Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вясковая адзінота

Звяры і людзі

Ягора, што зрэдку з’яўляецца з сябрамі ў лазні, сапраўды цікава паслухаць. Бо шмат чаго распавядае пра жывёл, паляўнічых і розныя здарэнні падчас паляванняў. Гэтым разам на паляванні яны не былі, бо сезон на лася скончыўся зімой, а пачатку палявання на казулю трэба яшчэ чакаць. А яшчэ было перад Вялікаднем, таму хлопцы цішэйшымі былі, чым звычайна, рыхтаваліся з жонкамі ў царкву ісці. Таму, у асноўным, успаміналі зімовыя паляванні, а таксама як збіралі рогі, што іх алені і ласі паскідвалі. Асабліва добра было гэта рабіць, калі яшчэ снег стаяў і на палях было гэтыя рогі здалёк відаць. Але моцную канкурэнцыю ў гэтым складалі паляўнічым трактарысты з калгасаў, бо на продажы рагоў няблага можна зарабіць. Дагэтуль яшчэ шукаюць, але зараз цяжка ўжо знайсці.

Ягоравы сябры таксама мелі, што ўспомніць. Да аднаго вось забралася ў хату куніца, калі з сям’ёй у горад паехаў. На стале стаяла літровае вядзерца з мёдам, дык яна ўвесь мёд з’ела і вядзерца вылізала так чыста, нібы яго памылі. А потым як хацела выбрацца, падрапала добра шпалеры на сценах. 

У іншага вялікая сава пасялілася каля самой хаты. Казалі, нават шакалы з’явіліся ў ваколіцы. Адкуль узяліся, невядома, мо з Украіны паўцякалі. Але на свае вочы пакуль іх хлопцы не бачылі.

Пра ваўкоў таксама ўспомнілі, якія часцей пачалі з’яўляцца ў нашай ваколіцы. Зімой аднаго ледзь дасталі, казаў Ягор, такі мацёры казаўся ваўчара.

– Першы раз стрэлілі, дык ён так выкруціўся, што толькі зачапілі. Потым ужо пабачылі, што куля трохі пад лапаткай падрапала яму скуру. Дабылі з другога стрэлу, і ўявіце сабе – у пашчы зубоў амаль не меў, настолькі ён стары быў! А другі воўк уцёк. Убачылі яго, калі пераходзіў праз чыгунку, але ён нас хутчэй заўважыў. Ніхто нават стрэліць не паспеў, бо завер уцёк у маліннік, а бегчы, каб шукаць яго ў зарасніках, ніякага сэнсу не было. Ёсць ваўкі, што казаць, але ж разумныя і хітрыя надта. Адзін знаёмы быў прынёс ваўчаня да хаты, думаў дрэсіраваць, але марны лёс. Так у іх, ваўкоў закладзена, што не паддаюцца ніякай дрэсіроўцы. А лісоў, дык увогуле да халеры развялося, асабліва каля закінутых хутароў. Але што ж з гэтага? Няма паляўнічых, каб іх страляць.

Сапраўды людзей усё менш становіцца, што казаць, асабліва ў малых вёсках. Дзе дзве хаты жылыя засталіся, дзе тры. А ў некаторых ўвогуле толькі летам дачнікі аб’яўляюцца. У такіх месцах прырода бярэ верх над чалавечай цывілізацыяй. Пакінутыя хаты зарастаюць хмызняком, а жывёл, наадварот, становіцца больш, бо чалавек не псуе ім больш у такіх месцах жыцця. Тыя ж казулі ці зайцы не баяцца да самых хат падыходзіць, не кажучы ўжо пра лісоў.

Ваўкі і лісы лічацца ў Беларусі непажаданымі жывёламі, таму паляванне на іх дазволена на працягу ўсяго года, а за ўпаляванне гэтых драпежнікаў для паляўнічых прадугледжаны розныя бонусы, нават грашовыя ўзнагароды.

Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com