Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У нас традыцыя не згіне

Я ўраджэнец Новага Ляўкова Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета. Калядаваць хадзіў, калі заканчваў вучобу ў Пачатковай школе ў Старым Ляўкове; тады была яна сямігадовая. І калі пасля вучыўся ў гайнаўскім ліцэі.

Калі ўпершыню мы пастанавілі ісці калядаваць, было нас шэсць асоб: трох юнакоў (у тым я і мой малодшы брат Кастусь) і тры дзяўчыны з нашай вёскі. Мой бацька зрабіў нам самую прыгожую з іконкай і ангеламі (так нам здавалася) гвязду. І мы вельмі цешыліся і чакалі Ражджаства Хрыстова. Падчас зімніх канікул усе мы збіраліся вечарамі то ў нашай хаце, то ў хатах нашых сяброў. Як маем спяваць, вучылі нас нашыя бацькі. Мы мелі намер ісці першы раз калядаваць і ахвотна вучыліся слоў і мелодый святых песняў.

Сёлетнія каляднікі з гвяздай у доме Янкі Целушэцкага ў Новым Ляўкове Фота Янкі Целушэцкага
Сёлетнія каляднікі з гвяздай у доме Янкі Целушэцкага ў Новым Ляўкове
Фота Янкі Целушэцкага

І вoсь прыйшоў той доўгачаканы дзень калядавання. Выйшлі з дому падвечар. Была снежная і марозная зіма. На дарозе галалёдзіца. Гвязду нёс мой бацька. Мы ёй вельмі даражылі і баяліся, каб яе не пабілі нам старэйшыя каляднікі. А ў тыя гады не бракавала хуліганаў. І часта білі гвязды адны адным, найчасцей калі спаткаліся каляднікі ідучыя адны з аднаго канца вёскі, а другія з другога (і апрача таго калі крый божа былі з іншай вёскі) і выйшлі насупраць сябе. Бывала не хацелі адны другім саступіць з дарогі і тады давай, хто каго сілком пераможа. Найперш вырывалі гвязду з рук таго, хто яе нёс. Здаралася, што біліся нават без дайпрычыны. Хуліганы і толькі. Ну вось мы вам пакажам, дзе ракі зімуюць.

Хаты паўвека таму былі драўляныя і невысокія. Мы падыходзілі пад самае акно і „дазваляліся” канчаючы словамі: пець ілі нет (спяваць ці не). Гаспадары прымалі каляднікаў ахвотна – пераважна або паўсюдна на двары. Калі дома былі малыя дзеці, каб холаду не напусцілі. Мы тады спявалі песні толькі з багагласніка, між іншым, „Нова радасць стала”, „Дзіўная навіна”, „Я умом хадзіла”, „Бог предвечный”, „Скінія залатая”, „Рожджество Хрыстово”. У хату пускалі, калі гаспадар меў многа гасцей. Тады спявалі каляднікі і застольныя госці. Ахвотна заходзілі мы ў дом да настаяцеля праваслаўнага прыхода ў Старым Ляўкове, спадзеючыся, што заробім больш грошай. У бацюшкі вельмі часта былі госці. Яны таксама нас дарылі. Вядома, калі мы добра спявалі і наш спеў ім спадабаўся.

Калі пайшлі мы калядаваць у 1958 годзе, некаторыя гаспадары давалі нам не грошы, а булку пірага або каўбасу. Мы загадзя бралі з сабою торбу. Як памятаю, пайшлі мы з гвяздай першы раз і былі вельмі задаволеныя, бо нішто сабе зарабілі. Гэта заахвоціла нас, каб ісці калядаваць і ў наступныя гады. І мы хадзілі. За гэта хвалілі нас нашы бацькі і суседзі.

Прайшлі гады. Зараз некаторых нашых сяброў і сябровак, з якімі я і мой брат хадзілі калядаваць, няма ўжо ў жывых. Мы ў святочны калядны час наведваем іх магілы на новаляўкоўскім парафіяльным могільніку. Не забываем. Захоўваем у памяці.

Чатыры гады таму майму брату Кастусю Таварыства „Ятрышнік” у Лешуках выдала зборнік вершаў пад загалоўкам „Сярод сваіх” – 70 вершаў з нагоды 70-годдзя ягонага жыцця. Ёсць у ім, між іншым, верш пад загалоўкам „Ражджаство Хрыстова”. Вось некаторыя радкі з яго:

А падвечар каляднікі

з гвяздай весела ішлі,

людзям калядкі спявалі

многіх летаў ім жадалі.

Рэха таго колішняга нашага калядавання ўсё жыве ў нас, новаляўкоўцаў. І традыцыя яго ў Новым Ляўкове прадаўжаецца. Сёлета ў мой дом таксама прыходзілі каляднікі з гвяздай. Мы ім вельмі рады. Прымалі іх, як калісьці нашы бацькі.

Янкa Целушэцкi

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (452) – У 1573 г. апрацаваны і прадстаўлены да зацьвярджэньня кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай Генрыхам Валезіюшам прывілеі для шляхты, паводле якіх між іншым яна свабодна выбірала караля.
  • (129) – 2.06.1896 г. у Гайніне Слуцкага павету нар. Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі святар, нацыянальны дзеяч, між іншым пераклаў на беларускую мову „Quo vadis” Генрыка Сянкевіча. Памёр у Рыме 3.09.1978 г.
  • (120) – 2(15).06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. нар. Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў) – пісьменьнік. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 годзе разам з Н. Арсеньневай

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com