Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Памёр аўтар „Пожні” і „Крышынак”

Васіль Петручук (1926-2019)
Фота Міры Лукшы

19 студзеня на 93-ым годдзе жыцця памёр Васіль Петручук, сябра Беларускага літаб’яднання „Белавежа”, аўтар біяграфічных аповедаў „Крышынкі”, публікаваных на працягу шмат гадоў у „Часопісе”. Распавядаў у іх найбольш пра пакутнае дзяцінства ў Грабаўцы на Гайнаўшчыне, дзе нарадзіўся ў 1926 годзе. Быў класічным і надта яркім прыкладам г.зв. грамадскага авансу даваенннага пакалення беларусаў з Падляшша ў камуністычнай Польшчы.

Васіль Петручук адразу пасля вайны служыў у Корпусе ўнутранай бяспекі, ваяваў у Бяшчадах з падполлем Украінскай Паўстанчай арміі (УПА), быў паранены. Да 1962 г. жыў у Варшаве. Скончыў спярша курсы разведчыкаў, а пасля школу контрразведкі. Працаваў як функцыянер польскай бяспекі. У 1962 г. пераехаў у Беласток, а ў 1969 г. пайшоў на пенсію.

Васіль Петручук спярша публікаваўся ў польскім друку, з 1961 г. Пасля пачаў пісаць таксама па-беларуску і на дыялекце роднай вёскі. У 1975 г. апублікаваў у „Ніве” першае апавяданне на беларускай мове. Найбольш стаў вядомы як аўтар біяграфічнай кнігі „Ściernisko” ў перакладзе на польскую мову Юры Плютовіча, надрукаванай у 1986 г. У арыгінале „Пожня” выйшла ў 1987 г. у Беластоку і ў 1991 г. у Мінску. У 1998 г. у Беластоку выйшла яго наступная, гумарыстычная, кніжка „Клавуня, гэта я, твой Вася”, а пад канец 2000-х гадоў Літаб’яднанне „Белавежа” выдала першую частку „Крышынак”, якія працягваў публікаваць яшчэ шмат гадоў у „Часопісе”. У 2010 г. у Беластоку выйшла яго кніжка на польскай мове „Blizny”, у якой апісаў сваё жыццё з часоў маладосці, калі служыў у контрразведцы і працаваў у польскай бяспецы. Яго „Księga hańby” пра злачыствы польскага падполля на беларусах выйшла тройчы. З’яўляўся сябрам Саюза польскіх літаратараў і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Быў узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі – польскімі, але таксама савецкімі, расійскімі і беларускімі, адзначаны быў таксама за актыўную грамадскую дзейнасць.

Васіля Петручука, беларускага пісьменніка з Падляшша, пахавалі 23 студзеня на праваслаўных могілках у Беластоку-Дайлідах. Аўтара „Пожні” і „Крышынак” у апошнюю дарогу правялі апрача сям’і таксама прадстаўнікі беларускага асяроддзя – з аб’яднання „Белавежа”, БГКТ, „Нівы”, „Часопіса”. Над магілай быў зачытаны развітальны верш Віктара Шведа.

Вечная памяць!

Юрка Хмялеўскі

1 каментар да “Памёр аўтар „Пожні” і „Крышынак”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (105) – 28.04.1919 г. быў нарукаваны ў Вільні першы нумар газэты „Беларуская Думка”. Рэдактарам дэмакратычна-нацыянальнага выданьня быў І. Вайцяховіч. Газэта супраціўлялася польскай і бальшавіцкай уладзе на беларускіх землях. Апошні нумар паявіўся 27.07.1919 г.
  • (80) – 28.04.1944 г. у Іўі памёр кс. Ільдэфонс Бобіч (нар. 10.01.1890 г. у Дзедзінцы каля Друі), дзе быў пробашчам з 1930 г. Супрацоўнічаў з беларускімі часопісамі “Беларус” і “Крыніца”, быў прыхільнікам беларускай мовы ў касьцёле. Пахаваны побач касьцёла ў Іўі.
  • (80) – 28.04.1944 г. памёр у бальніцы ў Стоўпцах – пасьля зьбіцьця і зьдзеку – кс. Люцыян Хвецька (нар. 22.11.1889 г. у Дуброве-Беластоцкай), дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў гарадзкое 3-кляснае вучылішча ў Саколцы (1904),

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis