Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Дзённік рэдактара

20 lat ustawy – i co dalej?

15 студзеня 2026 г.

Пабываў я на ўрачыстасці з нагоды 20-й гадавіны Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове, што адбылася ў Камернай зале Падляшскай оперы і філармоніі. Важнае і ўдалае мерапрыемства арганізаванае было ваяводскай уладай у супрацоўніцтве з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку.

На пачатку прагучалі вядома афіцыйныя прамовы. А ў іх – не іначай – самыя цёплыя і сардэчныя словы ў адрас быццам мноства разнастайных меншасцей на Падляшшы. Хаця паўсюдна вядома, што яны – папраўдзе маргінальны ўжо адсотак насельніцтва. На гэтым фоне нас – беларусаў нашмат болей, нават у некалькі разоў, чымсьці літоўцаў, украінцаў, татараў, расіян, ромаў, яўрэяў… Таму ўсе тыя ахі і охі я ўспрымаў перад усім для сваіх. Кажаш – падляшскія меншасці і шматкультурнасць рэгіёну, а думаеш – беларусы і праваслаўе…

Тым не менш варта згадаць тую ветлівасць прадстаўнікоў улады, каб супрацьпаставіць тое рэчаіснасці. І так ваявода Яцэк Бжазоўскі падкрэсліў, што моц Падляшскага ваяводства – гэта разнастайнасць, якая вынікае з меншасцей, што жывуць у нашым рэгіёне. Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым сказаў, што для цяперашніх ваяводскіх уладаў пытанні меншасцей вельмі важныя. Сенатар Мацей Жыўна: Тут мы сапраўды адна сям’я. Паміж суседзямі ў тых самых мясцовасцях павінна быць згода і раўнапраўе, нармальнае функцыянаванне.

Суарганізатарам сустрэчы быў старшыня меншаснай камісіі Сейміку ваяводства беларус Ігар Лукашук. Ён падкрэсліў той факт, што мы жывем у сапраўды ўнікальным месцы з увагі на тое, што выключна на Падляшшы ёсць усе меншасці, што складалі сумесна Рэч Паспалітую з Вялікім Княствам Літоўскім.

Падчас урачыстасці найбольш аднак гаварылася пра закон з 2005 г., які ўрэгуляваў шэраг фармальных пытанняў нацыянальных меншасцей. Не ўсё аднак да канца спрацавала як трэба. Закон не паўстрымаў (пытанне, ці мог бы?) паступовае зменшанне колькасці аўтахтонных беларусаў у Польшчы. Тычыцца гэта таксама іншых меншасцей. 

Гэтую некарысную з’яву адлюстроўваюць перапісы насельніцтва. За дваццаць гадоў беларуская меншасць надта скарацілася. З 48 тыс. да 23 тыс., хаця паводле многіх ацэнак дадзены ў перапісах заніжаны. Бо гэта толькі дэкларацыі, якія не ўлічваюць гістарычнага і псіхалагічнага кантэксту (боязі прызнавацца да няпольскасці ў польскай краіне). Так ці інакш асіміляцыя і (сама)апалячанне беларусаў у Польшчы праходзіць маланкава. Безумоўна віна таксама нас саміх, што так лёгка паддаемся гэтым грамадска-сацыялагічным працэсам. Нашы арганізацыі сапраўды шмат чаго робяць, каб зберагчы беларускую тоеснасць сваёй меншасці, развіваючы і папулярызуючы яе цудоўную і багатую культуру. Але, каб паўстрымаць неспрыяльныя тэндэнцыі, яны проста бяссільныя. Таму, што няма дастатковай падтрымкі з боку дзяржавы. У выніку адказнасць за захаванне тоеснасці нацыянальных меншасцей нясуць толькі меншасці і іх арганізацыі. Тым часам гарантуе гэта вышэйшы закон у краіне – канстытуцыя. У практыцы як бачым дзяржава не надта пачуваецца да такога абавязку. Улады і установы зусім не рэагуюць на зніканне меншасцей у сваёй краіне, не ўводзяць дзеля гэтага аніякіх выратавальных дзеянняў і інструментаў. 

Безумоўна ёсць такая неабходнасць. Да такой высновы прыйшлі таксама падчас сустрэчы ўдзельнікі дыскусіі пра значэнне і перспектывы дзеяння закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях. Таму яны былі згодныя, што прыйшоў урэшце час, каб яго крыху мадыфікаваць. Было імі заўважана, што на працягу мінулых дваццаці гадоў памянялася сама дзяржава, узніклі новыя праблемы і выклікі ў жыцці меншасцей. Апрача нацыянальных меншасцяў пералічаных у законе, у Польшчы апошнім часам з’явілася недзе два мільёны эмігрантаў з суседніх і далёкіх краін, у тым ліку блізкая нам беларуская дыяспара.

Зараз у Сойме няма прадстаўніка ніводнай меншасці. Гэта таксама ўскладняе палітычныя магчымасці такіх асяроддзяў. Карыстаючыся досведам іншых краін, напрыклад Румыніі ці Венгрыі, у законе было б магчыма неяк гарантаваць меншасцям сваё прадстаўніцтва ў парламенце дзяржавы.

Былы дэпутат Сойму Яўген Чыквін, які на заключным этапе быў каардынатарам працы над гэтым нарматыўным актам, сказаў, што трэба увесці ў ім перад усім два новыя запісы. Першы гэта ўключыць рэлігію як дадатковы вызначальнік нацыянальнай тоеснасці, а другі – перамяшчэнне ячэйкі па справах меншасці з Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі назад у Міністэрства культуры.

Ян Максімюк з ініцятаркамі выдання „Малога прынца” по-своёму ў яго перакладзе. Адкрывае сустрэчу дырэктар Падляшскай кніжніцы Івона Гавел Фота Юркі Хмялеўскага
Ян Максімюк з ініцятаркамі выдання „Малога прынца” по-своёму ў яго перакладзе. Адкрывае сустрэчу дырэктар Падляшскай кніжніцы Івона Гавел
Фота Юркі Хмялеўскага

На жаль далёка недастатковым стала фінансаванне дзяржавай культуры нацыянальных меншасцей. Праўда на 2026 г. агульны бюджэт быў крыху павышаны, але велічыня паасобных датацый амаль не памянялася. Пераважна засталіся на папярэднім узроўні, як ў выпадку нашага „Часопіса”. І то чарговы год запар, калі інфляцыя не знікае, мінімальная заработная плата ўвесь час узрастае. 

Таму неабходна памяняць таксама мадэль фінансавання меншасных арганізацый. Дзяржава павінна гарантаваць ім фінансавую стабільнасць, а не як цяпер кожны год нанова разглядаць заявы.

Прыняты 6 студзеня 2005 г. у Сойме закон аб меншасцях дазволіў у гмінах, дзе кампактна пражывае няпольскае насельніцтва, на двухмоўныя назвы мясцовасцей. Такую магчымасць мелі ўлады 12-ці „беларускіх” гмінаў. Двухмоўныя ўказальнікі з’явіліся толькі ў Арлянскай. Яшчэ ў чатырох была фармальна ўведзена беларуская мова як дапаможная ва ўстановах. Чаму тады 20-годдзе закону было там амаль не заўважана?

Прыемным момантам падчас урачыстасці было ўзнагароджанне ганаровымі адзнакамі Падляшскага ваяводства прадстаўнікоў нацыянальных і этнічных меншасцей з рэгіёну. Яшчэ шмат хто атрымаў памятныя гравертоны. Не ўсе былі прысутныя. Не з’явіўся між іншым праф. Яўген Мірановіч. Звыш дваццаці гадоў таму, калі ўрэшце быў гатовы праект меншаснага закону, ён як тадышні галоўны рэдактар „Нівы” прысвяціў яму невялікі артыкул, які надалей актуальны. Вось фрагменты:

(…) Закон не дае ніякай гарантыі, што дзяржава мае забяспечыць сваім грамадзянам няпольскай нацыянальнасці так шырокі доступ да свае культуры, які маюць яны да польскай. (…) Звяртаючы ўвагу на яго паслядоўнасці можа скласціся ўражанне, што заканадаўцы ідзе толькі пра тое, каб аформіць нейкую справу. Яго змест амаль нічога не памяняе ў жыцці беларусаў. (…) Праходзіць маланкавая асіміляцыя беларусаў Беласточчыны і нішто не паказвае, што прапанаваны закон можа адмяніць гэты працэс.

Як бачым, час цалкам пацвердзіў такія скептычныя меркаванні.

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com