Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Успамінаю школу ў Старым Ляўкове

У Пачатковую школу ў Старым Ляўкове Гайнаўскага павета я пайшоў 1 верасня 1951 года. Пайшлі з бацькам. Я не ведаў, што яна знаходзіцца ў суседняй вёсцы.

Раней не прыйшлося мне бачыць столькі дзяцей, як зараз убачыў, і я спалохаўся. Бацька запісаў мяне ў канцылярыі і пакінуў мяне. – Як жа я цяпер вярнуся? –  мільганула мне ў галаве. Выбег я са школы і ўбачыў старэйшую ад мяне суседаву дачку Веру Трусевіч ды яе сяброўку Любу Пучынскую з Новага Ляўкова. Яны паказалі мне, як вярнуцца дадому.

Калі быў ужо дома, я адразу заявіў бацькам, што ў школу больш не пайду. Лепш буду дапамагаць ім на гаспадарцы. Буду вельмі паслухмяны. Зраблю вазок і дровы буду ім вазіць. Але мама і слухаць мяне не хацела. Прыгразіла, што пра мой намер скажа бацьку. І было па справе. Яна пашыла мне палатняную зелянкавага колеру торбачку з двума чорнымі гузічкамі на буквар, сшыткі адзін у дзве лінейкі і другі ў кратку ды алавік. На другі дзень раніцай я пайшоў у школу. Тады ўсе хадзілі па пясчанай дарозе з глыбокімі каляінамі ад жалезных абручоў колаў драўляных вазоў.

Шмат гадоў пасля закрыцця галоўны будынак школы быў без нагляду (фота Міры Лукшы)
Шмат гадоў пасля закрыцця галоўны будынак школы быў без нагляду
(фота Міры Лукшы)

Школа займала два прыгожыя вялікія драўляныя будынкі з вялікімі ганкамі, пакрытымі аранжавай чарапіцай (дахоўкай). Яны знаходзіліся паабапал адзінай тут вуліцы ды над даволі глыбокім ровам (ім сцякала вада з палёў). У школе ўсе вокны былі вялікія. У класных залах стаялі белыя высокія кафлёвыя печкі-сцяноўкі. З двух бакоў школьнага будынка высіліся два высокія белыя коміны. Пры школе раслі прыгожыя вялікія дрэвы – ліпы, ясені і высокая груша. Перад будынкамі былі клумбы з кветкамі, абгароджаныя малымі плоцікамі. За адным школьным будынкам быў вялікі агарод. У ім вучні садзілі сланечнікі, капусту, моркву і буракі.

Паабапал вуліцы былі школьныя высокія драўляныя агароджы ды брамы. Над адной брамай быў прыгожы прыстрэшак на чатырох слупах, накрыты гонтай. У куце на школьным панадворку была доўгія гады студня, якую падчас вайны выкапалі немцы (зараз яе няма). Непадалёк ад школы як плыла, так і плыве прыгожая ціхая рэчка Нараўка. Тады – у пяцідзесятыя гады мінулага стагоддзя – па ёй у веснавую паводку арэлі гналі глені.

У стараляўкоўскую сямігадовую школу хадзілі дзеці са Старога Ляўкова, Новага Ляўкова, Лазовага, Плянты (пасля заканчэння навукі ў тамашняй чатырохкласнай школе), Сушчага Барка, Ахрымоў (там таксама была чатырохгодка), Падляўкова, Капітаншчыны, Кас’яноў, Бярнацкага Моста. Хадзілі 150 вучняў. Працавала ў ёй восем настаўнікаў і настаўніц.

У пяты клас прыйшлі новыя вучні – найбольш з Ахрымоў і з Плянты. За парту побач са мной сеў Юрка Бельскі з Ахрымоў. Ён быў адным з найлепшых вучняў у школе ў сваёй роднай вёсцы і ў Ляўкове. Я на працягу чатырох гадоў не вылучаўся ў навуцы. Вучыўся не найгорш і пераходзіў з класа ў клас. А тут я задумаўся, як мне быць. Пастанавіў раўняцца ў ацэнках да Юркі. І ўзяўся я лепш чымсьці дагэтуль рыхтавацца да ўрокаў. Мой новы калега першым падымаў руку ўгору, каб адказваць на пададзеную тэму, падымаў і я. Настаўнікі былі задаволены, што я стаў больш актыўным на ўроках і заўважылі, што пачаў адказваць на пяцёркі найперш з гісторыі, а пасля з геаграфіі і затым з іншых прадметаў. У сёмым класе я меў такія самыя ацэнкі як мой сябра Юрка. Як памятаю, мелі мы па восем пяцёрак і па дзве чацвёркі. Прызнаюся, што нялёгка было мне раўняцца да перадавіка ў вучобе. Я быў найстарэйшы з дзяцей у сям’і і трэба было дапамагаць бацькам. Бывала, толькі прыйду са школы, і бацька кажа: „Пакуль сцямнее, паедзем у лес дроў загатовіць”. Едзем, а я выцягваю з-за пазухі схаваную кніжку або сшытак. Юрка меў старэйшага ад сябе брата, які мог яго заступіць. Калі я быў вучнем сёмага класа, пачаў высылаць допісы ў „Зорку”. Яны былі надрукаваны. Тады напісаў першае апавяданне „Па грыбы”. Высылаў рашэнні адгаданак і атрымліваў узнагароды.

