Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Зноў паехаў цягнік з Гайнаўкі ў Семяноўку!

У чэрвеньскім нумары „Часопіса” быў надрукаваны мой успамін пра чыгунку і вакзал у Плянце (Нараўчанская гміна). Больш за дваццаць гадоў прайшло з таго часу, як перастаў ездзіць пасажырскі поезд з Гайнаўкі ў Семяноўку. У Плянце ліквідавалі пачакальню ды некаторыя пуці і семафары. Жыццё тут замерла, заглухла.

Ды вось сёлета ў чэрвені на былым вакзале ў Плянце пачалі рамонт пуці і добраўпарадкаванне запушчаных перонаў. Неўзабаве на пероне паставілі табліцы з надпісам „NAREWKA”, павесілі расклады язды пасажырскіх цягнікоў, паставілі навюсенькую сметніцу.

29 чэрвеня г. г. (у суботу) я паехаў на тутэйшы колішні чыгуначны вакзал у Плянце. Калі прыехаў на сваім ровары і пайшоў на перон, вачам не паверыў. Найперш паглядзеў на расклад і даведаўся, што поезд ужо ездзіць тры разы ў дзень – у пятніцу, суботу і нядзелю – да 31 жніўня 2019 года. Зараз ён меў прыехаць з Гайнаўкі і я дастаў фотаапарат з сумкі. Гэтак званы шынобус (прыгожа памаляваны) прыехаў пунктуальна. У Плянту прыехалі дзве асобы. Рэшта пасажыраў паехала далей – у Семяноўку.

Я і мой сябра Янка Зданоўскі (ён вядомы ў гміне фатограф-аматар) з Плянты пачакалі прыезду цягніка з Семяноўкі, каб зрабіць новыя фотаздымкі ў лепшым асвятленні: не пад сонца, а з сонцам. Дык вось і тое фота!

Тэкст і фота Янкі Целушэцкага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com