Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Малітва ў памяць Холмскіх і Падляшскіх мучанікаў

Пакроўская царква ў Дубічах-Царкоўных Фота з Вікіпедыі
Пакроўская царква ў Дубічах-Царкоўных
Фота Радыё Рацыя

15 чэрвеня пры царкве Св. Духа ў Беластоку ля помніка закатаваным праваслаўным жыхарам Беласточчыны ў 1939-56 г.г. здзейсенена была малітва ў памяць Холмскіх і Падляшскіх мучанікаў. У 2003 г. такое свята ўстанавіла польская Царква і адзначаецца яно ў першую нядзелю чэрвеня. У гэтым годзе было яно перанесена ў сувязі з тым, што супадала з царкоўным святам Тройцы. Пасля малітвы адны з ініцыятараў пабудовы помніка – старшыня БГКТ Ян Сычэўскі, Пётр Юшчук і Пётр Крук з Беларускага саюза ў РП усклалі вянкі і запалілі знічы. Настаяцель царквы Св. Духа Юры Барэчка ў пропаведзі сказаў, што „няма з боку праваслаўных беларусаў згоды на фальшаванне гісторыі, няма згоды на тое, каб каты былі ўшанаваныя, каб ім ставілі помнікі і называлі іх братамі”.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com