Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Дзённік рэдактара

Szmugiel dronem z Grodna do Krynek

4 лістапада 2025 г.

У лесе непадалёк майго Паўднёвага Вострава прызямліўся беспілотнік. У той дзень якраз рабіў я на сваім вясковым панадворку восеньскія парадкі. Было даволі цёпла, прыгожа свяціла сонейка. Недзе ў поўдзень, зграбаючы лісце з-пад дрэў, раптам пачуў шум на небе ад паўночнага ўсходу, недзе  паміж Крынкамі і Шудзялавам. Зразу падумаў, што гэта верталёт. Ужо каторы год прыходзіцца мне часта іх бачыць, як патрулююць памежную зону, каб лавіць імігрантаў, што ўвесь час нелегальна дабіраюцца з беларускага боку. Нярэдка з Беластоку ў экстранных выпадках прылятае таксама верталёт хуткай дапамогі.

Таму я нават не глянуў на неба. Гук даходзіў ціхі, таму падумаў, што верталёт быў далёка і паляцеў у іншы бок, бо хутка цалкам сціх.

На наступны дзень раніцай захацелася мне пайсці ў лес на грыбы, але так і нічога не знайшоў. Вяртаючыся дадому напаткаў суседа, які жыве на ўскраіне нашай вёскі. Ён мне расказаў, што позна ўвечары бачыў, як памежнікі з вайскоўцамі хадзілі па лесе з ліхтарыкамі і чагосьці шукалі. Суседу спатрэбілася яшчэ пад’ехаць у Крынкі, каб нешта купіць у краме. Па дарозе дагнала яго машына памежнай службы. Сарыентаваліся, што ён мясцовы і нічога не правяралі. Сусед адважыўся спытаць, чаго яны шукаюць у лесе. Пачуў, што coś spadło.

Знайшлі тое толькі на другі дзень, а на трэці Памежная служба пра здарэнне паінфармавала ў Інтэрнэце. 

Аказалася, быў гэта дрон з кантрабандай, які перакінуў праз мяжу 400 пачкаў цыгарэт з акцызнымі маркамі Беларусі. Прыляцеў найхутчэй з Гродна. Яго заўважыў жыхар Шудзялаўскай гміны і павядоміў тамашнюю Памежную заставу. 

Самалёцік з кантрабандай, які пераляцеў мяжу і ўпаў у лесе за Крынкамі Fot. Podlaski Oddział Straży Granicznej
Самалёцік з кантрабандай, які пераляцеў мяжу і ўпаў у лесе за Крынкамі
Fot. Podlaski Oddział Straży Granicznej

Калі ў гушчары ў лесе ўрэшце знайшлі ўпаўшы там самалёцік, выклікалі спярша пажарнікаў і паліцыю. Было пэўна падазрэнне, што гэта дрон з зарадам выбуховага рэчыва, як выкарыстоўваныя на вайне ў Украіне. Былі ж нядаўна выпадкі, што даляталі яны таксама ў Польшчу. Як правакацыя Расіі, так кажуць.

У гэтым выпадку знойдзена была не баявая машына, але нейкая самаробная. Тым не менш следчыя спрабавалі ўдакладніць маршрут палёту, месцы ўзлёту і пасадкі, а таксама знайсці сляды, якія маглі б давесці да аператара. Службы не выключаюць, што маем тут дачыненне з буйной кантрабанднай сеткай.

Узнікае тут аднак пытанне, на які прыбытак гэта разлічана. Бо ж такі самалёцік многа больш каштуе чымсьці знойдзеныя ў ім цыгарэты. Хіба што кантрабандысты выдаткаваліся на такую штуку, каб лётала з Гродна і вярталася назад па наступныя пачкі цыгарэт. Але ці паветраная ахова мяжы не рэгіструе такіх нізкіх пралётаў? Хіба так, бо гэта ж не птушкі, хаця і іх сучасныя прылады вылаўліваюць. 

Чаму службы не прыхаваліся, каб пачакаць, калі хтосьці з’явіцца, каб забраць той самалёцік з цыгарэтамі? Некаторыя кажуць, што ў неспакойны час магло гэта быць спробай праверкі шчыльнасці мяжы з Польшчай з таго боку. Няўжо ж?

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.
  • (146) – 2.12.1879 г. у Шчучыне нар. Фэлікс Стэцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч. Закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1913), з 1903 г. член Беларускай Сацыялістычнай Грамады. З 1908 г. сакратар адвакатаў у Ігумені, з 1923 г. дырэктар Беларускай Гімназіі ў Радашкавічах, з 1928 г. – старшыня Галоўнай управы Таварыства Беларускай Школы, у 1930 і ў 1933 гг. арыштаваны польскімі ўладамі. З 1939 г. працаваў настаўнікам у Вілейцы і Клецкім раёне,
  • (123) – 2.12.1902 г. у Пухавічах Менскай губ. нар. Анатоль Вольны (сапр. прозьвішча Ажгірэй), расстраляны НКВД 29.10.1937 года. Выпускнік Беларускага Унівэрсытэту, член аб'яднаньня „Маладняк”. Друкавацца пачаў у 1920 годзе. Раман „Ваўчаняты” (1925), аповесьці, апавяданьні, гумарэскі, фэльетоны, п'есы-жарты: „Міколка”, „У агранома”, сцэнарыі фільмаў: „Хвоі гамоняць” (1929), „Сонечны паход” (1931) і інш.
  • (66) – 2.12.1959 г. у Гайнаўцы нар. Міхал Андрасюк, пісьмнеьнік, журналіст, дзеяч беларускай меньшасці ў Польшчы, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Дэбютаваў у 1979 г. вершамі ў «Ніве».   Аўтар зборнікаў прозы «Фірма», (Беласток, 2000) «Мясцовая гравітацыя» (Беласток, 2004), «Белы конь», (Беласток, 2006) «Поўня» (Беласток, 2018). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага і сёлетняй другой прэміі імя Ежы Гедройця. Віншуем!

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com