Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вясковая адзінота

Дзіўная прыхаджанка

Нашая вёска не заўсёды была вёскай. Раней, да вайны, было гэта невялікае мястэчка з брукаванымі вуліцамі, царквой, касцёлам і сінагогай.

Ад той апошняй, праўда, нічога не засталося, а вось два першыя храмы захаваліся. Па нядзелях на пляцу каля царквы заўсёды стаіць пэўная лічба аўтамабіляў, а на вялікія святы мо і з некалькі дзясяткаў набіраецца. На нядзельную літургію прыязджаюць таксама з малых суседніх вёсак, дзе сваёй царквы няма. Мужыкі мясцовыя не надта рэлігійныя, звычайна прывозяць жанчын на імшу, а самі застаюцца „вартаваць” звонку. У самой царкве можна іх пабачыць усяго некалькі разоў на год, перад усім на Вялікдзень і Божае Нараджэнне.

Гэтай нядзельнай раніцай няшмат людзей было, а каля аўтамабіляў толькі два хлопцы чакалі жонак ды размаўлялі пра запчасткі і мінулае паляванне на сарнаў. Успомнілі сярод іншага пра дзіўную прыхаджанку, што не з’яўлялася ўжо некалькі месяцаў. Сапраўды, дзіўная была кабета. Упершыню яна аб’явілася ў вёсцы, калі ў царкву прызначылі новага святара, ці як тут кажуць, бацюшку. Гадоў ёй было гэтак за шэсцьдзясят, прыязджала яна з горада, адстойвала нядзельную абедню, а ўвечары вярталася цягніком у горад. Што кабета рабіла тыя добрыя пяць гадзін, што заставаліся пасля літургіі да цягніка, ніхто дакладна не ведаў. Магчыма, былі ў яе ў вёсцы нейкія знаёмыя, а мо святар да сябе запрашаў. Бо прыязджала кабета роўна ў кожную нядзелю, незалежна ад надвор’я. А брадзіць па аколіцы ці сядзець на чыгуначным прыпынку пад дажджом ці на марозе такая сабе прыемнасць. Кабета была прыстойна ўбраная, ветлівая, а гутарка яе адразу выдавала гараджанку, бо ў вёсцы інакш размаўляюць. Мясцовыя дапускалі, што раней хіба настаўніцай працавала ў школе. Перад імшой яна заўсёды ахвотна ўступала ў размовы з вяскоўцамі і часта паўтарала: „Вельмі вам пашанцавала. Такога цудоўнага святара да вас прыслалі, найлепшага!”

Калі заканчвалася літургія, кабета затрымлівалася, каб паразмаўляць з бацюшкам. Відаць, добра яго ведала, калі той яшчэ служыў у горадзе і вельмі ён ёй падабаўся як святар.

Свае нядзельныя падарожжы кабета працягвала, як і казаў раней, з некалькі месяцаў. А потым раптам перастала прыязджаць. Відавочна, сапраўды стамілася, бо для сталага чалавека цяжка цэлы дзень праводзіць у дарозе. А можа й нейкая іншая прычына ў яе была.

Сяргей Александровіч 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com