Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вясковая адзінота

З заробкаў

Зіма – той час, калі ў вёсцы можна пабачыць людзей, якія не аб’яўляюцца там месяцамі. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра мужыкоў, што зарабляюць за мяжой. Шмат месяцаў яны цяжка працуюць, звычайна ў будаўніцтве ці грузаперавозках, адкладваюць грошы і падоўгу не бачаць сваіх сем’яў. Але ўжо калі прыязджаюць на кароткі адпачынак, то не адмаўляюць сабе ні ў чым.

Вось, напрыклад, Рыжы. Ён робіць „дальнабойшчыкам”, то бок кіроўцам грузавіка. Раней калясіў па Еўропе, а зараз перавозіць грузы праз Расію ў краіны Сярэдняй Азіі. Дома яго чакаюць жонка і сын, які зусім нядаўна пайшоў у школу. Прафесія паклала на Рыжага сваю пячатку, ён празмерна поўны, бо ён большую частку жыцця праводзіць за стырном, мала рухаецца і няправільна харчуецца. У дарозе, вядома, няма часу на супы ды кашы. Нават калі вяртаецца да дому, то не можа абысціся без чыпсаў, каўбасы ды піва. Да таго ж праца „дальнабойшчыка” вельмі нервовая і небяспечная. У выпадку, калі кіроўца не даставіць груз у тэрмін, то фірма нясе страты і грошы сцягаюць тады, натуральна, і з яго. Але гэта цацкі яшчэ, бо ў дарозе, не дай Божа, могуць абакрасці ці нават забіць.

Таму Рыжы здымае, як можа, стрэс, збіраючы сяброў і арганізуючы шумныя пасядзелкі. У гэтай кампаніі ён лаецца хіба найбольш і найгучней з усіх.

Калі паслухаць яго гісторыі пра працу, розныя здарэнні ў дарозе ці падчас стаянак, пачынаеш разумець, чаму гэты здаровы, амаль 120-кілаграмовы хлопец зусім сябе не стрымлівае, нават калі побач жанчыны ці дзеці.

Вось, маўляў, аднойчы ў знаёмага на стаянцы прабілі нечым вострым топліўны бак і выкачалі ўвесь бензін. Да другога, падчас рэйсу ў Англію, неяк прабраліся ў кузаў нелегальныя імігранты-арабы, праз што той потым меў шмат праблемаў з паліцыяй.

А яшчэ аднаму знаёмаму, хлопцу з суседняй вёскі, праца каштавала жыццё. Трохі за трыццаць яму было, развёўся з першай жонкай, ажаніўся зноў і вырашыў зарабіць грошай. Але ў „дальнабоі” прарабіў усяго недзе з паўгода. Паехаў у чарговы рэйс у Францыю, там яго й забілі. Пахавалі хлопца разам з бацькамі. Кажуць, сваякі выдалі некалькі тысяч еўра, каб перавезці цела з замежжа.

Ёсць у Рыжага адно захапленне – паляванне. Ад яго ён не адмовіцца нават у самае паскуднае надвор“е. Шмат распавядае пра лес, жывёл, цікавыя выпадкі падчас паляванняў. Чаго толькі ад яго не пачуць! Пра тое, як аднойчы позняй восенню ішоў следам лася, трапіў у ледзяную рэчку і ўвесь прамок, і пра тое як бачыў рысіху з кацянятамі – рэдкага госця ў мясцовых лясах. 

Паляванне – дарагая забава. Ліцэнзію, стрэльбу і адпаведны рыштунак можа набыць толькі багаты чалавек. Але Рыжы з сябрамі могуць сабе на гэта дазволіць. Часам мужыкі хваляцца адзін перад другім, у каго даражэйшая амуніцыя.

Рыжы заўсёды бярэ сына і на паляванне, і на пасядзелкі ў выходныя, хаця жонка не надта гэта ўхваляе ані першае, ані другое. Вось і ў гэтую суботу малы сядзіць разам з бацькам і яго сябрамі, вучыцца дурным словам, звычкам, але адначасова й таму, што калі хочаш добра жыць, трэба цяжка працаваць. Заўтра зранку ўсе яны рушаць у лес. І так на працягу месяца.

А калі адпачынак скончыцца, Рыжы і яго калегі-кіроўцы зноў пакінуць свае дамы, каб ехаць у чарговы рэйс, нягледзячы на доўгія чэргі на мяжы, небяспеку і страх. Бо вераць у свае сілы, у фарт, вераць што ўсё будзе добра. Едуць, бо добра ведаюць, што дома такіх грошай ім не зарабіць, а на прывезеныя раней жонкі і дзеці будуць жыць амаль год.

Але сёння субота, а заўтра паляванне. А грузавік і звязаныя з ім нягоды будуць потым. Не вартыя яны зараз увагі!

Прафесія кіроўцы міжнародніка лічыцца ў Беларусі даволі прэстыжнай. Шмат мужчын, што раней рабілі за мяжой у будаўніцтве, перавучыліся зараз на „дальнабойшчыкаў”. Няглядзячы на апісаныя ў гэтай гісторыі рызыкі, людзей прывабліваюць вельмі высокія, па мясцовых мерках, заробкі, што прапануюць польскія ці літоўскія фірмы – да трох тысяч еўра. Часта можна пачуць ад кіроўцаў, што яны будуць працаваць усяго толькі пару сезонаў, каб сабраць, напрыклад, на жытло, але на самой справе застаюцца за стырном на доўгія гады.

Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (452) – У 1573 г. апрацаваны і прадстаўлены да зацьвярджэньня кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай Генрыхам Валезіюшам прывілеі для шляхты, паводле якіх між іншым яна свабодна выбірала караля.
  • (129) – 2.06.1896 г. у Гайніне Слуцкага павету нар. Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі святар, нацыянальны дзеяч, між іншым пераклаў на беларускую мову „Quo vadis” Генрыка Сянкевіча. Памёр у Рыме 3.09.1978 г.
  • (120) – 2(15).06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. нар. Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў) – пісьменьнік. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 годзе разам з Н. Арсеньневай

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com