Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Выстава

Міхась Сеўрук: мастак, які прагінаўся пад сістэму

Міхась Сеўрук, чыя персанальная выстава „Міхась Сеўрук. Ідылія” адкрылася 17-га кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь быў унікальны мастак. 

Выстава прымеркаваная да 120-й гадавіны з дня нараджэння гэтага цудоўнага беларускага творцы.

Яго ўнікальнасць была ў тым, што ў той час, калі многія яго калегі ў савецкі пасляваенны час стараліся даказаць сваю лаяльнасць сістэме, змагаліся за ўзнагароды, званні, прэміі, пісалі карціны, якія павінны былі спадабацца чарговаму генеральнаму сакратару, Міхась Сеўрук заставаўся ў гордай адзіноце.

Гэты выхаванец Віленскага ўніверсітэце імя Стэфана Баторыя, дзе з аднолькавым поспехам займаўся скульптурай, жывапісам і графікай, з’яўляўся вучнем Людаміра Сляндзінскага і Фердынанда Рушчыца, быў у Заходняй Беларусі адным з самых знаных айчынных жывапісцаў, графікаў і манументалістаў. 

У Сеўрука ў 1930-я гг. былі, паводле мастацтвазнаўцы С. Гваздзёва: «…вельмі неблагія замовы на роспісы касцёлаў… Ён, будучы галоўным мастаком міжнароднай гандлёва-прамысловай выставы ў Вільні, з атрыманага ганарару закаціў… сапраўднае свята з феерверкам падарункаў для блізкіх і знаёмых…».

Увогуле, Вільню апісваў як ідэальны, казачны горад. 

Мастак згадваў: «Вільня 1920-1930-х гадоў – гэта горад, поўны рамантызму, горад барока, 39 касцёлаў, са старым унівэрсітэтам, са студэнтамі, што дыскутуюць, хвалююцца і пратэстуюць, культурны цэнтр, размешчаны паміж гор, з якіх ва ўсе бакі раскрываецца цудоўная панарама горада. Лініі барочных сілуэтаў і карнізаў дакладна ўразаюцца ў неба, вуліцы то расшыраюцца, то звужаюцца, а ў вячэрнім смарагдавым небе гараць, як каштоўныя камяні, зоркі, паветра напоўнена музыкай, якая даносіцца з дзвярэй маленькіх бараў. Гэта горад-казка, гэта горад, у якім чалавеку добра, нічога не цісне, прапорцыі будынкаў да цела чалавека вельмі ўдала вытрыманы, і таму ў горадзе ўтульна» (З успамінаў Сеўрука / „Звязда”, 14.07.2015).

Міхась Cеўрук. Старыя дамы над Вілейкай. 1937
Міхась Cеўрук. Старыя дамы над Вілейкай. 1937

Пасля вайны быў адзіным на Беларусі мастаком, які рэзаў гравюры на дрэве: «Цяжка прыгадаць іншага беларускага жывапісца, які б з аднолькавым поспехам пісаў акварэллю, займаўся дрэварытам, афортам, медзярытам, кніжнай графікай і, канечне ж, малюнкам… Сяўрук на пачатку 50-х гадоў адзіны ў Беларусі рэзаў гравюры на дрэве». (Шматаў В., Маштабнасьць таленту / „Літаратура і мастацтва” № 13, 1980).

Пасля няўдалага ўдзелу ў адной з выставаў (сярэдзіна 1950-х), калі крытыка абвінаваціла яго карціну ў безсюжэтнасці («У карціне М. Сеўрука „На сенажаці”… сюжэту няма!» (Герасімовіч А., „Літаратура і мастацтва”, 26 лістапада 1955), свядома сышоў у цень.

Ён свядома адмаўляўся выстаўляцца ў Менску: «Міхась Канстанцінавіч быў пра сябе сціплай думкі. „Раблю звычайную сваю справу”, – казаў ён. І калі зрэдку здараліся прапановы паказаць работы ў Менску, мастак, як правіла, прапускаў такую магчымасць. „Усё ў мяне простае, нічога такога”, – шчыра гаварыў пры гэтым. Пераканаць яго было цяжка…» (Дранчук В., Жыў у Нясвіжы мастак / „Звязда”, 6.06.1981). 

Першая персанальная выстава Міхася Сеўрука адбылася ў Менску праз год пасля яго пахавання. 

Як і Поль Сезан, што да канца дзён сваіх з’ехаў у Экс, так і наш герой пасяліўся ў Нясвіжы, і, забыўшы пра сталічныя вернісажы, займаўся адно толькі творчасцю: пісаў бясконца-медытатыўных жней, збіральніц бульбы і яблыкаў, цесляроў.

Міхась Cеўрук. Трывожная восень. 1973
Міхась Cеўрук. Трывожная восень. 1973

Людзі працы – асноўная тэма яго графікі і жывапісу, але ён не надае ёй соцрэалістычнай лапідарнасці. 

У яго жывапісе ўгадваецца манументальная засяроджанасць Энгра і скульптурная выразнасць мазка таго ж Сезана. 

Міхась Сеўрук быў адзін з нямногіх айчынных мастакоў, хто шчасліва пазбег смутнагляднага ўплыву жывапіснай эстэтыкі «суворага стылю» з яе заўсёднай цагляна-карычневай палітрай. 

Яго крыніца натхнення французкае мастацтва – ад класіцызму да постімпрэсіянізму.

Сеўрук быў аднолькава пераканаўчы, калі пісаў нацюрморты і краявіды, партрэты і шматфігурныя кампазіцыі. 

Ён працаваў у палітычна неспакойны час, але яго творы заўсёды вылучаліся падкрэсленым спакоем, суладдзем формы, лініі і колеру. Героі палотнаў і графічных лістоў – зазвычай простыя людзі. Яны нікуды не спяшаюцца, нібы застылі па-за часам – як у раі. 

Жыхары Нясвіжа ставіліся да мастака з вялікай павагай. 

Вакаліст гурта «Крама» Ігар Варашкевіч з любоўю і цеплынёй узгадваў як браў урокі малявання ў Сеўрука, а той маляваў партрэт яго мамы.

Сеўрук вучыў дзяцей маляванню, пісаў партрэты месцічаў, жыў, здавалася простым, нявытыркальным жыццём, але калі памёр, то яго дом стаў сапраўдным цэнтрам прыцягнення для многіх сучасных беларускіх мастакоў.

Жывапісец Ігар Бархаткоў, напрыклад лічыць, што «Сеўрук больш значны для Нясвіжа, чым палац Радзівілаў. Таму што тут, у Сеўрука (у яго Нясвіжкім музеі-кватэры) — арыгіналы, прычым самага высокага — еўрапейскага і ўсясветнага — узроўню, вышыня гэтай школы, рэдкаснае бачанне свету. Ён не падобны на іншых мастакоў. У Менску творчасць Сеўрука не разумелі, яго не прымалі на выставы. А цяперашняе пакаленне мастакоў, якім я паказваў малюнкі Сеўрука — былі ў захапленні!» (Праль-Гуль Т., Творчасць Міхася Сеўрука // „Нясвіжскія навіны”, 16.03.2013). 

Выстава «Міхась Сеўрук. Ідылія» будзе праходзіць да 14-га студзеня 2026 года. 

Усе ў каго ёсць магчымасць, скарыстайцеся ёй і наведайце гэтую файную выставу.

Карціны з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у Мінску

Васіль Дранько-Майсюк

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    – 13.11.1625 г. памёр Саламон Рысіньскі (нар. каля 1560 г. у Расіне на Полаччыне), філёзаф, паэт і настаўнік. Сваю радзіму называў „Лейкарасіяй” (Беларусь). Настаўнічаў м. інш. у Гданьску і ў гарадах Нямеччыны (да 1587 г.). З 1600 г. служыў настаўнікам …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (139) – 30.11.1886 г. у Вільні нар. Юліяна Вітан-Дубейкоўская (дзявочае Мэнке), беларуская грамадзкая дзеячка. Зьвязана была зь беларускім нацыянальным рухам з 1915 г. Памерла 28.09.1969 г. у Нюрнбэргу ў Нямеччыне.
  • (118) – 30.11.1907 г. у в. Грэлікі Вілейскага павету нар. Мікалай Лапіцкі, царкоўны дзеяч, сьвятар з 1934 г. (пачаткова ў Ашмяне). Удзельнік усебеларускага царкоўнага сабору ў 1942 г., на якім было абвешчана стварэньне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. З 1944 г. у эміграцыі, настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (ЗША). Памёр 8.08.1976 г., пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com