Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Пагранічны – Гарадок. Так блізка, а так далёка

Сённяшняя ўсходняя Беласточчына і заходняя Гарадзеншчына на працягу доўгіх стагоддзяў былі суцэльным і непадзельным рэгіёнам. Але ператрусы XX стагоддзя падзялілі рэгіён на дзве краіны, якія апынуліся ў іншых дзяржавах. Для параўнання які цяпер там і тут вобраз і ўзровень жыцця абрала я два мястэчкі па абедзвюх баках мяжы.

Беларускі бок: ідэальна чысты кантрабандысцкі рай

Эканамічнае становішча: заробкі па 300 рублёў

Сёння, у 2019 годзе, Пагранічны – гэта каля тысячы жыхароў і дваццаць вуліц. Моладзі ў пасёлку няшмат, усе з’язджаюць вучыцца ў больш буйныя гарады, пераважна ў Гародню. І толькі маленькая частка з іх вяртаецца. У асноўным насельніцтва працуе ў мясцовым калгасе за 300 рублёў (прыблізна 600 зл.) у месяц. Да 2016 году шмат хто зарабляў ці кантрабандай папяросаў, ці перавозам тавараў з Польшчы.

Аўтобусная станцыя Пагранічны
Аўтобусная станцыя Пагранічны

Пасля ўзмацнення мытнага саюзу з Расеяй значная частка насельніцтва пасёлку згубіла гэтую магчымасць і зараз у асноўным пражывае заробленае. Мужчыны актыўна з’язджаюць у Польшчу ці Расею для працы на будоўлях, а жанчыны працуюць у дзяржаўных структурах.

У Пагранічным працуе сем крамаў. Большасць з іх прыватныя, але ёсць і дзве дзяржаўныя. Нядаўна на месц тытунёвага шапіка адкрылася першая сетка – Еўраопт. Цэны ў дзяржаўным «Родным куце» вышэйшыя чым у прыватных гандляроў. Агулам такія ж як і ў горадзе. Кілаграм трускалак каштуе 2 рублі (4 злотых), паўкіло курынага філе – 5 рублёў (10 злотых), малако – каля 2 рублёў (4 злотых).

Чыстыя вуліцы, добрыя дарогі, школа на 200 дзяцей

Вуліцы, як і мае быць у любым беларускім месце, – ідэальна чыстыя. Знайсці нават апалак ад папяросы вельмі складана. Дарогі добрыя, асфальтаваныя. У Пагранічным пераважае прыватны сектар. Яго можна ўмоўна падзяліць на звычайныя вясковыя драўляныя дамы і прыгожыя катэджы з туямі ды кветкамі.

Вуліца Леніна
Вуліца Леніна

Але ёсць у Пагранічным і свой спальны раён. Мясцовыя завуць яго «Тытанік» – гэта два чатырохпавярховыя дамы па чатыры пад’езды. Пару год таму ў пасёлку пабудавалі самы высокі будынак – пяціпавярховы блокавы дом.

Што датычыцца сацыяльнай сферы, то ў Пагранічным працуе адна школа, дзе вучыцца каля 200 дзяцей, а ў лепшыя часы вучылася іх каля 400. Зараз нават працуе толькі адна паралель, на дзве банальна не хапае дзяцей.

Вясковая хата
Вясковая хата

За ахову здароўя адказвае амбулаторыя, дзе можна здаць першасныя аналізы, наведаць тэрапеўта і палекаваць зубы. Па больш сур’ёзных пытаннях трэба ехаць у раённы цэнтр – Бераставіцу.

Царква
Царква

Дарэчы, тая самая чыгуначная станцыя, з якой і пачалася гісторыя мястэчка, яшчэ працуе. Двойчы на дзень, з самага ранку і ўвечары, туды прыязджае электрычка з Ваўкавыска. Чыгунка ў польскі бок ужо даўно не працуе, а рэйкі здадзеныя на металалом. Таксама ў Пагранічным ёсць аўтобусная станцыя. Асноўны кірунак усіх маршрутаў – Гародня, некаторыя заязджаюць у Бярэсце і Менск. Рэйсаў у Польшчу няма. Усе мясцовыя жыхары ездзяць у Беласток на машынах. Тыя, у каго машынаў няма – на ровары да бліжэйшых Крынак.

Вынік

Дзякуючы геаграфічнаму становішчу, выглядае Пагранічны не вельмі блага. За тыя гады, пакуль інтэграцыя Беларусі з Расеяй не набрала вялікія абароты, жыхары Пагранічнага здолелі назапасіць на шчаслівую старасць. Але гэта не дапамагло і зараз месца адчувае страту насельніцтва і памяншэнне заробкаў.

Польскі бок: сталіца «Басовішча» – Гарадок

Мястэчка Гарадок знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад Беластока і 18 кіламетрах ад Беларусі. Першая згадка ў 1498 годзе звязаная з імем Аляксандра Хадкевіча. Зараз жа мястэчка з большага звязанае з штогадовым фестывалем беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі Басовішча, якое адбываецца ва ўрочышчы Барык каля Гарадка.

Гарадоцкае возера
Гарадоцкае возера

Праца ў крамах ці на лесазагатоўках

У Гарадку жыве каля дзвюх з паловай тысяч жыхароў. Моладзі, як і ў амаль што суседнім Пагранічным, не вельмі шмат – яна з’язджае да Беластока, Варшавы, ці за мяжу. Тут таксама назіраецца яскравая гендэрная сегрэгацыя працы. Асноўнае месца заробку для жанчын – установы (гмінная управа, дом культуры, школа) або крамы. Тут заробак складае каля двух з паловай тысяч злотых. На лесазагатоўках можна зарабіць больш. Але і патрабуюцца там у асноўным мужчыны.

Будынак Гміннай управы
Будынак Гміннай управы

У параўнанні з суседнім Пагранічным, становішча ў Гарадку значна лепшае. Дамы ў лепшым стане, складана знайсці драўляныя. Большасць з іх з цэглы, і выглядаюць яны нібыта катэджы. Ёсць у Гарадку і квартал з некалькімі шматпавярховымі дамамі.

Вуліца ў Гарадку
Вуліца ў Гарадку

У Гарадку каля сямі крамаў. Яны адрозніваюцца сваймі памерамі: ад вельмі маленькіх, прыватных, да даволі буйных сеткавых супермаркетаў Lewiatan ці Arhelan. Цэны ніжэйшыя за беларускія. Напрыклад, кілаграм курыцы каштуе каля 14 злотых, малако і хлеб – 2,39 злотых. З заробкам у 2300 злотых з такімі цэнамі вольных грошай застаецца значна болей.

Гарадоцкая школа
Гарадоцкая школа

Бадай што галоўнымі атракцыямі Гарадка лічацца праваслаўная царква і каталіцкі касцёл, якія стаяць на адной вуліцы. Выглядаюць яны вельмі прыгожа і дагледжана. Калісьці там можна было знайсці і сінагогі, але яны былі знішчаныя ваенным часам.

Валанцёрства, транспарт і крамы

У Гарадку ёсць некалькі кавярняў, дзе можна падсілкавацца, выпіць кавы ці піва. Выглядаюць яны вельмі ўтульна, ежа ў іх смачная і недарагая. Такой раскошы ў Пагранічным, на жаль, няма.

Царква
Царква

Чыгункі ў Гарадку няма, дабрацца да яго можна толькі на аўтобусе ці сваёй машыне. Прыкладна раз на дзве гадзіны ў мястэчка прыязджае аўтобус з Беластока. З Беларусі да Гарадка дабрацца атрымаецца толькі на машыне – грамадскага транспарту паміж дзвюма краінамі няма.

Касцёл
Касцёл

Ёсць у Гарадку і адна школа, названая ў гонар партызанаў Храноўскіх. Усяго ў ёй вучыцца каля 350 вучняў. На сайце школы ўказана, што там вызнаюцца беларускія традыцыі,бо ў Гарадку жыве шмат беларусаў. У школе развіта валанцёрства: як і сярод саміх вучняў, так і да іх прыязджаюць валанцёры з розных краін Еўропы. Яны вучаць мясцовых дзяцей маляваць, сартаваць смецце і ангельскай мове. Сярод іх ёсць і дзяўчына з Беларусі.

Вынік

Звонку выглядае на тое, што справы ў Гарадку ідуць значна лепей, чым у Беларусі. Дамы жыхароў – лепшыя, цэны ў крамах – лепшыя, інфраструктура болей развітая. Узровень жыцця – вышэйшы. Але спадзяемся, што з часам жыццё людзей на другім баку мяжы, мабыць, зраўняецца…

Аўтарка тэксту і фота: Ксенія Тарасевіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis