Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гэта можна і трэба было зрабіць інакш

Памылкі на адноўленай дошцы так і засталіся  Фота: facebook/stkursk
Памылкі на адноўленай дошцы так і засталіся
Фота: facebook.com/stkursk

Помнік ахвяр „Бурага” ў Залешанах у Кляшчэлеўскай гміне быў пастаўлены ў 1965 г. З таго часу ён раскрышыўся, а мемарыяльная дошка саржавела. Да таго ж у надпісе была дапушчана памылка пра дату злачынства і лік ахвяр. Спатрэбіўся рамонт. У мінулым годзе бургамістр Кляшчэль Аляксандр Сяліцкі звярнуўся ў Ваяводскую ўправу ў Беластоку, каб на гэта выдзелілі там грошы – некалькі тысяч злотых – з фонду, з якога дзяржава рэстаўрыруе мемарыялы ў месцах памяці мартыралогіі часоў ІІ сусветнай вайны. Ваявода гміне аднак сродкаў не прызнаў. Тады Сяліцкі вырашыў прыняць дапамогу ад арганізацыі „Курск”, якая ў асноўным за грошы польскіх і расійскіх ахвярадаўцаў займаецца ва ўсёй Польшчы аховай могілак і мемарыялаў Чырвонай арміі ды „барацьбой супраць русафобіі”.

Рэстаўрацыйныя працы пачаліся познай восенню, але паколькі не было зімы, удалося іх закончыць так як планавалася – да канца студзеня, перад гадавінай злачынства „Бурага”, хаця дата і іншыя памылкі на адноўленай дошцы так і засталіся.

Гэта можна і трэба было зрабіць інакш. Хапіла б абвесціць збор грошай у інтэрнэце. Напэўна на такую векапомную мэту хутка знайшліся б ахвярадаўцы. А так абсалютна нефартунна нашы далі аргумент польскім нацыяналістам, якія намагаюцца апраўдваць „Бурага” ў злачынствах на беларусах, выдумляючы заслугі ахвяр для стваранага па вайне камуністычнага парадку ў Польшчы, з якім быццам толькі выключна тыя „выклятыя жаўнеры” ваявалі. Ну бо калі зруйнаваным помнікам ў Залешанах заклапацілася цяпер арганізацыя, якую папракаюць – няважна ці слушна, ці не – у сімпатыях да саветаў, то гэта ўскладняе і так надта няпростую атмасферу вакол тадышніх трагічных здарэнняў.

Тое, што польская арганізацыя Курск парадкуе і аднаўляе магілы савецкіх салдатаў, якія згінулі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў, гэта проста гуманнае і думаю нічога дрэннага ў гэтым няма. Але помнік у Залешанах пастаўлены ў памяць ахвяр, якія згінулі ад іншых злачынцаў. Трэба і можна было адрамантаваць яго іншым спосабам. Хтосьці тут проста не думае.

Фота: facebook.com/stkursk

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (423) – 19.04.1602 г. пам. Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі. Адукаваны чалавек, праціўнік езуітаў. Выдаўца „Катэхізіса” (1598 г.) з 300 рэлігійнымі песьнямі.
  • (144) – 19.04.1881 г. у в. Такары на Беласточчыне (сучасным памежжы з Рэспублікай Беларусь) нар. Усевалад Ігнатоўскі – выдатны беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч. Скончыў у 1911 г. Юр’еўскі Унівэрсытэт у Тарту. У 1912-1914 гг. быў выкладчыкам у Віленскай жаночай гімназіі М. Вінаградавай, у  1914-1919 гг. -- Менскага Настаўніцкага Інстытуту. У час вайны ўключыўся ў нацыянальную ды палітычную дзейнасьць, быў між іншым членам Цэнтральнага Камітэту Беларускай Партыі Сацыялістаў Рэвалюцыянераў. У 20-ыя гады займаў шэраг дзяржаўных пасад у БССР. Меў вялікі ўплыў на праведзеньне працэсу беларусізацыі. З 1926 г. быў старшынёй Інстытуту Беларускай Культуры, а з 1928 г. прэзідэнтам Беларускай Акадэміі Навук. Напісаў больш за 30 навуковых прац, адна з найбольш вядомых гэта „Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. З 1930 г. прасьледаваны савецкімі ворганамі бяспекі. Пасьля аднаго з допытаў, 4.02.1931 г. пакончыў жыцьцё самагубствам. У 1937 г. жонка была асуджана на 8 гадоў лагераў, а двое сыноў расстраляных.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis