая арканізацыя – Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў ацэнках палітычных падзей у Беларусі дагэтуль была даволі стрыманай. Але цяпепр вось і БГКТ выразіла – у Фейсбуку – „глыбокую занепакоенасць лёсам Беларускага Народа, удзелам якога сталі балючыя, трагічныя падзеі апошніх дзён”.

Таксама пасол Яўген Чыквін, які дагэтуль пазбягаў рэзкіх ацэнак Аляксандра Лукашэнкі, у Фейсбуку напісаў пра сваю салідарнасць з пратэстуючымі.

Вядома, аднак, што сярод беларусаў у Польшчы, таксама саміх палякаў, Лукашэнка дагэтуль меў і сваіх прыхільнікаў. Бо не дапускае капіталістаў, трымае парадак і т.п. Тыя, што маюць такія погляды, цяпер пэўна задумоўваюцца, што сапраўды адбываецца вось у Беларусі.

Той жа Лукашэнка ў мінулым, да саміх выбараў, цвёрда заяўляў, што ў яго краіне „никаких революцый быть не может”. Але тое, што адбываецца цяпер у Беларусі гэта менавіта рэвалюцыя. На жаль невядома толькі чым яна скончыцца. Трэба верыць у беларускі народ, які так шматлюдна і горда змагаецца цяпер за праўду і волю.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (818) – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 г.
  • (719) – напады крыжакоў у 1305 г. на Гарадзенскую замлю ды аблога імі Гарадзенскага замка.
  • (450) – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіумы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.
  • (233) – 3.05.1791 г. польскі сойм прыняў канстытуцыю (Ustawa Rządowa), паводле якой была зьнесена аўтаномія Вялікага Княства Літоўскага.
  • (179) – 3 (15).05.1845 г. у фальварку Свольна каля Дрысы (зараз Верхнедзьвінск) на Віцебшчыне нар. Іван Чэрскі, геоляг і географ. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Омск, дзе праводзіў гэалягічныя дасьледаваньні ваколіц. Памёр 25.06.(7.07)1892 г. падчас экспэдыцыі ў пасёлку Калымскім каля вусьця ракі Амалон.
  • (147) – 3.05.1877 г.  у фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. нар. Антон Грыневіч (арыштаваны ў 1933 г., памёр у савецкім лагеры 8.12.1937 г.), фальклярыст, кампазытар, пэдагог, выдавец. Удзельнік суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца”. У 1910-1912 гг. выдаў два тамы кніжкі „Беларускія песьні з нотамі”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis