Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Артэфакт

Келіх з гісторыяй

Унікальны келіх XVIII cтагоддзя, звязаны адначасова з польскай і беларускай гісторыяй, набыты вядомым грамадскім дзеячам Мацеем Радзівілам, трапіў у Польшчу і хутка будзе прадстаўлены публіцы.

Інфармацыяй аб каштоўным артэфакце князь падзяліўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Набыцце і дастаўка артэфактаў, звязаных з гісторыяй роду, захапляла князя здаўна. Гэтым разам Мацею Радзівілу ўдалося набыць і прывезці ў Польшчу каштоўны келіх, зроблены ў XVIII стагодззі майстрамі Налібоцкай ці Урэцкай мануфактуры, заснаваных яго продкамі. Прадукцыя гэтых прадпрыемстваў вызначалася высокімі мастацкімі якасцямі, тэхналагічнымі працэсамі кіравалі замежныя майстры, а вось рысавальшчыкамі і гравіроўшчыкамі былі мясцовыя беларусы. У свае часы налібоцка-ўрэцкае шкло карысталася вялікай папулярнасцю сярод шляхты ВКЛ.

Келіх, пра які ідзе гутарка, быў выраблены ў перыяд паміж 1757 – 1762 гадамі, імаверна быў прысвечаны шлюбу князя Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі з Ганнай Мыцельскай. Яго вышыня 39 см, аздоблены артэфакт выявамі гербаў Радзівілаў і Мыцельскіх, а таксама ордэнаў Белага Арла і Зорнага Крыжа. 

Як піша Мацей Радзвіл пра сваю чарговую знаходку, гісторыя рэчаў такая ж цікавая, як і гісторыя людзей, а часамі нават цікавейшая, бо даўжэйшая. Келіх знаходзіўся ў скарбніцы ў Нясвіжы да вайны 1812 года. Тагачасны ўладальнік Нясвіжа, Дамінік Радзівіл, уступіў у войска Вялікага княства, прымаў удзел у выправе Напалеона на Маскву. За гэта нясвіжскі замак быў разрабаваны расейскімі жаўнерамі. Келіх быў вывезены ў Пецярбург,1 дзе знаходзіўся некалькі дзесяцігоддзяў. У канцы 19 стагоддзя Марыя дэ Кашталян Радзівіл, жонка тагачаснага нясвіжскага ардыната Антонія Вільгельма Радзівіла, атрымала згоду цара на вяртанне некаторых страчаных прадметаў у Нясвіж. У іх ліку быў і келіх, які спачатку трапіў да арганізаванага княгіняй невялікага музея ў замку, а затым быў падараваны Станіславу Вільгельму Радзівілу, які забраў яго ў палац у Манькавічах, сядзібы давыд-гарадоцкай ардынацыі Радзвілаў. Князь Станіслаў удзельнічаў у польска-бальшавіцкай вайне, быў ад’ютантам Пілсудскага, загінуў у красавіку 1920 года ў бітве пад Малінам ва Украіне. Яго ўдава Далорэс пасля вайны пераехала ў Парыж і забрала з сабой некаторыя рэчы, якія напаміналі ёй пра мужа, сярод якіх быў келіх. Пасля яе смерці артэфакт перайшоў да адзінай дачкі Ганны, а потым да ўнучкі Далорэс да Брогле. Праўнучка Станіслава і Далорэс вырашыла, што келіх павінен знаходзіцца ў Польшчы. Дзякуючы гэтаму артэфакт быў набыты Мацеем Радзівілам.

Як расказаў Czasopisu князь Мацей, келіх з’яўляецца адзіным такім вырабам ў яго калекцыі: „Гэта выключны прадмет. Увогуле шкляныя прадметы з Налібоцкай і Урэцскай мануфактур вельмі рэдкія, я ніколі не бачыў іх на аўкцыёнах. Пры гэтым стан захавання келіха лепшы, чым большасці падобных артэфактаў, што знаходзяцца ў музеях”.

Зараз келіх з’яўляецца ўласнасцю заснаванай ім фундацыі „Тры трубы”. Але, як падкрэслівае Мацей Радзівіл, калекцыянаванне толькі тады мае сэнс, калі экспанаты могуць убачыць людзі. Таму ўжо ў сакавіку артэфакт можна будзе ўбачыць у экспазіцыі палацу ў Небарове.

Сяргей Александровіч

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com