Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ПіС узяў урэшце нашы галасы. На як доўга?

Вынікі травеньскіх выбараў у Еўрапарламент выразна паказалі, што ў Польшчы фарміруецца двухпартыйная палітычная сістэма. Так як у ЗША ці ў Англіі, дзе за ўладу здаўна змагаюцца ў практыцы толькі дзве партыі. У Польшчы дэмакратычны працэс – запачаткаваны трыццаць гадоў таму славутымі выбарамі 4 чэрвеня 1989 г. – давёў да сфармавання двух вялікіх палітычных блокаў, прытым абодвух правых. Гэта кіруючая партыя Права і Справядлівасць, якая рашуча выйграла выбары ў Еўрапейскі парламент, і паклікана з ініцыятывы Грамадзянскай платформы Еўрапейская кааліцыя. Яны разам прыцягнулі да сябе ажно 85 прац. электарату.

Такая двухвектарная сістэма вельмі ўскладняе нам, беларусам, мець сваіх прадстаўнікоў вышэй чымсьці ў ваяводскім сейміку. І як паказвае жыццё, штораз цяжэй мець нам рэальны ўплыў на ўладу. Хаця галасы нашых выбаршчыкаў у агульным разліку, безумоўна, яшчэ маюць пэўнае значэнне, то і так гэтага мала, каб прабіцца камусьці з нашых у вялікую палітыку. Тым больш у рады кіруючай краінай партыі. Дарэчы, на спісках Права і Справядлівасці нашых кандыдатаў надалей не было. Апазіцыйная Еўрапейская кааліцыя на гэты раз таксама нікога такога не ўключыла ў свае рады. Кандыдаты ў Еўрапарламент, якія звярталіся крыху да беларускай меншасці, былі толькі на спісках маргінальных, як аказваецца, партый. Гэта бяльшчане – сацыёлаг Севярын Пракапюк з партыі левых Разам і лекар Тамаш Ляўчук з Вясны Роберта Бедроня.

Усё такі травеньскія выбары сталі для нас пераломнымі, паколькі беларусы і праваслаўныя даволі шмат галасоў аддалі на Права і Справядлівасць. Такога дагэтуль не бывала. У папярэдніх выбарах у гмінах і гарадах, дзе пражывае наша меншасць, заўсёды рашуча выігрывала найперш лявіца (СЛД), а пасля Грамадзянская платформа. Цяпер на ПіС прагаласавала ў сярэднім ажно 30-40 прац. беларусаў і праваслаўных. У дзвюх гмінах – Дубічах-Царкоўных і Кляшчэлях – партыя Качынскага нават выйграла, набраўшы па 42 прац. галасоў. Грамадзянская платформа выразна страціла падтрымку сярод нашага насельніцтва. Яе кааліцыя рашуча выйграла толькі ў гмінах Чыжы і Гарадок, набраўшы крыху больш за 50 прац. галасоў. Найбольш ва ўсім Падляшскім ваяводстве. У самім Беластоку кааліцыя набрала толькі сем галасоў больш за ПіС. Выйграла дзякуючы галасам праваслаўных, хаця, як відаць, далёка не ўсіх.

Што паўплывала на адмен палітычнага стаўлення беларуска-праваслаўнага электарату? Гісторыя паказвае, што наш народ – той просты люд – па сваёй натуры ёсць праўладны – лаяльны да паноў, нават калі тыя не вельмі свае. Нашы выбаршчыкі, што пераламаліся ў сабе і цяпер прагаласавалі за ПіС, зрабілі так з увагі на сацыяльную праграму гэтай партыі. Як ва ўсёй краіне аказалі падтрымку за славутыя 500+, трынаццатую пенсію і іншыя „плюсы” грошай з бюджэту краіны для падбаўкі зарплаты ў некаторых прафесіях.

Безумоўна, ПіС з’яўляецца папулістычнай партыяй, якую прытым цалкам падтрымлівае і ўвесь каталіцкі касцёл. Інтэлектуальным элітам, людзям культуры, у большасці гэта не даспадобы. Праблема, аднак у тым, што кааліцыя вакол Грамадзянскай платформы не ёсць для многіх чаканай палітычнай альтэрнатывай. Гэта апазіцыйная цяпер партыя страціла падтрымку беларуска-праваслаўнага насельніцтва, бо наш электарат расчараваўся тымі лібераламі, калі былі яны пры ўладзе. Маўляў, беларусы і праваслаўныя заўсёды масава галасавалі на „пэо”, а ўзамен завельмі нічога такога не атрымалі. Наш рэгіён, як быў Польшчай „Б”, так і ёю заставаўся, бо інвестыцыі ў інфраструктуру і эканамічнае развіццё адбываліся найперш у цэнтральных і заходніх рэгіёнах краіны, найбольш на захад ад Віслы. Парадаксальна, сетка дарог значна палепшылася ў нас толькі за часоў ПіС. Хаця ўжо і не вельмі ёсць каму па іх ездзіць, бо наш рэгіён проста абязлюдніўся.

Пакуль, сапраўды ПіС рашуча выйграў у Польшчы выбары ў Еўрапарламент. Але ў Бруселі яго прадстаўнікі апынуліся ў маргінальным коле. Не яны будуць вызначаць накірункі палітыкі Еўразвязу. Для ПіС гэта мае цяпер аднак другараднае значэнне. Бо ігра ідзе перадусім за тое, каб утрымаць уладу пасля восеньскіх парламенцкіх выбараў. Тут выйгрыш кіруючай партыі не ёсць яшчэ пэўным. Усё будзе залежаць ад таго, якую праграму будзе мець кааліцыя Грамадзянскай платформы і хто яшчэ, апрача яе і ПіС, увойдзе ў Сейм. На жаль, апазіцыя, ідучы ў Еўрапарламент, не мела праграмы. Яе кампанія абапіралася толькі на сухіх лозунгах у абароне заканадаўства і дэмакратыі. Тыя, што могуць восенню памяняць яшчэ свой выбар, у тым ліку наш беларуска-праваслаўны электарат, ад апазіцыі чакаюць толькі запэўнення, што нічога з таго, што людзям даў ПіС, не забяруць, а вернуць тое, што ім адабрана – грамадска-палітычны плюралізм, вольныя ад дзяржаўнай прапаганды публічныя медыя, нармальную пазіцыю Польшчы ў Еўропе.

У восеньскіх парламенцкіх выбарах на спісках напэўна будуць прадстаўнікі беларусаў і праваслаўных. Вядома, што царкоўны Форум меншасцей Падляшша зноў увойдзе ў рады выбарчага камітэта Грамадзянскай платформы. Адным з кандыдатаў у Сойм з яе спіску будзе Марэк Масальскі, дырэктар праваслаўнага міласэрнага асяродка Елеос у Беластоку. Кандыдаваць у Сойм збіраецца таксама былы шматгадовы дэпутат ад СЛД Яўген Чыквін, хаця яму ўжо пад семдзесят гадоў.

Вельмі магчыма, што кандыдаты ад нашай меншасці знойдуцца ўрэшце на спісках аб‘яднанай правіцы пад шыльдам ПіС. Выставіць іх найперш Пагадненне Яраслава Говіна. Магчыма, адным з яго кандыдатаў на Падляшшы будзе прафесар з інстытута права беластоцкага ўніверсітэта Яраслаў Матвеюк, які калісьці быў ужо дэпутатам ад лявіцы (СЛД). У Бельску доўга віселі яго плакаты з восеньскіх самаўрадавых выбараў, на якіх адкрыта падтрымлівае ён кандыдатаў ПіС. Гаворыцца, што са спіску правіцы кандыдаваць у Сейм можа таксама яго ўніверсітэцкі калега, праф. Антон Мірановіч, вядомы беларускі гісторык. Ад Пагаднення Яраслава Говіна кандыдатам у дэпутаты напэўна будзе цяперашні дэпутат Сейму Мечыслаў Башко. Гэты палітык адкрыта падкрэслівае свае „экумэнічныя” каталіцка-праваслаўныя карані.

Юрка Хмялеўскі

Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (818) – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 г.
  • (719) – напады крыжакоў у 1305 г. на Гарадзенскую замлю ды аблога імі Гарадзенскага замка.
  • (450) – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіумы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.
  • (233) – 3.05.1791 г. польскі сойм прыняў канстытуцыю (Ustawa Rządowa), паводле якой была зьнесена аўтаномія Вялікага Княства Літоўскага.
  • (179) – 3 (15).05.1845 г. у фальварку Свольна каля Дрысы (зараз Верхнедзьвінск) на Віцебшчыне нар. Іван Чэрскі, геоляг і географ. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Омск, дзе праводзіў гэалягічныя дасьледаваньні ваколіц. Памёр 25.06.(7.07)1892 г. падчас экспэдыцыі ў пасёлку Калымскім каля вусьця ракі Амалон.
  • (147) – 3.05.1877 г.  у фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. нар. Антон Грыневіч (арыштаваны ў 1933 г., памёр у савецкім лагеры 8.12.1937 г.), фальклярыст, кампазытар, пэдагог, выдавец. Удзельнік суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца”. У 1910-1912 гг. выдаў два тамы кніжкі „Беларускія песьні з нотамі”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis