Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Людзі не будуць абараняць дзяржаву, якая іх душыць

Павел Севярынец – сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, вязень сумлення
Павел Севярынец – сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, вязень сумлення

У апошні час многія сродкі масавай інфармацыі Еўропы пішуць пра тое, што Расія хоча далучыць да сябе Беларусь. Яшчэ ў снежні мінулага года беларусы атрымалі шок ад ультыматуму Масквы, якая дэ-факта паставіла пытанне пра інкарпарацыю пад маркай выканання гэтак званай саюзнай дамовы. Што Вы на гэты конт скажаце? І ці мажліва сёння такое? Адказвае Павал Севярынец.

– За апошнія пяць гадоў мне давялося дзясяткі разоў чуць ад сваіх сяброў, паплечнікаў, палітыкаў, дыпламатаў, што акрамя Лукашэнкі ў Беларусі не засталося перашкодаў для крамлёўскага аншлюса. Зараз гэта хваля дасягнула піку. Тое, што сённяшні рэжым сам з дапамогай Крамля 25 гадоў расстаўляў пастку для незалежнасці, забіваў і кідаў у турмы лепшых беларусаў, нішчыў мову, культуру і парасткі грамадзянскай супольнасці, разбураў эканоміку, рабаваў народ, праядаў і раскрадаў нафтагазавую халяву – цяпер не бярэцца ў разлік. Маўляў, Лукашэнка нарэшце „празрэў” і стаў незалежнікам. Дзяржысь, значыць, Рыгорыч, не здавай нас.

Добра. Гатовы прыняць такі паварот. Толькі пры ўмове, што „гарант” прынясе плод, варты пакаяння:

– Выступіць са зваротам, дзе шчыра скажа: прабачце, людзі, 25 гадоў вёў вас не туды – каб усе, нарэшце, зразумелі, куды мы ідзем.

– Скасуе ўсе кабальныя дамовы з Расіяй – бо нават ягоны ўрад у голас кажа, што гэта кабала.

– Адменіць дурацкі „падатак на дармаедства”, кантрактную сістэму, скарачэнні пенсійнага стажу – каб вярнуць давер беларусаў да дзяржавы. Людзі не будуць абараняць дзяржаву, якая іх душыць.

– Выпусціць палітвязняў.

– Падыме бел-чырвона-белы сцяг.

– Адчыніць Беларускі нацыянальны універсітэт

– Перакрые каналы расійскай прапаганды і легалізуе „Белсат”, „Хартыю”, „Рацыю”.

– Падрыхтуецца аплаціць поўны кошт за газ, альбо купляць і везці энерганосьбіты з іншых рынкаў.

– Запросіць беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне ўзначаліць войска, гатовае абараняць краіну ад крымскага і данбаскага сцэнару.

– Адменіць абмежаванні для дробнага і сярэдняга бізнесу.

– І, нарэшце, абвесціць вольныя выбары, у якіх не будзе прымаць удзел сам.

Вы верыце ў такія дзеянні „гаранта незалежнасці”? Нават калі Масква паставіць ультыматум і запусціць таймер?

Калі не – пара прызнаць: няма ніякіх гарантаў беларускай незалежнасці, акрамя Бога і беларускага народа. Як паказала Украіна, нават „Будапешцкі мемарандум” нічога не гарантуе.

Лукашэнка можа выканаць ролю часовай заглушкі. Але вырашаць, ці быць Беларусі вольнай і незалежнай – нам. Не з яго спытаюцца потым. З нас. Таму трэба рыхтавацца браць адказнасць за краіну самім.

Гутарыў Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (414) – пачатак пабудовы ў Менску ў 1611 г. Петрапаўлаўскай царквы, выдатнага помніка архітэктуры барока. Пабудова была завершана ў 1613 годзе.
  • (268) – 3.06.1757 г. у Несьвіжы пам. Ян Пашакоўскі (нар. 14.02.1684 г. у Шэдуве Шаўляйскага пав.), пэдагог і выдавец. Вучыў сыноў Міхала Радзівіла «Рыбанькі», на працягу 1737-1749 гг. выдаў у Вільні 20 „Палітычных каляндарыкаў”, якія запачаткавалі пэрыядычны друк у Вільні.
  • (162) – 3.06.1863 г. адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі вайскамі пад Мілавідамі каля Слоніма.
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com