Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Гадавіна

Аптымістычная Алаіза

Яна ўмела быць сапраўдным лідарам. 

Яркая, імпульсіўная, артыстычная, сапраўдны лідар у маладым беларускім нацыянальным руху пачатку 20-га стагоддзя – Алаіза Пашкевіч яднала вакол сябе пісьменнікаў, артыстаў, настаўнікаў, вучоных і рэвалюцыянераў.

Сама яна умела сумяшчаць самыя розныя прафесіі. 

Паспела пабыць актрысай і арганізатаркай настаўніцкіх курсаў, масажысткай і публіцысткай, аўтаркай антыўрадавых пракламацый і адной са стваральніц беларускай дзіцячай літаратуры, паэткай і медсястрой. І гэта яшчэ далёка няпоўны спіс яе заняткаў і прафесій.

У ліпені ў Алаізы Пашкевіч юбілей – 150 гадоў са дня нараджэння. 

Яе жыццё, лёс, тое, што яна рабіла ў час нашага нацыянальнага станаўлення надзвычай важна і актуальна для сённяшніх беларусаў. 

Можна сказаць, што такіх дзеячаў, як Алаіза Пашкевіч нам сёння вельмі не хапае.

Алаіза Кейрыс (Пашкевіч, Цётка, 1876–1916 гг.). Фотаздымак і першая старонка студэнцкай заліковай кніжкі. Львоў, 1912 г.
Алаіза Кейрыс (Пашкевіч, Цётка, 1876–1916 гг.). Фотаздымак і першая старонка студэнцкай заліковай кніжкі. Львоў, 1912 г.

Яна нарадзілася ў польскамоўнай шляхецкай сям’і, але нягледзячы на моўны дыктат з боку маці, перайшла на беларускую мову і не здраджвала нацыянальным ідэалам.

Напачатку нясмелая, дзікаватая (асабліва гэта было заўважна ў гімназічныя гады) усё зрабіла, каб пазбыцца сваіх страхаў і псіхалагічных заціснутасцяў. 

Брала ўрокі акторскага майстэрства, дыкцыі і пластыкі, займалася фехтаваннем. 

У 1905 годзе не проста заклікала на барыкады і на змаганне з царызмам, але і сама, на ўласным прыкладзе, паказвала як гэта трэба рабіць. 

Умела пісаць такія простыя, зразумелыя, выразна-экспрэсіўныя рыфмаваныя тэксты, якія адгукаліся ў сэрцах рабочых, мяшчан, інтэлігентаў, сялян. Людзі ведалі на памяць яе тэксты і прымалі ўдзел у вулічных баях, дэкламуючы яе вершы.

Алаіза Пашкевіч увогуле была першай сярод тагачасных беларускіх пісьменнікаў, якая выразна сказала: хопіць стагнаць, хопіць паказваць беларусаў слабенькімі авечкамі, якіх адно толькі трэба шкадаваць. Прыйшоў іншы час. Цяпер трэба паказваць беларусам, што калі вы хочаце нешта памяняць у сваім жыцці – бярыце зброю і забівайце ворагаў. 

Менавіта Алаіза Пашкевіч у вершы „Хрэст на свабоду” цалкам канкрэтна прамовіла, што „цара павесіць трэба”. Ні Янка Купала, ні Якуб Колас не былі ў той час настолькі рашучымі.

Як вядома, пасля паражэння рэвалюцыі 1905 года наша гераіня была вымушанна падацца ў эміграцыю, якую правяла ў гасціннай Аўстра-Венгрыі (Львоў, Кракаў, Закапане). І тут таксама цікавы нюанс.

У адрозненні ад многіх іншых эмігрантаў (асабліва творчых асобаў, якія ў сваіх вершах і прозе выказваюцца пра эмігранцтва як пра жах) Алаіза Пашкевіч ставілася да гэтага цалкам інакш.

Яна змагла сваё вымушанае жыццё па-за Радзімай ператварыць у нешта вельмі для сябе станоўчае.

Паглядзіце самі. Менавіта ў Аўстра-Венргыі яна выдала ўсе свае прыжыццёвыя кнігі. Пачала актыўна вандраваць па Еўропе, дзе ў арыгінале вывучала творчасць мастакоў Італьянскага Адраджэння (Мікельанджэла, Рафаэль, Леанарда да Вінчы), наведвала канцэрты зорак опернай сцэны, займалася акторскім майстэрствам у знакамітай польскай акторкі Ірэны Сольскай, наведвала спектаклі Станіслава Выспяньскага і выставу жывапісца Ёзэфа Мехофера. Акрамя таго яна наведвала лекцыі па філасофіі, гісторыі ды іншых гуманітарных навуках у Кракаве і Львове.

Алаіза Пашкевіч выкарыстала эміграцыю напоўніцу і, па-сутнасці, гэта былі адны з самых шчаслівых гадоў яе жыцця. 

Калі яна вяртаецца ў Беларусь, то шчасліва выходзіць замуж за аднаго з лідараў нацыянальнага літоўскага руху Стэпонаса Кайрыса, жыве ў багатым раёне Вільні Звярынец і займаецца выключна любімай беларускай справай.

У Беларусі, да Першай сусветнай, шмат увагі аддае тэатру і становіцца адной з самых яркіх зорак у драматычна-танцавальных пастаноўках Ігната Буйніцкага, затым, з такім жа імпэтам рэдагуе першы айчынны часопіс для моладзі „Лучынка”, працягвае свае еўрапейскія вандроўкі (Лазурны бераг, поўдзень Італіі, Нямеччына, Фінляндыя, Швецыя).

Калег і таварышаў здзіўляла сваім заўсёдным аптымізмам, ніколі ні накога не вывальвала кепскі настрой, старалася не наракаць, умела патрымліваць іншых.

Для нашай разгубленай эмігранцкай рэальнасці нам вельмі не хапае такіх людзей, як Алаіза Пашкевіч. 

Нам не хапае такіх светлых, упэўненых у сабе, не ганарлівых, пазітыўных асоб, якія не трацяць час на разбуральныя сваркі, а ўмеюць гуртаваць вакол сябе беларусаў.

Алаіза Пашкевіч не баялася рызыкаваць, усімі сваімі пачуццямі і думкамі, справамі і ўчынкамі цалкам адпавядала напісаным вершам і прозе. 

Была чалавекам канкрэтных справаў, а не пустых спрэчак.

Была першай у нашай літаратуры, хто пачала ствараць вандроўную прозу; першая пачала пісаць інтэлектуальныя апавяданні, дзе галоўнае не сюжэт, а ўнутраны свет герояў; як ужо гаварылася, стварала першы часопіс для юнакоў і дзяўчат „Лучынка”. 

Менавіта Алаіза Пашкевіч аказвала псіхалагічную падтрымку для Янкі Купалы і Максіма Гарэцкага ў часы Першай сусветнай вайны.

Яе імпэтная рэвалюцыйная паэзія актуальная і сёння.

Яе апавяданні вабяць сваёй псіхалагічнай чуллівасцю.

Яе стыль жыцця варты для пераймання.

Яна не губляла надзеі, знаходзіла пазітыйнае нават тады, калі здавалася гэта немагчыма і перамагала цемру.

Вывучаючы жыццё і творчасць Алаізы Пашкевіч можам перамагчы цемру і мы.

Васіль Дранько-Майсюк

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com