Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Купіце дом!

Да гэтага моманту ўсе мае гісторыі пра вясковую адзіноту былі прысвечаны людзям. Але на гэты раз галоўным героем з’яўляецца вясковы дом. Чаму? Бо ён таксама па-свойму адзінокі. І калі б быў жывой істотай, напэўна б хацелася яму паскардзіцца на сваё няпростае жыццё.

Дом гэты стаіць у самым цэнтры даўняга мястэчка, а зараз вёскі. Ён стары, драўляны, але цалкам яшчэ крэпкі, з высокім падмуркам. Комін, відаць, зусім нядаўна рамантавалі. Збудавалі яго, хутчэй за ўсё, яўрэі, што да вайны трымалі вакол былой рынкавай плошчы, свае дробныя лаўкі і майстэрні. Дарэчы, згагадка гэтая потым пацвердзілася.

Хісткая металічная сетка замест плоту, вельмі старыя вокны (бо зараз паўсюдна шклопакеты ладзяць), адсутнасць сабакi ды зарослы трохі падворак сведчылі, што гаспадары ў гэтым доме нячаста бываюць.

Стаяў сабе гэты дом ды стаяў, колькі разоў праходзіў міма і не звяртаў на яго асаблівай увагі. І вось, месяцы з два таму, на сцяне з’явілася шыльда аб продажы.

Трэба сказаць, што месцазнаходжанне ў дома даволі зручнае. Да чыгуначнай станцыі ісці недалёка, побач ёсць крама, а дзялянка працягваецца да самой рэчкі. Можна, калі хочаш, пракасіць сцежку да берага і абсталяваць уласнае месца для купання.

Не дзеля гэтага, а хутчэй проста з цікаўнасці, вырашыў патэлефанаваць па нумары з шыльды. Слухаўку падняў мужчына. Адказаў, што дом можна паглядзець у суботу ці нядзелю, бо прыязджае ў вёску толькі на выходныя. На тым дамовіліся.

Уладальнік тэлефоннага нумара аказаўся шчуплым сівеючым дзядзькам, гадоў так пад шэсцьдзясят на вока. Прывітаўшыся, паведаміў адразу, што дом належыць да ягонай сястры, а сам ён толькі даглядае за ім і трымае невялічкі агародчык.

– Жыву тут, можна сказаць, у цішыні і згодзе з прыродай. Электрычнасць ёсць, ежу гатую сабе на пераноснай плітцы, інтэрнэт адключылі, бо ён мне не патрэбны. А ў панядзелак зранку вяртаюся ў горад.

Пачынаем з ім агледзіны ад шопкі, дзе дзядзька трымае запас дроў. Спускаемся ў глыбокі склеп.

– Ён выдатны, – пераконвае суразмоўца, – халодны, самае тое, каб бульбу трымаць і саленні на зіму.

Далей глядзім даволі вялікую, але зарослую дзялянку. Сям-там сярод высокай травы знаходзяцца грады з бульбай, агуркамі, зелянінай. Відаць, мужчына проста не можа фізічна абкасіць усю дзялянку, таму садзіць толькі на некалькіх вузкіх палосках.

– Зямля добрая, – працягвае ён, – прывозіць не трэба. Вось глядзіце, тут у мяне вішні і яблынькі растуць. Алычу летась спілаваў, бо высокая надта вымахала, пачала да электрычных правадоў дацягвацца. А вось тут грэцкі арэх, у мінулым годзе вялікае вядро арэхаў з яго набраў.

Каля ганку расце яшчэ куст каліны. Дзядзька кажа, што таксама сам яе пасадзіў, бо ягады каліны карысныя для сэрца. Уваходзім у сені. Унутры дом выглядае значна горш, чым звонку. Мэблі амаль няма, застаўся толькі ложак, просценькі стол ды пара вельмі старых камодаў. Шпалеры на сценах працертыя, месцамі пажаўцелі ды паадклейваліся.

– Сястра ўсе рэчы адсюль павывозіла, калі вам гэта ўсё непатрэбна, таксама вывезем, – быццам бы чытае мае думкі гаспадар.

Адзін за адным абыходзім пяць вялікіх, але занядбаных пакояў, аглядаем кухню са старадаўняй печчу. Дзядзька распавядае, што дом збудавалі яўрэі і печ захавалася з тых часоў: „Тут да вайны адны яўрэі жылі ў цэнтры, побач у іх свая лазня была. Ды звярніце ўвагу, што ўваход знаходзіцца на іншым баку – ад вуліцы. Гэта яны так спецыяльна рабілі, каб мінакі не бачылі, што робіцца на падворку. Дамы яны будавалі, як гаворыцца, сумленна, гэты яшчэ сто гадоў прастаіць, не сумнявайцеся!”.

Заканчваем мы агледзіны прасторным падстрэшкам. Падымаемся туды па драбіне. Але там пуста, глядзець няма чаго.

– Дык колькі жадаеце атрымаць за дом? – пытаю суразмоўцу.

– Сястра просіць 5500 „зялёнымі” (то бок доларамі). Але можа трохі саступіць.

– А чаму прадаяце? 

– Яна ў горадзе цяпер пастаянна жыве. Дзеці кажуць, што дом ім непатрэбны. Вось толькі пляменнік, то бок яе сын, нядаўна завітаў, каб комін адрамантаваць, а больш ніхто не з’яўляўся.

Абяцаю падумаць, на гэтым развітваемся. Гляджу яшчэ раз на дом. Сапраўды — яшчэ крэпкі, калі ўкласці ў яго грошы і належным чынам даглядаць, шмат гадоў яшчэ прастаіць. Мо купіць, як лічыце?

Цэны на вясковыя дамы ў Беларусі вельмі розныя. Старэнькія драўляныя хаты можна набыць за сімвалічныя грошы. Тыя, што ў больш менш нармальным стане, каштуюць некалькі тысяч долараў. У вёсках, што знаходзяцца недалёка ад буйных гародаў, з добрым чыгуначным ці аўтобусным спалучэннем, у маляўнічых ваколіцах, цэны на дагледжаныя дамы могуць пачынацца ад дзесяці тысяч долараў.

Сяргей Александровіч 

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (160) – 23.03.1865 г. у Валожыне, Ашмянскага павету нарадзіўся Стары Улас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру. З 1907 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”, потым у заходнябеларускіх выданьнях. Памёр 30.09.1939 г. у Шашэльгішках на Віленшчыне. Пахаваны на могілках у Сужанах.
  • (130) – 23.03.1895 г. у Лугавой каля Капыля нар. Васіль Сташэўскі, драматург і празаік. Закончыў Несьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1914) і Менскі настаўніцкі інстытут (1924). Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 г. – адказным сакратаром літаратурнага аб'яднаньня "Маладняк", з 1929 г. –  аб'яднаньня „Полымя”. У гг. 1928-1929 працаваў у газэце „Савецкая Беларусь”. У 1937 г. рэпрэсіраваны і прыгавораны да вышэйшай меры
  • (100) – 23.03.1925 г. у в. Мора на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Швед, паэт, актыўны дзеяч беларускага руху на Беласточчыне. Друкуецца з 1957 г. Дэбютаваў у „Ніве” вершам „Я беларус”. Аўтар многіх зборнікаў вершаў, сааўтар падручнікаў на беларускай мове. Жыве ў Беластоку. Віншуем Вас, спадар Віктар!
  • (47) – 23.03.1978 г. у Менску памёр Рыгор Шырма (нар. 8(20).01.1892 г. у в. Шакуны, Пружанскага  павету), харавы дырыжор, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Актыўна ўключыўся ў беларускі рух у 1922 г., дзейнічаў у Беларускім Выбарчым Камітэце. Пасьля стаў настаўнікам сьпеву ў Віленскай Беларускай Гімназіі, выхавацелем у інтэрнаце гімназіі. Грамадзка працаваў у Таварыстве Беларускай Школы. Выдаваў зборнікі беларускіх песьняў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis