Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Басовішча будзе жыць. Хаця б у нашых сэрцах

Радасць, шмат піва, песні Вольскага і Крамы, сустрэчы старых сяброў… Басовішча, фестываль, які амаль 30 гадоў быў для беларусаў больш чым проста музыкай. „Басы” сталі сапраўднай гісторыяй, культам. Але ўсе добрыя рэчы заканчваюцца і гэтае, 30-ае па ліку Басовішча, мусіць стаць апошнім. Прынамсі, у тым выглядзе, якім мы яго ведаем і памятаем.

Месца сустрэчы старых сяброў

Пра Басовішча заўсёды было няпроста даведацца ў Беларусі. Ні табе вялікіх афішаў на вуліцах гарадоў, не рэкламы на тэлебачанні ці ў Фэйсбуку. Басы заўсёды былі чымсьці сакральным, чымсьці, што перадаецца выключна вусна. Нібыта элітарны клуб, масонская ложа. Трапіць лёгка, даведацца складана.

Я аніколі не задумвалася, што дзесьці вельмі блізка ад беларускай мяжы можна паслухаць цудоўную музыку, пагутарыць з прыемнымі людзьмі і адчуць сябе „вольным” чалавекам. Задумалася толькі ў мінулым годзе, але патрапіць з-за бюракратычных прычын не атрымалася. А ў гэтым годзе, калі ўжо арганізатары з Беларускага аб‘яднання студэнтаў абвясцілі, што гэтыя „Басы” будуць апошнімі, стала відавочным – ехаць трэба.

Чатыры гадзіны дарогі з Менску да мяжы, потым яшчэ дзве на мяжы, і яшчэ зусім трошкі да Гарадка – і вось мы на месцы. Хоць мы і прыехалі ледзь не за 17 гадзін да афіцыйнага пачатку фестывалю, на месцы было ўжо шматлюдна. Адразу на ўваходзе на пляцоўцы сядзіць кампанія маладзёнаў, якія на гітары іграюць песні гурта „Кіно”. Трошкі далей, ужо каля намётаў, іншая суполка павесіла ліхтарыкі на дрэвы і, папіваючы піва, размаўляць пра тое-сёе.

Пакуль што няма сцэны, з якой у бліжэйшыя два дні будзе грукатаць музыка. Няма ланцужкоў з ежай, куды ўсе будуць бегаць сілкавацца. Але ўжо цяпер да мяне падыходзяць знаёмыя, вітаюцца, працягваюць бутэлечку піва… Вось, падаецца, вось яна, тая самая славутая атмасфера Басоў, дзеля якой і прыязджаюць сюды тысячы маладзёнаў.

Ці сапраўды гэта фестываль „беларускай моладзі”?

Колькі людзей прыехала на Басовішча, сказаць цяжка. На полі дакладна стаіць больш за 100 намётаў. Яшчэ прыкладна столькі ж паабапал дарогі ды ў суседнім лесе. Складаецца ўражанне, што палякаў на фестывалю ўсё-ткі паболей. Прынамсі, менавіта польскую мову можна пачуць найчасцей. Супрацоўнікі фестывалю (ахова і кейтэрынг) па-беларуску ці па-руску не вельмі разумеюць. Працуе польская ці ангельская. І гэта сапраўды фестываль „беларускай моладзі”?

У гэтым годзе апроч выступаў музыкаў, быў арганізаваны кінапрагляд, беларуская інтэлектуальная гульня і нават панельная дыскусія пра ролю і лёс Басовішча. Фестываль, які заўсёды вылучаўся сваім музычным кансерватызмам (чытай, заўсёды Вольскі, Крама і Dzieciuki), меў паўнавартасны развітальны дзіджэй-сэт. А на развітанне ўсе арганізатары Басовішча выйшлі і заспавялі „Простыя словы”.

Праграма, ці як зараз модна казаць, лайн-ап на развітальным Басовішчы падабралася той, што трэба. Класічныя Лявон Вольскі, Крама, :B:N выступалі поруч з моднымі Naviband, свабодным рэгі па-руску Bez.Not і шаманскай музыкай польскага гурта Żywiołak. А аднымі з пераможцаў конкурсу маладых музыкаў стаў сінт-поп дуэт з Менску luty sakavik. Яны пагаджаюцца з меркаваннем, што Басовішча – гэта хутчэй старая, олд-скульная гісторыя. Але недаацэньваць яго ролю для беларускай музыкі будзе памылкай.

„Басовішча – гэта важны праект для беларускай культуры, але ён мусіць перафарматавацца. Мусіць адбыцца перагляд мэтаў фестывалю. Басовішча вельмі адстала ў арганізацыйным плане, падачы. А гэта зараз неабходна для паўнавартаснага фестывалю. Гаворка не ідзе пра аплату карткай ці душавыя кабінкі. Я маю наўвазе рэкламу, прыцягненне людзей”, – гаворыць удзельнік гурту luty sakavik Эрык Арлоў-Шымкус. – „Арганізатары мусяць вызначыцца, ці проста гэта музычны фестываль альбо ён нясе за сабой культурніцка-нацыянальную канцэпцыю”.

Мары пра працяг Басоў

Яўген з Менску не прапусціў аніводнае Басовішча з 2004 года. Такі графік атрымлівалася падтрымліваць без вялікіх складанасцяў: літаральна, само атрымлівалася, што не здаралася нейкіх аўралаў і не накладаліся нейкія іншыя важныя падзеі, якія б ён не мог прапусціць.

„На Басах унікальная для фэстаў атмасфера, якая прыцягвае людзей нават з іншых краінаў. Для мяне гэта ў першую чаргу не музычны фэст, а мажлівасць сустрэць старых знаёмых і сяброў, а таксама пазнаёміцца з новымі людзьмі. Карацей, людзі – галоўны капітал Басоў”, – кажа Яўген.

Аматар фестывалю лічыць, што вельмі кепска, што ягоная гісторыя сканчаецца. Па-першае, доўгі час Басовішча быў адзіным фестывалем у Беларусі, дзе маглі выступаць беларускія музыкі. Па-другое, ён кажа, што ў фэсту ёсць велізарны патэнцыял.

„Мажліва, яму патрэбны нейкі новы вектар развіцця, але згортваць праект – такое сабе рашэнне. Хочацца верыць, што Басы ўсё-такі будуць і далей, бо гэта важнае для многіх месца сустрэчаў. Думаю, што нават без традыцыйных арганізатараў, людзі могуць арганізавацца. Напрыклад, дамовіцца з гмінай, каб нейкае мерапрыемства адбылося на драўлянай сцэне, дзе праходзілі самыя першыя Басы. Карацей, нешта зусім простае без вялікіх выдаткаў, на што жаляцца арганізатары, але каб людзі маглі прыехаць. Такое варта рабіць нават калі збярэцца ўсяго, скажам, 50 ці 100 чалавек. Мажліва, гэта нават будуць лепшыя Басы ў гісторыі”, — прапаноўвае ён.

Наталля, якая наведала фестываль упершыню, не падзяляе энтузіязму Яўгена. На яе думку, час Басоў прайшоў.

„Нават тая славутая атмасфера фестывалю – гэта ўсё настальгія, да якой могуць дакрануцца толькі тыя, хто былі раней”, – кажа яна.

Канец Басовішча: недахоп грошай і энергіі

Чаму Басовішча-2019 стане апошнім? Асноўная прычына, якую называе Лідка Пякарская, адна з галоўных арганізатарак фестывалю, – стомленасць. Маўляў, БАС даўным даўно стаміўся ладзіць фестываль пасля працы ці вучобы. А зрабіць ягоную падрыхтоўку сталым заняткам па 8 гадзін на суткі было вельмі складана. Таму арганізатары вырашылі закрыць фестываль на круглай даце.

– Калі б было болей фінансаў і знайшлі б людзі, якія маглі бы рабіць фестываль кожны дзень па 8 гадзін, то ён быў жыў і надалей, – кажа Дарка Вапа з Беларускага аб‘яднання студэнтаў.

Нягледзячы на тое, што па канцы Басоў плакала вельмі шмат людзей, аніхто не выклікаўся арганізоўваць фестываль. Шмат што змянілася за гэтыя часы. Калі 29 год таму ў Беларусі было ледзь немагчыма паслухаць беларускую музыку, то сёлета ўлетку ледзь не штотыдзень праходзяць нейкія фестывалі. Так, большасць з іх камерцыйная. Так, на большасці выступаюць расійскія выканаўцы. Але ў той жа час, каб паслухаць Вольскага ўжо неабавязкова трэба ехаць за мяжу. Дастаткова проста прыйсці ў менскі клуб.

Арганізатары шмат намагаліся гуляць з фарматамі. Класічны беларускі рок з цягам часу разбаўляўся металам, рэпам, рэгі. На Басовішча запрашаліся не толькі беларускамоўныя, але польска- і рускамоўныя гурты. У той жа час нават Аляксандр Кулінковіч з NeiroDubel адмыслова перакладаў вершы сваіх песняў на беларускую. Усё дзеля Басоў.

Басовішча — гэта не проста фестываль. Гэта з’ява, важная для абодвух бакоў мяжы. Беларусам Беларусі патрэбна месца, дзе яны могуць адчуць водар свабоды і якаснай беларускай музыкі. А беларусам Падляшша патрэбнае месца, дзе яны могуць адчуць сябе болей беларусамі. Таму Басовішча мусіць жыць. Хаця б у нашых сэрцах.

Аўтарка тэксту і фота: Ксенія Тарасевіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis