Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (5)

    Syn rasstralanaj Wolhi Ciruk Uładak świedczyŭ, szto Jurczenia adnaho razu spytaŭ, jak im żywiecca biez maciary i skazaŭ: nie żałujcie matki, bo to komunistka. Mużczyna z mlina ŭ Nietupi na sudzie skazaŭ, szto na druhi dzień pośle egzekucji Jurczenia naławiŭ rybaŭ i zawioz ich dla…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Пад Семяноўскім вадасховішчам

Колькі ж то гадоў вольна плыла і плыла сабе нізінная ціхая рака Нарва. Каціла свае воды то прамa, то зноў ды зноў завіліста. Бягуць да яе рачулкі ды шматлікія равы і раўчукі. Уліваюць свае воды, між іншым, Цісоўка, Луплянка, Плёса, Рудаўка, Нараўка.

Рака лукам паварочвала перад вёскай Лука. Я ездзіў у доўгае сяло Лука, у якім была брукаваная вуліца. Тут у пачатку вёскі была школа ў драўляным будынку, прадуктовая крама і клуб „Рух”. Тады ў 1957 годзе кіраўніком школы быў мой стрыечны брат Васіль Целушэцкі. Я быў карэспандэнтам беларускага штотыднёвіка „Ніва” , пісаў пра тамашні клуб, школу і вясковы летні дзяцінец (называлі яго «зялёны дзяцінец»), які арганізаваў Гурток вясковых гаспадынь у Луцэ ды пра мясцовага разьбяра па дрэву Жукоўскага (асноўнай тэмай ягоных прац былі зубры). Лучанскі разьбяр рабіў іх адмыслова. Здымак дзецям з зялёнага дзяцінца я зрабіў на беразе Нарвы. Гэтыя допісы і чорна-белыя здымкі былі ў „Ніве”. 

Жыхары Лукі былі земляробамі ды частка іх працавала на чыгунцы, між іншым, на вакзале ў Семяноўцы (тут быў перагрузачны пункт тавараў з-за ўсходняй мяжы нашай краіны). Лучане лавілі рыбу ў рэчцы побач вёскі.

Калі ўспаміны, то і яшчэ адзін успамін пра ранейшую раку Нарву. Тады, калі арганізавалі беларускія фэсты каля школы ў Бандарах, жыхары Лукі пераходзілі раку з левага на правы бераг там дзе быў брод і вады вышэй за калена. Жанчыны падносілі ўгору кароткія летнія спадніцы, ну і , вядома, загаляліся ды некаторыя здорава памачыліся. Кабеты хаваліся за лапінамі кустоў алешніку і выкручвалі мокрыя спаднічкі. Не ўсе ішлі, як кажуць, кругаля на колішні драўляны мост перад Бандарамі. А тут напрасткі да сцэны, на якой выступалі песенныя мастацкія калектывы, было рукой падаць.

Ціха і спакойна было ў наваколлі Бандароў да 1977 года. У гэтым годзе пачаліся першыя працы пры пабудове галоўнай тамы-запруды на рацэ. Загрукаталі агромныя землечарпалкі і бульдозеры. Грузавікі прывозілі цэмент, гравій ды дошкі і іншыя будматэрыялы. Дно ракі аказалася тарфяное і трэба было глыбока капаць да стабільнага грунту. Усё ж, дакапаліся. Інжынеры і майстры з Беластока тут набіралі вопыту, як справіцца з такой новабудоўляй. Загадалі рабіць высокія магутныя шалюнкі і ў іх залівалі гэтак званую заправу – бетонную масу. Многа яе трэба было. Заняло рабочым гэта шмат часу. Працавалі на дзве змены і ад раніцы да вечара.

Працы пры пабудове запоры падыходзілі да канца. Пачалося пробнае запруджванне ракі. З вёсак, якія мела заліць вада, некаторыя іх жыхары забіралі што толькі змаглі. Некаторыя лучане замаруджвалі з разбіраннем хат там, дзе бераг быў высокі, моў вада сюды да іх не дойдзе і не затопіць. Некаторым прыйшлося забіраць іх ужо тады, калі падышла да сцен дома вада. Выцягалі іх вышэй на бераг пры дапамозе трактароў на гусеніцах. Адзін з уратаваных дамоў перавезлі ў вёску Міхнаўку і з яго атрымалася прыгожая святліца.

Ваду памалу запруджвалі каля Бандароў, і што аказалася —  вада пацякла цераз шчыліны ў таме, казалі, як праз рэшата. Дапушчаны былі шматлікія памылкі і недаробкі, а то і не быў той якасці цэмент, які было трэба. Да таго яшчэ трэба дадаць, што многа мяшкоў цэменту ўкралі. Ну бяда ды бяда.

У тым часе я жыў у Беластоку і працаваў у рэдакцыі „Газеты вспулчэснай”. Я Аднаго дня я выбраўся ў родную вёску Новае Ляўкова наведаць бацькоў. Ехаў малым фіатам (называлі яго малюхам) і калі мінуў Бандары, мост на рацэ і далей ехаў у напрамку Новага Ляўкова, мяне затрымалі вайскоўцы і сказалі чакаць да таго часу, калі прапусцяць ехаць у далейшую дарогу. Чаму спынілі рух на гэтай ваяводскай дарозе, не інфармавалі. Ужо вечарэла, калі я дабраўся ў недалёкае адсюль Ляўкова. Ноччу пачуліся з боку Бандароў гучныя выбухі і час ад часу і неба чырванела агнём. Немагчыма было заснуць. Раніцай прыйшоў сусед з навінай. Салдаты-сапёры з Гіжыцка падкладалі ўзрыўчатку пад дрэнна пабудаваную таму і разбурылі яе. Прыйдзецца будаваць запруду нанава. 

Раніцай наступнага дня я вяртаюся ў Беласток і па дарозе заязджаю на месца, дзе будавалі таму. Тут застаю салдат і іх камандзіра, паказваю журналісцкую легітымацыю і прашу расказаць, што тут адбывалася ноччу. Салдаты не здзіўлены, што з’явіўся журналіст. Я ехаў учора, – кажу, – і мяне затрымалі салдаты. Начаваў я ў бацькоў, чуў выбухі і гэта мяне зацікавіла. Вайскоўцы адказалі на мае пытанні. 

Прыехаў я ў рэдакцыю і напісаў „выбуховую” інфармацыю, што робіцца на пабудове тамы. Заношу галоўнаму рэдактару „Газеты вспулчэснай” і коратка інфармую, што гэта за допіс. Шэф кінуў вокам на тэкст і параіў мне пайсці з ім у Ваяводскі камітэт ПАРП, калі дазволяць яго надрукаваць, то інфармацыя будзе ў газеце назаўтра. Упершыню мне такое штосьці здарылася. Я пайшоў і вярнуўся без тэксту. Там кіраўнік партыйнага кантролю, як толькі пачуў пра што ідзе, узяў ад мяне старонкі з тэкстам і схаваў у ёмістую шуфляду стала. Мне стала ясна, яму ўжо паведамілі. І справе капец. 

Пра пабудову галоўнай тамы на рацэ Нарва было вядома ад 1977 года. Як і будавалі. Запруджванне вады на рацэ пачалі ў 1988 годзе. У наступным годзе была ўжо заліта 1300-гектарная плошча, у1990 годзе – 1700 га ды ў 1993 годзе – 2 450 га. Цяпер пад вадой вадасховішча знаходзіцца 3 250 га. Пад вадой апынуліся  вёскі Боўтрыкі, Буды, Гарбары, Лука, Рудня. Паўстала возера большае ад возера Вігры на адну тысячу гектараў.

Семяноўскае возера маем у чыстым закутку нашай краіны. У ім вудзіцца восем а то і больш відаў рыб, між іншым, шчупакі, плоткі, акуні, карпы, карасі, сомы, ляшчы, ліні і язі. Возера прыцягнула да сябе 18 відаў дзікіх птушак, у тым ліку дзікіх качак, чаек, крачак, соваў, ластавак, якія гняздуюць у берагах вадаёму.

У гэтым годзе лета было сонечнае, гарачае. Над возерам адпачывала ды загарала на сонцы шмат турыстаў ды нашых мясцовых жыхароў. Тут зараз такі пляж са свежым пяском. Па возеры маладыя мужчыны каталіся на матаровых лодках. Шматлікія курортнікі купаліся. Рыбаловы так і ехалі сюды нават здалёк. Яны затрымліваліся на тыдзень і даўжэй пад палаткамі або ў аўтадомах. Ім было даспадобы пабыць на прыродзе, на беразе возера. Некаторым было прыемна паслухаць як плёскаюць хвалі. Яны ўдзень адбліскваюць у сонечных праменях і плывуць да берага, то адплываюць, ускалыхваюць шапатлівую прыбярэжную вадзяную расліннасць, усялякае трысцё. Там, дзе пляж, пабудавалі два памосты на 20 метраў ад берага на глыбейшую ваду. На левым беразе Семяноўскага возера ёсць цікавы па архітэктуры амфітэатр. Летам у ім адбываюцца цікавыя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы. Перад сцэнай можна патанцаваць пад гукі аркестра. Можна пасядзець, лавачак тут удосталь, сёлета перад турыстычным сезонам пабудавалі новыя.

Варта дадаць, што да возера пабудавалі прыгожыя асфальтавыя дарогі і дзясяткі месц на стаянках для аўтамашын. Каля возера заможныя сем’і пабудавалі сабе прыгожыя драўляныя дамы і пры іх гаражы. Яны салідна абгароджаны. Тут зараз як пасёлак. Калі б не возера, тут быў бы ўсяго глухі закутак, глухамань.

Тэкст і фота Янкі Целушэцкага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (1019) – У 1018 г. каля Бярэсьця аб’яднаныя сілы польскага князя Баляслава Хробрага і тураўскага князя Сьвятаполка перамаглі ў бітве тагачаснага князя ноўгарадзкага Яраслава Мудрага.
  • (135) – 22.11.1889 г. у Малышаўцы каля Дубровы Беластоцкай нар. а. Люцыян Хвецька, каталіцкі сьвятар, ініцыятар і першы рэдактар-выдавец „Крыніцы”, працаваў рэктарам Місіянерскага Інстытуту ў Любліне (1920-1931), пасьля прафэсар духоўнай каталіцкай сэмінарыі ў Пінску. З 1940 г. быў пробашчам
  • (119) – 22.11.1905 г. у Гародні нар. Мсьціслаў Аляхновіч, мовазнавец. Закончыў гуманістычны і праўны факультэты Віленскага Унівэрсытэта. Пасьля ІІ сусьветнай вайны кіраваў Дзяржаўнай Рэпатрыяцыйнай Управай (Państwowy Urząd Repatriacyjny). З 1949 г. працаваў навукова ў Лодзінскім Унівэрсытэце, дасьледаваў рускую мову і займаўся зацікаўленьнямі беларускім фальклёрам і мовай у ХІХ ст. Памёр 24.07.1982 г. у Лодзі.
  • (80) – 22.11.1944 г. памёр у турме ў Менску Кузьма Чорны (сапр. Мікалай Раманоўскі), пісьменьнік (нар. 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага пав.). Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis