Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзень Волі-2019 у Гародні

Шмат „Пагоняў і бчб-сцягоў, тысячы людзей з усёй Беларусі, культавыя музыкі на сцэне — у суботу 23 сакавіка ў Гародні пышна адсвяткавалі 101-ую гадавіну Беларускай Народнай Рэспублікі. Урачысты канцэрт стаў, бадай, самым вялікім мерапрыемствам у Гародні за ўсю гісторыю горада. На мірнае свята прыйшло каля 5 тысяч чалавек. Ніхто не быў затрыманы.

Сёлетняе святкаванне Дня Волі стала адной з самых буйных і незвычайных акцый за гісторыю незалежнай Беларусі. Натхнёныя поспехамі сакавіка 2018 года, арганізатары БНР-100 – актывісты Павел Белавус, Эдуард Пальчыс і Антось Матолька вырашылі працягнуць ладзіць масавыя святкаванні.

Зладзіць святкаванне ў Менску ў іх, на жаль, не атрымалася. Улады, у тым ліку і Аляксандр Лукашэнка, не далі арганізатарам годныя пляцоўкі, прапанаваўшы ім традыцыйную плошчу Бангалор. Павел Белавус адзначыў, што праводзіць нацыянальнае свята на Бангалор яны не будуць – нязручная, бязлюдная пляцоўка, у дадатак далёка ад цэнтру.

У той жа час, гарадзенскія ўлады дазволілі правесці святкаванне ў Каложскім парку. Менскія і гарадзенскія арганізатары аб’ядналі намаганні, і БНР-101 афіцыйна адбыўся ў каралеўскай Гародні.

Як падрыхтаваць Дзень Волі за 5 дзён

Свята адбывалася ў гістарычным цэнтры горада, Каложскім парку, што знаходзіцца літаральна ў 10 хвілінах ад Фарнага касцёла. Прыгожае і добраўпарадкаванае месца, побач – велічны Нёман. Трошкі на аддаленні ад сцэны можна пабачыць старадаўнюю Каложскую царкву, адзін з галоўных сімвалаў Гародні.

Галоўная частка праграмы – святочны канцэрт. Сярод выступоўцаў самыя папулярныя беларускія музыкі – Nizkiz, Крама, Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі і Dzieciuki. Апрача музыкі на свяце працуе фуд-корт з вялікім выбарам ежы і напояў, па іншы бок пляцоўкі можна набыць вырабы гарадзенскіх майстроў, цішоткі з арнаментам ці сцяг.

На свяце — шмат маладых людзей, літаральна кожны другі нясе на плячах бел-чырвона-белы сцяг. На кожны ўсклік „Жыве Беларусь!” вядучага Аляксандра Памідорава натоўп радасна адказвае „Жыве вечна!”.

Шмат хто прыйшоў на Дзень Волі ўпершыню. Напрыклад, 18-гадову Віталь. Яму вельмі спадабалася – і праграма, асабліва песні, і пляцоўка, і агульны настрой. Ён абяцае, што будзе і надалей наведваць Дзень Волі.

Размах арганізацыі ўражвае. Асабліва, калі ўявіць, што з-за перашкодаў з боку ўрада ўсё было зроблена за пяць дзён і за грошы простых беларусаў, якія талакой ахвяравалі на святкаванне. Мерапрыемства зладзілі 70 чалавек рассеяных па ўсёй краіне.

Адзін з арганізатарў свята Зміцер Бандарчук са сцэны казаў, што менавіта беларусы –гаспадары гэтага свята. І надалей яны павінны рабіць Дзень Волі – і рабіць яго разам.

Сапраўднае нацыянальнае свята

Шмат хто з гасцей Дня Волі прыехаў з Менска, але і гарадзенцаў таксама хапае. Беларуская чыгунка нават дадала дадатковыя ланцугі ў цягнік Менск-Гародня з-за вялікага ажыятажу. Квіткі на аўтобусы і маршруткі таксама раскупленыя. Сацыяльныя сеткі поўніліся просьбамі дапамагчы дабрацца да Гародні. Ужо толькі гэта сведчыла: БНР-101 мусіў стаць сапраўды нацыяльным святам.

Аляксей адмыслова прыехаў у Гародню з Менску.

– Мне вельмі спадабалася пляцоўка і музычная праграма. Цудоўны падбор выканаўцаў – дзякуй за гэта арганізатарам. Я ўпэўнены, што Каложскі парк  вытрымаў бы і ўдвая большую колькасць удзельнікаў. Неймаверна, што гэта ўдалося рэалізаваць у досыць кароткі прамежак часу. Але я б пашырыў праграму і дадаў бы выступы гісторыкаў, літаратараў і іншых дзеячаў культуры.

Па ацэнках арганізатараў, на свята прыйшло каля пяці тысяч чалавек. І гэта самае буйное мерапрыемства, якое было ў Гародні. І гэты лік мога бы стаць яшчэ большым. Але, нягледзячы на тое, што мерапрыемства было дазволенае, многія студэнты атрымалі паведамленні ад адміністрацыі ўніверсітэтаў. Ім забаранялася наведваць нацыянальнае свята пад пагрозай адлічэння. Палохалі, што ў Каложскім парку будуць спецыяльныя людзі, якія будуць сачыць за студэнтамі. У некаторых раптоўна з’явіліся дадатковыя заняткі.

Але і гэтыя, безумоўна, сумныя навіны не перашкодзілі святкаванню адбыцца. Тысячы шчаслівых твараў, успышкі фотакамер, пяшчотныя прамяні сонца скрозь дрэвы, бела-чырвона-белыя сцягі, якія можна выносіць за межы пляцоўкі, ветлівыя міліцыянты. Гэты дзень стаў для Гародні сапраўды асаблівым.

Пасля такога шыкоўнага святкавання Дня Волі на душы застаецца дакладнае пачуванне – Беларусь будзе жыць. Столькі натхнёных твараў, столькі маладых і актыўных людзей, столькі ўвагі і жадання рабіць штосьці для сваёй краіны – гэтыя намаганні не могуць прайсці проста так. І Беларусь будзе жыць.

Ксенія Тарасэвіч

Фота Міхася Варанцова

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (773) – у 1251 г. на землі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага напалі дружыны Галіцка-Валынскага Княства (якое тады знаходзілася ў падданстве ў ханаў Залатой Арды). Барацьба працягвалася некалькі гадоў ды закончылася паражэньнем агрэсараў.
  • (647) – у траўні 1377 г. памёр вялікі князь Аляксандар Альгерд (нар. каля 1296 г.), у манастве прыняў імя Аляксей.
  • (578) – у 1446 г. быў складзены Беларуска-літоўскі летапіс – першы агульны летапісны збор старабеларускай дзяржавы, які дайшоў да нашых дзён.
  • (409) – выданьне ў 1615 г. сацыянальна-палітычнага трактату беларускага гуманісты ды мысьліцеля Міхалона Літвіна „Аб норавах татараў, літоўцаў й масквіцян”.
  • (370) – расійскія войскі ў колькасьці 80-ці тысяч чалавек  на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам у траўні 1654 г. пачалі знішчальны наезд на землі Вялікага Княства Літоўскага. Частка расійскіх войск дайшла да тэрыторыі Беласточчыны. Паводле

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis