Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Пайду на выбары ў свой Парламент

У адпаведнасці з законам (974/1995, § 3) Лапландскага парламента Фінляндыі, галасаваць на выбарах у гэты парламент можа асоба, якая лічыць сябе лапландцам, якая: выкарыстоўвае мову Лапландыі або прыходзіць з сям’і, у якой адзін з бацькоў ці дзядоў выкарыстоўвае лапландскую мову, з’яўляецца нашчадкам асобы з рэестра Lapp Sami або па меншай меры адзін з бацькоў меў права галасаваць на выбарах у 1995 годзе, або ў 1973 годзе у Саамскую Раду.

Сям’я саамаў
Сям’я саамаў

Усе асобы, якія могуць галасаваць на выбарах, могуць таксама кандыдаваць.

Гэты парламент прадстаўляе сабой гэтую этнічную меншасць у Фінляндыі. З’яўляецца ён найвышэйшым палітычным органам саамаў. Быў створаны ў 1996 годзе на базе парламента саамаў, які існаваў у гады 1973-1995. Структуральна  гэта асобная галіна Міністэрства юстыцыі і аўтаномны орган у рамках публічнага права. З’яўляецца таксама дэмакратычным органам самакіравання. Можа ён таксама прадстаўляць уладам сваёй краіны ініцыятывы, прапановы і заявы. Прадстаўляе таксама гэтую этнічную меншасць як карэнны народ, як у краіне, так і на міжнароднай арэне. Ён складваецца з 21 асобы і 4 дэпутатаў, абраных у раёнах пражывання саамаў. Выбары праводзяцца кожныя чатыры гады. Сёлета будуць новыя выбары. Парламент працуе ў камісіях: правоў меншасцяў, адукацыі, культуры, сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя, выбарчай і лінгвістычнай. Таксама абірае ён Моўную Раду і Камітэт па арганізацыі выбараў.

Сядзіба Сакратарыята парламента знаходзіцца ў вёсцы Інары  ў Саамскім культурным цэнтры – SAJOS. Сакратарыят складаецца з трох аддзяленняў: Галоўнае ўпраўленне – адказнае за фінансы, кадры і іншыя адміністрацыйныя справы; Моўнае бюро: адказнае за выкананне задач, указаных у законе па мовах Лапландыі, выконвае пераклады для розных органаў улады  і ўстаноў, а таксама дапамагае органам улады і ўстановам пры прыёме на працу перакладчыкаў лапландскай мовы, займаецца таксама іншымі ініцыятывамі, звязанымі з мовай; Адукацыйнае бюро: адказнае за планаванне, падрыхтоўку і рэалізацыю матэрыялаў для навучання мовы. Саамы – адзіныя карэнныя жыхары Еўрапейскага Саюза. Перажылі ўсе катаклізмы ў Еўропе, шматлікія эпідэміі, рэлігійныя войны, нараджэнне нацыянальных дзяржаў, змены межаў, Першую і Другую сусветныя войны, усе працэсы асіміляцыі і дэнацыяналізацыі ў розных краінах.

І як гэта ў нас?

Наш закон (Заканадаўчы веснік 2005 Nr 17 паз. 141) ад 6 студзеня 2005 года аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове кажа пра тое, што нацыянальная меншасць з’яўляецца групай польскіх грамадзян, якая адказвае наступным умовам: 1) яна колькасна меншая, чым астатняя частка польскага насельніцтва; 2) значна адрозніваецца ад астатніх грамадзян мовай, культурай ці традыцыяй; 3) імкнецца захаваць сваю мову, культуру і традыцыі; 4) мае свядомасць сваёй гістарычнай нацыянальнай супольнасці і імкнецца яе выказваць і абараняць; 5) яе продкі засялялі цяперашнюю тэрыторыю Польскай Рэчы Паспалітай, па меншай меры, 100 гадоў; 6) ідэнтыфікуе сябе з нацыяй, сарганізаванай у сваёй уласнай дзяржаве. Паводле гэтага закона нацыянальнымі меншасцямі ў Польшчы лічацца наступныя меншасці: 1) беларуская; 2) чэшская; 3) літоўская; 4) нямецкая; 5) армянская; 6) расійская; 7) славацкая; 8) украінская; 9) габрэйская.

Хто і па якой крытэрыі ў нас беларус? Якія элементы мы маем супольныя? Дзе нашы прадстаўнікі ў польскім парламенце? Ці можа наш парламент калі-небудзь будзе створаны? Ці мы паспеем?

Па дадзеных польскага нацыянальнага перапісу насельніцтва і жыллёвага фонду з 2011 года  сваю ідэнтыфікацыю як беларускую нацыянальнасць як першую  запісала: 36,4 тыс. польскіх грамадзян, а як  другую – 10,4 тыс., у агульнай складанасці гэта 46,8 тысячы. «Матачнікам»» беларускай меншасці лічыцца Падляшша, дзе пражывае 83,6% усіх беларусаў, у тым ліку 55,4% у горадзе. Па дадзеных перапісу 2002 года пра сваю беларускую нацыянальнасць паведаміла 48,7 тысяч жыхароў Польшчы. Такім чынам, наступіла зніжэнне наша ліку на 4%. Зніжэнне ліку датычыць асабліва вёсак, дзе ў 2002 годзе пражывала 55 % насельніцтва. Падляшскае ваяводства характарызуецца адмысловым профілем для ўнутранай міграцыі. З вёскі ў горад.

Розныя даследчыкі працэсаў міграцыі падкрэсліваюць, што ў гэтым выпадку лучыцца гэта са знікненнем дэкларацыі прыналежнасці. У гарадах, дзе людзі жывуць у рассеянні, беларушчына прападае. Анджэй Садоўскі, напрыклад, адзначае, што «сярод беларускай нацыянальнай меншасці захоўваецца перакананасць у тым, што беларусам можна быць толькі ў сельскай абшчыне. У выніку міграцыі з вёскі ў горад наступае таямнічы пераход ад беларушчыны да польскасці».

Па дадзеных таго перапісу насельніцтва наша беларуская супольнасць вылучаецца старэйшай узроставай групай, якая мае сярэдні ўзрост 51,6 гадоў, значыць, на 13,5 гадоў вышэйшы, чым насельніцтва ва ўсёй Польшчы. У нас таксама маецца адна з самых нізкіх удзельная вага асоб у непрацаздольным узросце – 33,1 %  ва ўсёй грамадскасці, г.зн. на 16,2 працэнтныя пункты, амаль у два разы ніжэй, чым ва ўсім польскім грамадстве. Сістэматычна меншае лік самых маладых узроставых груп. У выніку гэтага працэсу даходзіць да зніжэння долі маладых людзей ва ўзроставай структуры, а самая малодшая («узыходзячая») узроставая катэгорыя ў сваім памеры не можа замяніць страт, якія ўзнікаюць натуральным чынам у старэйшых узроставых групах.

Мы старэем …

Ці выжывем?

Дарыюш Жукоўскі

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (135) – 12.04.1890 г. у вёсцы Шчорсы на Наваградчыне нар. Янка Нёманскі (сапраўднае прозьвішча Іван Пятровіч) – пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Расстраляны НКВД 30.10.1937 г.
  • (56) – 12.04.1969 г. у Пэнлей у Вялікабрытаніі памёр доктар Сяргей Малафееў (нар. 25.09.1901 г. у Вільні), адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Унівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні ў 1920 г. Закончыў Мэдычны факультэт УСБ, з

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis