Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Угодкі Студзенскага паўстання з удзелам беларускіх рэканструктараў

Рэканструктары з клуба „Invictus 1863” 22 студзеня ў Харошчы Фота арганізатараў
Рэканструктары з клуба „Invictus 1863” 22 студзеня ў Харошчы
Фота арганізатараў

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 162-й гадавіне выбуху Студзеньскага паўстання, прайшлі 22 студзеня ў Харошчы пад Беластокам. У гэтым годзе ўдзел ва ўрачыстасцях прынялі беларускія аматары гістарычнай рэканструкцыі.

Афіцыйныя ўрачыстасці распачаліся а 18.00 у харошчанскім касцёле св. Яна Хрысціцеля і св. Сцяпана Пакутніка. Пасля імшы ўдзельнікі ўсклалі кветкі і запалілі знічы ля помніка паўстанцам на вуліцы Застава. Далейшая частка ўрачыстасцяў адбылася на Месцы нацянальнай памяці „Шыбеніца” на вуліцы Крушэўскай у Харошчы. Пасля цырымоніі для ўсіх удзельнікаў было арганізавана традыцыйнае інтэграцыйнае вогнішча.

Акрамя прадстаўнікоў адміністрацыі, войска, пагранічнай і пажарнай ахраны, ўдзел ва ўрачыстацях прынялі рэканструктары з клуба „Invictus 1863”.

Як адзначыла ўдзельніца і адна з арганізатараў клюбу Кацярына Ваданосава, беларускія рэканструктары былі ўпершыню запрошаны да ўдзелу ў мерапрыемствах. У мінулым годзе прадстаўнікі клубу ў гадавіну паўстання самастойна ездзілі ў Хорашч, а таксама ў Мастаўляны – вёску, дзе нарадзіўся адзін з яго кіраўнікоў, Кастусь Каліноўскі.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (453) – 23.06.1572 г. у Кнышыне на Беласточчыне памёр Зыгмунт Аўгуст (нар. 1.08.1520 г.), апошні кароль Польшчы ды Вялікі князь літоўскі з роду Ягелёнаў.
  • (79) – 23.06.1946 г. заснаваньне ў Рэгенсбургу (Нямеччына) Крывіцкага Навуковага Таварыства імя Пранцішка Скарыны, якога старшынёй стаў др. Янка Станкевіч. Таварыства між іншым публікавала навуковы часопіс „Веда”.
  • (33) – 23.06.1992 г. у Варшаве быў падпісаны старшынёй Вышэйшай Рады Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам і прэзыдэнтам Рэчыпаспалітай Польскай Лехам Валэнсам польска-беларускі Трактат пра добрае суседзтва і сяброўскае супрацоўніцтва

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com