Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

30 гадоў у новай Польшчы

4 чэрвеня мінула 30 гадоў ад першых часткова вольных парламенцкіх выбараў у Польшчы, якія запачаткавалі рэзкія палітычна-эканамічныя змены ў краіне. Тыя гістарычныя падзеі былі таксама штуршком для нас беларусаў, каб адкрыта і гучна заявіць пра сваю прысутнасць і спрабаваць урэшце „пра свае справы гаварыць самім”. Пад такім менавіта лозунгам пайшлі на выбары нашы кандыдаты – Яўген Мірановіч у Сейм і Сакрат Яновіч у Сенат, вылучаны самастойным Беларускім выбарчым камітэтам. З перспектывы трыццаці гадоў трэба сказаць, што той пераломны момант мы добра выкарысталі. Нягледзячы на тое, што сваіх прадстаўнікоў у парламент вылучыць не змаглі, то паказалі сваю значную грамадска-палітычную сілу. Сакрат Яновіч атрымаў тады 22,5 тыс., а Яўген Мірановіч 14 тыс. галасоў. Гэты патэнцыял не быў страчаны. На хвалі эйфарыі хутка развінуўся незалежны беларускі рух. Заснавалі мы нават сваю палітычную партыю – Беларускае Дэмакратычнае аб’яднанне. Дзякуючы сістэмным зменам у краіне, узнік шэраг новых беларускіх арганізацый. Наш штомесячнік таксама з’яўляецца амаль аднагодкам мірнай салідарніцкай рэвалюцыі, паколькі неўзабаве – вясною будучага году – будзем адзначаць 30-годдзе свайго існавання. Яшчэ Басовішча, іншыя культурніцкія праекты, свае радыё- і тэлеперадачы – гэта заслуга новага пакалення беларусаў пасля 1989 г. Жменька папраўдзе тадышніх дзеячаў выканала аграмадную працу.

Не ўсё вядома атрымалася так, як мы тады думалі. У Польшчы настаў капіталізм, а мы не змаглі сарганізаваць грошай, каб разгарнуць беларускі рух і дагэтуль пры жыцці трымаюць нас толькі дзяржаўныя датацыі. Але не так мела быць.

У чэрвені вось сваё 30-годдзе адзначыла таксама фірма Пронар з Нарвы. На маштабныя святкаванні з’ехалі прадстаўнікі вышэйшых польскіх уладаў з віцэ-прэм’ерам Яраславам Говіным, прысутны быў і падляшскі ваявода Багдан Рашкоўскі. Але з беларускага асяроддзя акрамя журналістаў не было нікога. Тымчасам Пронар напэўна не дасягнуў бы сваёй вялікай сёння пазіцыі на эканамічным рынку краіны (і свету), каб не нашы дзеячы. На пачатку 90-х гадоў прадстаўнікі БДА (Сакрат Яновіч, Яўген Мірановіч, Віктар Стахвюк) дапамаглі нарваўскай фірме раскрунуць бізнес на бартэрным абмене з Беларуссю, якая толькі што стала незалежнай дзяржавай. Размовы вяліся на міністэрыяльным узроўні ў Мінску. Нашы дзеячы пераконвалі, каб дапамагчы Пронару, бо паспрыяе гэта і беларусам на Беласточчыне. Шэф фірмы Сяргей Мартынюк пасля сам ужо афармляў кантракты з партнёрамі (дзяржаўнымі суб’ектамі) у Беларусі, а затым і ў іншых былых савецкіх рэспубліках. Трэба прызнаць, што меў да гэтага талент. У Польшчы тады была надта нестабільная эканамічная сітуацыя. Пакуль задзейнічалі рэформы Бальцэровіча, не было куды дзяваць прамысловай ды сельскай вытворчасці. Мартынюк, як сам цяпер успамінае, скупіў тады горы збожжа і вывез яго ў Беларусь. Пронару плацілі таварамі і сыравінай. А найбольш трактарамі МТЗ. Так зрадзіўся маштабны канцэрн, а Сяргей Мартынюк неўзабаве знайшоўся на спіску ста багацейшых палякаў.

Спачатку Пронар сапраўды меў і на ўвазе беларускае асяроддзе, якое пасадзейнічала ў развіцці фірмы. Адзін наш хлопец пару месяцаў быў там нават на штаце, працуючы заадно для беларускай справы. Паколькі дамова была толькі джэнтльменскай, хутка такія сувязі парваліся. Нейкі час у Нарве працаваў таксама Генусь Шэмет, які з віцебскаю Грамадою якраз з’ехаў быў у Польшчу. Быў ён штатным інструктарам музычнага гурта Art Pronar Band з беларускім песенным рэпертуарам.

Хаця сёння Пронар з беларускасцю замнога супольнага не мае, то найважнейшае, што з’яўляецца магутнай фірмай на Падляшшы, якая дае месцы працы таксама для многіх беларусаў і праваслаўных. Цешыць, што фірма ўвесь час дынамічна развіваецца, адкрывае вытворчасці ў Польшчы і за мяжой.

Так склалася, што і я меў асабісты эпізод у бізнесе з Пронарам. Недзе ў палове 90-х гадоў мой сябра – прадпрымальнік з Мінска папрасіў мяне дапамагчы яму купіць грузавік газіраванай вады і напіткаў. Я скантактаваўся з некалькі фірмамі. Аказалася, што такая прадукцыя як дадатковая была тады і ў Пронары. Прапанова з Нарвы аказалася найбольш карысная, самая танная. Тады не было яшчэ ні інтэрнэту, ні мабільнікаў. Памятаю, калькуляцыю пасылаў я факсам. МАЗ з Мінска пад’ехаў пад мой дом у Беластоку, а я кіроўцу пілатаваў у самую Нарву. Помню, на пасрэдніцтве ў кантракце зарабіў я неблагія грошы. Цяпер смех бярэ, што ў Беларусі тады завельмі не было яшчэ вытворцаў газіраваных напояў. Пры нагодзе пабачыў як і з чаго іх робяць. У Пронары паказалі мне бочкі з хімічнымі канцэнтратамі розных смакаў, што разбаўлялі з вадою і газам. З таго часу такіх напояў стаў я высцерагацца.

Дарэчы, змены якія наступілі ў Польшчы пасля 1989 г., апрача выразнага паляпшэння ўзроўню жыцця, прынеслі таксама пагаршэнне якасці прадуктаў і тавараў. Ні хлеб, ні каўбаса не маюць ужо натуральнага смаку. Але з другога боку каляровы тэлевізар ці нават аўто даўно перасталі быць раскошай, на якую калісь маглі дазволіць сабе толькі прывілеяваныя слаі грамадства.

За мінулыя 30 гадоў памянялася, вядома, і Беларусь. Там аднак не было сістэмнай трансфармацыі дзяржавы, а пасля таго як краіна фармальна стала незалежнай, людзям прыйшлося жыць у поўнасцю кантраляваным уладамі „рыначным сацыялізме”. Наша новая супрацоўніца Ксенія Тарасэвіч у гэтым нумары параўноўвае цяперашняе жыццё жыхароў раздзеленых мяжою суседніх мястэчак Пагранічнага і Гарадка. Выснова адназначная – у Польшчы жывецца значна лепш чым у Беларусі.

Аднак у нацыянальным плане за трыццаць гадоў у новай Польшчы стан і значэнне нашай мяншыні, на жаль, паслабелі. Найбольш выразна відаць гэта ў перапісах насельніцтва – беларусамі пішацца нас менш і менш. Але каб не той зрух пасля 1989 года, было б з намі яшчэ горш.

Юрка Хмялеўскі

Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (414) – пачатак пабудовы ў Менску ў 1611 г. Петрапаўлаўскай царквы, выдатнага помніка архітэктуры барока. Пабудова была завершана ў 1613 годзе.
  • (268) – 3.06.1757 г. у Несьвіжы пам. Ян Пашакоўскі (нар. 14.02.1684 г. у Шэдуве Шаўляйскага пав.), пэдагог і выдавец. Вучыў сыноў Міхала Радзівіла «Рыбанькі», на працягу 1737-1749 гг. выдаў у Вільні 20 „Палітычных каляндарыкаў”, якія запачаткавалі пэрыядычны друк у Вільні.
  • (162) – 3.06.1863 г. адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі вайскамі пад Мілавідамі каля Слоніма.
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com