Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Міра Лукша з медалём «Urbi Meritus – Заслужаны Гораду»

21 чэрвеня прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі падчас урачыстасці ў рамках Дзён горада адзінаццаці асобам і адной установе ўручыў медалі за заслугі ў развіцці і прасоўваніі сталіцы падляшскага ваяводства. Сярод узнагароджаных была наша супрацоўніца Міра Лукша. Віншуем!

У пастанове чытаем:

Міра Лукша атрымала ўзнагароду Urbi Meritus за ўсю сваю творчасць, за творы на польскай і беларускай мовах, за творчае даследаванне памежжа культур і нацый, у якіх мы жывем. Паэтка, празаік, журналістка, перакладчыца, мастачка, аўтар вершаў і прозы, піша на беларускай і польскай мовах. Летась яна адзначыла пяцідзесяцігоддзе сваёй мастацкай творчасці. Шмат сваіх твораў яна прысвяціла нашаму гораду, які абрала для жыцця, які палюбіла. які бачыць як асаблівае месца на скрыжаванні культур і светаў. Неаднойчы  прызнавалася, што лічыць сябе спадчынніцай і эмісарам Вялікага Княства Літоўскага. Гэтым тлумачыцца яе атаясамленне з шматканфесійнай і полікультурнай Беласточчынай. Лаўрэатка Літаратурнай прэміі прэзідэнта Беластока за ўсю творчасць. Працягвае пісаць, чым радуе сваіх чытачоў не толькі ў горадзе і ў краю.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (316) – 8 ліпеня 1709 г. расійкія войскі ўзначаленыя царом Пятром Ι разграмілі швэдзкую армію непадалёк Палтавы на Украіне. Была гэта адна з найбольшых перамог расійскай арміі. Расія ставалася магутнай эўрапейскай дзяржавай.
  • (229) – 8.07.1796 г. у Янаве Падляшскім памёр Адам Нарушэвіч, паэт і гісторык, родам з Піншчыны (нар. 20.10.1733 г. у Пінску). Пахаваны ў крыпце фарнага касьцёла ў Янаве Падляшскім.
  • (164) – 8.07.1861 г. у Варшаве нар. княгіня Марыя Магдалена Завішанка Радзівіліха, беларуская мэцэнатка. У сваім маёнтку Кухцічы на Міншчыне засноўвала беларускія школы, падтрымлівала беларускія выданьні і беларускіх студэнтаў. З 1918 г. у эміграцыі. Памерла 6.01.1945 г. у Фрыбургу ў  Швайцарыі. 17.02.2018 г. адбылося ўрачыстае перапахаваньне яе ў Менску – у крыпце касьцёла сьв. Роха.
  • (76) – 8.07.1949 г. у Жданаве Вінніцкай вобласьці нар. а. Уладзісаў Завальнюк, каталіцкі сьвятар і рэлігійна-культурны дзеяч, прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла ў Беларусі. Віншуем!

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com