У школе ладзілі акадэміі з дэкламацыямі вершаў, скетчамі ды са спевамі і музыкай, навагоднюю ёлку з мастацкай часткай. Кожны год ездзілі на краязнаўчыя экскурсіі. Час у школе пралятаў хутка. На г. зв. доўгім перапынку між урокамі зімой дзеці ляпілі балвана або каталіся на санках з горкі ўніз на бераг ракі, вясной пускалі папяровыя лодачкі на ваду ў раўчуку побач школы, а яшчэ хто іншы займаўся футболам. Дзяўчаты з малодшых класаў восенню і вясною ахвотна гулялі „у клясы” ды з вяровачкамі-скакалкамі.

Пяць гадоў таму невялікая сямейная мануфактура ў адкупленым ад гміны і грунтоўна адрамантаваным будынку пачала вырабляць спіртныя наліўкі пад маркай „Old Polish Vodka” (фота Янкі Целушэцкага)
Пяць гадоў таму невялікая сямейная мануфактура ў адкупленым ад гміны і грунтоўна адрамантаваным будынку пачала вырабляць спіртныя наліўкі пад маркай „Old Polish Vodka”
(фота Янкі Целушэцкага)

Пасля заканчэння навукі ў пачатковай школе я пайшоў вучыцца ў Агульнаадукацыйны ліцэй у Гайнаўцы і пасля ў Настаўніцкую студыю ў Беластоку. Здабыў прафесію і вярнуўся працаваць настаўнікам… у Стараляўкоўскую пачатковую школу. Тут амаль нічога не змянілася. Настаўніцкі пакой (усе называлі яго канцылярыяй) быў нязменна ў тым самым месцы – у канцы прасторнага школьнага калідора.

Я пачаў працаваць з некаторымі настаўнікамі, якія раней тут мяне вучылі. Адзін з настаўнікаў Мікалай Барташук вучыў мяне ў першым класе, а іншыя, між іншым, Надзея Пяткевіч – ад пятага да сёмага. Дырэктарам школы быў мой стрыечны брат Васіль Целушэцкі. Прыйшлі маладыя настаўнікі Міраслава Андрушкевіч, Ніна Кірылюк, Марыя Харкевіч, Яўген Валкавыцкі і Мікалай Варанецкі. Школу час ад часу наведваў вясёлы жыццярадасны, з гумарам настаўнік-пенсіянер Міхал Івацік з Ахрымоў (па адукацыі русіст). Ён усіх развесяляў, іграў на скрыпцы і прыгожа спяваў перш-наперш рускія песні. У школе панавала прыемная атмасфера. У школе вялі мы вечаровыя курсы па запатрабаванні для дарослых, якія не мелі закончанай пачатковай школы. Кіраўніком назначылі мяне. Тады ўжо ў Старым Ляўкове пачала працаваць вялікая керамічная фабрыка і прынятым на працу спатрэбіліся пасведчанні аб заканчэнні пачатковай школы. Нашы курсанты паспяхова здавалі экзамены і атрымлівалі павышэнне на працы.

…Ішлі гады. У школу ў Старым Ляўкове прыходзіла ўсё менш і менш дзяцей, і яе закрылі. Калі было развітанне са школай, я зрабіў вучням, настаўніцам Галене Рэент і Крыстыне Паскробка, а таксама настаяцелю Стараляўкоўскай парафіі а. Леаніду Янкоўскаму (ён многа гадоў у школе вёў урокі рэлігіі) здымак на памяць. Быў тады пагодлівы сонечны, але для нас сумны дзень. Ужо не ў школе, а на ўсходах. На самым адыходзе… Апошні. Быў ён надрукаваны ў „Ніве”. На тварах дзяцей не было радасных усмешак.

Шмат гадоў галоўны будынак школы быў без нагляду, меў забітыя вокны, пуставаў ды разбураўся і гміна яго прадала, калі знайшоўся купец. Новы яго ўласнік разабраў драўляную частку ды высокія ўсходы з парэнчамі і ў перабудаванай на свой лад мураванай частцы робіць класныя спіртныя наліўкі. Раскінуў ён і арыгінальны прыгожы драўляны прыстрэшак з брамай, плот. Цяпер тут фабрыка без шыльды. Сакрэтная. Што так будзе са школьным будынкам – нікому ў галаву не прыйшло.

Янка Целушэцкі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis